inclination

[,ɪnklɪˈneɪʃən]

n.

1) схі́льнасьць f., нахі́л -у m.

2) ахво́та, ця́га f.

inclination for music — схі́льнасьць да му́зыкі

3) схіле́ньне n. (галавы́)

4) схіл, спад -у m. (да́ху), схон -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спад м.

1. Rückgang m -(e)s, -gänge; эк. Fláute f -, -n;

спад вытво́рчасці Rückgang der Produktión;

эканамі́чны спад wírtschaftlicher Rückgang;

спад прадпрыма́льніцкай акты́ўнасці geschäftliche Fláute, Geschäftsrückgang m;

2. (схіл) Ábhang m -(e)s, -hänge, Böschung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўзго́р'е Перадгор'е, схіл гары ў выглядзе ўступаў, наплываў; частка схілу гары ніжэй вяршыні і вышэй узвалля (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

schyłek, ~ku

schył|ek

м.

1. заняпад;

2. схіл, адхон;

~ek dnia — вечар;

u ~ku życia — пад старасць; на старасці год; у пажылым веку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

збо́чына Схіл, бок канавы, узгорка; пакат (Слаўг.). Тое ж збочынне, бакаві́на́, бачковіна, пака́тасць, спа́дзістасць, пакот, пакоцвіна, покат (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пападго́рычча Спадзісты і зручны для ворыва схіл гары; месца каля падэшвы гары (Слаўг.). Тое ж пападгорычышча, падпадгор'е (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

скасіна́ Схіл гары (Слаўг.). Тое ж скат (Клім. Бяльк., Нясв., Слаўг., Уш., Шчуч.), склон (Нясв., Уш., Шчуч.), наўскасіна́ (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

скос

1. Схіл, бок узгорка; адхон гары (Слаўг.). Тое ж скот (Глуск. Янк. II).

2. Скошаная сенажаць, пакоша (Бых.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

tilt

[tɪlt]

1.

v.t.

нахіля́ць, схіля́ць

2.

v.i.

1) пахіля́цца, нахіля́цца; касі́цца

2) біцца дзі́дамі, змага́цца ў турні́ры

3.

n.

1) нахі́л, схіл -у m.; спад -у m.

2) суты́чка f.

•

- at full tilt

- tilt at

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РАДАШКО́ВІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША.

На ПнЗ Мінскай вобл., пераважна ў Маладзечанскім р-не; у складзе Мінскага ўзвышша; водападзел (у цэнтр. ч.) паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Абмежавана верхнім участкам даліны р. Бярэзіна (прыток р. Нёман), ускраінай Нарачана-Вілейскай нізіны на Пн, плаўна пераходзіць да Валожынскага ўзв. на З і зліваецца з Лагойскім узв. на ПнУ. Найб. выш. 335 м (гара Маяк). Паводле В.​А.​Дзяменцьева паўн.-зах. ч. Р.ў. — Аляхновіцкае ўзвышша.

У тэктанічных адносінах Р.ў. прымеркавана да паўн.-ўсх. ч. Беларускай антэклізы. Асадкавы чахол складзены з сярэднедэвонскіх глін, мергеляў, даламітаў, пясчанікаў. Антрапагенавыя ўтварэнні ўключаюць адклады ўсіх ледавіковых (акрамя паазерскай) і міжледавіковых эпох. Пераважаюць дняпроўскія, сожскія марэнныя адклады, магутнасць якіх перавышае 250 м. На вяршынях узгоркаў і град марэна буравата-карычневая, лёгкасугліністая і супясчаная з вял. колькасцю валуноў.

У рэльефе ўзвышша сістэма градаваўзгорыста-ўвалістых утварэнняў спалучаецца з групамі і асобнымі купалападобнымі марэннымі і камавымі ўзгоркамі. Адносныя вышыні дасягаюць 35—50 м. На камавых участках, дзе захаваліся хвойныя лясы, а стромкасць схілаў 20—25°, рэльеф набывае гарысты характар. Паўн. схіл мае выгляд уступу выш. каля 50 м над Нарачана-Вілейскай нізінай. Вуглы нахілу 25—30°. Эразійная сетка ўключае даліны рэк, шматлікія лагчыны сцёку, кароткія яры. На спадзістых схілах сфарміраваліся дэлювіяльныя шлейфы. У межах узвышша знаходзяцца вярхоўі рэк Свіслач, Уша, Бярэзіна (прыток Нёмана). Даліны і вярхоўі рэк адрозніваюцца значнай глыбінёй і распрацаваны ў выніку рэгрэсіўнай эрозіі. Асн. ч. ўзвышша значна разарана, лясная і лугавая расліннасць трапляецца мясцінамі. З Пн на Пд Р.ў. перасякае Вілейска-Мінская водная сістэма.

В.​П.​Якушка.

т. 13, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)