*Прастрэ́ч, прострэ́ч ’прастуда ад ветру’ (ТС). Фармальна і семантычна можна параўнаць з укр. пристрі́т, при́стреч ’хвароба, якая, па павер’ях народа, здараецца ад благой сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’сурокі’. Далей да сустрэча, устрэць з іншай прыстаўкай: *про‑стрэт‑jъ. Сюды ж, магчыма, простро́чыц ’прапусціць, не заўважыць’: не прастрачы воўка (тураў., Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сха́дзка, сха́жка ’сходка; згода, стачка’ (Нас.), сха́цка ’сяброўства’ (Сцяшк. Сл.), схажа́цца ’схадзіцца, пагаджацца’ (там жа), ст.-бел. схадзка, схажка, схадка ’збор, сходка, сустрэча, спатканне’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. schadzka ’тс’ (Карскі, Белорусы, 149; Булыка, Лекс. запазыч., 38), апошняе ад schadzać (< chadzać ’хадзіць, бываць’, Борысь, 540); пад польскім уплывам фанетычна адаптаваны формы, параўн. хаджаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРОЛЬ Абрам Іосіфавіч (1.5.1913, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 3.2.1990),

бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1932). У лірычных, выразных паводле колеру пейзажах апяваў прыгажосць бел. прыроды: «Канец зімы» (1955), «Іней» (1960), «Брэсцкая шаша» (1961), «Раніца» (1963), «Беларускі прастор» (1967), «Беларускі краявід» (1968), «Новы Мінск» (1969), «Зіма беларуская» (1971), «Зямля» (1972), «Лагойшчына» (1977), «Зямля калгасная. Браслаўшчына» (1981), «Край беларускі» (1982) і інш. Я.​Купалу прысвечаны палотны «Я. Купала і Цётка (А.​Пашкевіч) у Пецярбургу ў 1913 годзе» (1954), «Таполя Купалы» (1960), «Думы пра Радзіму» (1962), «Сустрэча. Ян Райніс у гасцях у Янкі Купалы ў 1926 г.», «Купалаўскі край» (абодва 1982). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Нараджэнне рэспублікі» (1968), «Ліпень 41-га» (1982), «Партызаны Міншчыны» (1984) і інш. Працаваў у галіне маст. афармлення экспазіцый музеяў рэспублікі.

А.Кроль Беларускі прастор. 1967.

т. 8, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́ЛЕС (Milles) Карл (23.6.1875, Лага, каля г. Упсала, Швецыя — 19.9.1955),

шведскі скульптар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і вячэрніх класах тэхнікума разьбы па дрэве (1892—97), Парыжы ў акадэміі Каларосі (1897—1904), Мюнхене (1905—06). У 1920—31 праф. Каралеўскай АМ у Стакгольме. У 1931—51 працаваў у ЗША. Зазнаў уплывы А.Радэна, сярэдневяковай пластыкі, грэч. архаікі. З канца 1910-х г. звярнуўся да манумент.-дэкар. скульптуры, якую імкнуўся звязаць з арх. і прыродным асяроддзем. Фантанныя кампазіцыі вылучаюцца складанасцю пабудовы, пышнасцю форм, маляўнічасцю, у стварэнні якой вял. ролю адыгрываюць вадзяныя струмені: «Водбліск сонца» (1918), «Арфей» (1936), «Чалавек і Пегас» (1949; усе ў Стакгольме), «Пасейдон» (1930, г. Гётэборг), «Сустрэча вод» (1940, г. Сент-Луіс, ЗША). Аўтар манумента «Рука бога» (1954, Стакгольм).

К.Мілес. Чалавек і Пегас. 1949.

т. 10, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯНЬШО́Ў Уладзімір Валянцінавіч (н. 17.9.1939, Баку),

расійскі кінарэжысёр, акцёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1965). Для творчасці характэрна імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997). Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца «нофелэт»?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989), «Каб выжыць» (1991), «Рускі рэгтайм» (1993), «Царэвіч Аляксей» (1997), «Кітайскі сервіз» (1999) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1980.

Т.​В.​Пешына.

т. 11, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАН Лазар Саулавіч (18.4.1909, г. Даўгаўпілс, Латвія — 5.8.1989),

бел. мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932). Працаваў у станковай графіцы і жывапісе. Сярод графічных твораў: серыі «Брэсцкая крэпасць» (1952), «Мінскае гета» (1970), альбомы купалаўскіх і коласаўскіх мясцін «Мой родны кут, як ты мне мілы...» (1958—60), «Па родных мясцінах Я.​Купалы» (1970), партрэты П.​Мядзёлкі (1970), Кітэчкінай — удзельніцы французскага супраціўлення» (1983), В.​Іпатавай (1984). Аўтар жывапісных кампазіцый «Акупанты» (1938), «Дзядуля-герой», «Звесткі з Петраграда» (абедзве 1957), «Сталявары» (1958), «Беларуская легенда», «Я.​Колас у Навагрудку» (абедзве 1960), «Перад уборкай ураджаю ў калгасе імя Я.​Коласа», «Ф.​Скарына» (абедзве 1963), «Сустрэча ў Вільні» (1980), «Я.​Купала і Цётка каля Чорнага возера» (1983). Творы адметныя складанай графічнай тэхнікай, дакладным жывым малюнкам, глыбокім псіхалагізмам.

