Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАГАЧЫ́, грабеньчатавусыя (Lucanidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1000 відаў. Найб. шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі 5 відаў: алянёк звычайны (Dorcus parallelopipedus), насарог малы, або рагачык аднарогі (Sinodendron culinricum), рагач сіні (Platycerus caraboides), рагачык сціплы (Ceruchus chrysomelinus), жук-алень (Lucanus cervus) — самы буйны з жукоў бел. фауны (даўж. да 8,5 см). Насарог малы і жук-алень занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітыя, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя. Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вял. галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.
С.Л.Максімава.
Рагачы: 1 — жук-алень (а — самец; б — самка; в — лічынка); 2 — алянёк звычайны; 3 — рагач сіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́хлап, ‑у, м.
Выхад адпрацаваных газаў з цыліндраў рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную трубу. Машына пакаціла. Сіні дым з выхлапу.. тхнуў у твар.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
siny
sin|y
сіні;
siny kamień хім. медны купарвас
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дако́сіны, ‑сін; адз.няма.
Абл. Тое, што і дакоскі. Сіні час дарагі! Хвалі смольныя сосен. Дзе ж ты знойдзеш другі Час дажынак, дасевак, дакосін.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Калыхаць, распускаць, разносіць у розныя бакі. Вецер .. развяваў сіні дым .. [Тамашовай] папяросы.Чорны.Вецер развяваў рознакаляровыя сцягі на мачтах.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕНІТАІ́Т (ад назвы акругі Сан-Беніта ў штаце Каліфорнія, ЗША),
мінерал, тытанасілікат барыю, 2[BaTiSi3O9]. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі ў выглядзе невял. плоскіх трохвугольных двайных пірамід. Колер сіні, белы або бясколерны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны, Цв. 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 3,6 г/см³. Рэдкі, у невял. жылах і глаўафанавых сланцах. Выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНТУРЫ́Н,
мінерал, шчыльны празрысты дробназярністы кварц з уключэннямі гематыту, слюды і інш. Колер серабрыста-белы, чырванавата-буры, залаціста-жоўты, радзей зялёны, сіні. Бляск мігатлівы, іскрысты, з пералівамі. Радовішчы звязаны з метамарфічнымі тоўшчамі кварцытаў. Выкарыстоўваецца як вырабны камень (вазы і інш.). Штучны авантурын — карычневае шкло з уключэннямі лісцікаў метал. медзі, што надае яму залацісты бляск.