Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Д’АЛАМБЕ́РА ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў дынамікі, паводле якога пры далучэнні сіл інерцыі да зададзеных (актыўных) сіл і рэакцый накладзеных сувязей атрымліваецца ўраўнаважаная сістэма сіл. Устаноўлены Ж.Д’аламберам. З Д.п. вынікае, што для кожнага пункта сістэмы
, дзе — актыўная сіла, што ўздзейнічае на дадзены пункт, — рэакцыя накладзенай сувязі (гл.Сувязі механічныя), — сіла інерцыі. Д.п. дазваляе выкарыстаць метады статыкі для рашэння задач дынамікі, напр., для вызначэння рэакцыі сувязей, калі вядомы закон руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́гія, ‑і, ж.
1. Сукупнасць прыёмаў, здольных, паводле забабонных уяўленняў, выклікаць звышнатуральныя з’явы; чараўніцтва, чары.
2.перан.; чаго. Вялікая сіла ўздзеяння на каго‑н. Магіл мастацкага слова. □ Я зноў зялёнай магіі дарог Душою падарожніка прадаўся.Бураўкін.
•••
Белая магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сіл.
Чорная магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе пякельных сіл.
[Лац. magia ад грэч. magéia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да надарвацца (у 1 знач.).
2.перан. Рабіць што‑н. праз меру; старацца з усіх сіл. На рабоце.. [Антон] не надрываўся, са станцыі прыходзіў рана.Ракітны.// Крычаць з усіх сіл. Ля тэлефоннага апарата надрываўся карэктар.Мехаў.// Гучаць з вялікай сілай. Над гарадком гула, надрывалася сірэна супроцьпаветранай трывогі.Лынькоў.
3.Зал.да надрываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.
1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі.Караткевіч.Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд.Ваданосаў.
2. Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.
[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)