Л.​Ф.​Салавей.

Л.Ран. Партрэт Г.​Грыгоніса. 1954.

т. 13, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТАПЧЫНА́ Еўдакія Пятроўна (4.1.1812, Масква — 15.12.1858),

руская пісьменніца. Графіня. Друкавалася з 1831. Першы зб. — «Вершы» (1841). Яе паэзіі ўласцівы тонкае спалучэнне пачуццяў і разважанняў, шчырае раскрыццё свету жаночай душы. У сатыр. паэме «Дом вар’ятаў у Маскве ў 1858 г.» (апубл. 1885 як «працяг» паэмы А.​Ваейкава «Дом вар’ятаў») крытычная ацэнка тагачаснага грамадскага жыцця. Аўтар драм. паэм, рамана ў вершах «Дзённік дзяўчыны» (1850), камедыі ў вершах «Вяртанне Чацкага ў Маскву, ці Сустрэча знаёмых асоб пасля дваццаціпяцігадовай разлукі» (1856, апубл. 1865), «свецкіх» аповесцей «Чыны і грошы», «Паядынак» (абедзве 1838), аўтабіягр. раманаў «Шчаслівая жанчына» (1852), «Ля прыстані. Раман у лістах» (1857) і інш. Многія вершы Р. пакладзены на музыку.

Тв.:

Стихотворения. Проза. Письма. М., 1986;

Талисман: Избр. лирика;

Нелюдимка: Драма;

Документы, письма, воспоминания. М., 1987;

Счастливая женщина: Лит. соч. М., 1991.

т. 13, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАБО́ЛІЧ Рыгор Фядосавіч (н. 13.3.1956, в. Палосцевічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мастак. Муж М.Я.Таболіч. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). У 1990—98 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры, у 2000 адкрыў першую прыватную маст. галерэю ў Магілёве. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці, фактурнай лепкай вобразаў з яскрава выражаным колеравым акцэнтаваннем: «Спадчына» (1979), «Гаспадар», «Стары калодзеж», «Маці паэта» (усе 1981), «Вянок Максіма» (1982), «Вогненная вёска» (1984), «З глыбінь вякоў», «Стыхія» (абодва 1985), «Плынь» (1991), «Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец» (1992), «Святая крыніца» (1994), «Зніч» (1995), «Адлюстраванні» (1996), «Радзіма паэта. Прысвячаецца А.​Міцкевічу» (1998), «Рух» (1999), «Сустрэча» (2000). Аўтар дыпціха «Вогненная вёска» (1984), трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная» (1995), цыклаў «Колеры» (1991), «Мелодыі» (1994).

Р.Таболіч Русь Белая. З трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная». 1995.

т. 15, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІСЭ́ (Тысэ) Эдуард Казіміравіч

(13.4.1897, г. Ліепая, Латвія — 18.11.1961),

расійскі і латвійскі кінааператар; адзін з заснавальнікаў рас. аператарскай школы. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Засл. дз. маст. Латвіі (1947). З 1914 здымаў першыя латв. дакумент. фільмы, хроніку 1-й сусв. вайны, рэпартажы пра падзеі грамадз. вайны. З 1921 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1943 праф.). Рабіў дакумент. здымкі У.​І.​Леніна (1918—24); аператар фільмаў рэж. С.Эйзенштэйна «Стачка» (1925, з В.​Хватавым), «Браняносец «Пацёмкін» (1925), «Кастрычнік» (1927), «Старое і новае» (1929), «Аляксандр Неўскі» (1938), «Іван Грозны» (2-серыйны, 1945; 2-я серыя з А.​Масквіным). Інш. работы: «Сустрэча на Эльбе» (1949), «Кампазітар Глінка» (1952). Рэжысёр (з З.​Аграненка) і аператар фільма «Бессмяротны гарнізон» (1956). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950.

Літ.:

Десять операторских биографий. Вып. 1. М., 1978.

т. 17, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свида́ние ср. спатка́нне, -ння ср.; (встреча) сустрэ́ча, -чы ж.;

◊

до свида́ния да пабачэ́ння, да спатка́ння, быва́йце здаро́вы;

до ско́рого свида́ния да ху́ткага спатка́ння, да ху́ткай сустрэ́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)