палявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да поля (у 1 знач.). Хадзілі дзяўчаты лясамі, Хадзілі дзяўчаты лугамі, Хадзілі у даль палявую, Збіралі красу веснавую. Русак. // Такі, які бывае ў полі; характэрны для поля. Куды ні пайду — усё вясну нагадае: І першая пругкая зелень травы, Здалёку туманаў смуга залатая, І ціш палявая, і шум баравы. Хведаровіч. // Які знаходзіцца ў полі. Палявы стан. □ Палявая дарожка прывяла нас у ціхі лес. Бялевіч. // Які расце ў полі. Палявыя травы. □ Аднекуль вынырнула групка дзяўчат з палявымі кветкамі ў руках. Хадкевіч. Паводдаль ад дарогі разгацілася палявая дзічка. Чорны.

2. Звязаны з выкарыстаннем палёў для пасеваў, з работамі ў полі. Палявы севазварот. □ Палявыя работы кончаны: жыта пасеяна, бульба выбрана, зябліва заворана. Чарнышэвіч.

3. Які дзейнічае, прымяняецца ў баявых умовах; паходны. Палявы тэлефон. Палявы аэрадром. Палявы шпіталь. □ [Камандзір:] — У нас была ўласная палявая кухня, .. сапраўдная кухня, вайсковая. Брыль. Першым ішоў шыракаплечы чалавек у новым мундзіры з палявымі пагонамі генерал-маёра. Шамякін.

4. Звязаны з дзеяннямі ў прыродных умовах. Палявая практыка геолагаў.

5. Спец. Паляўнічы ​2. Палявыя якасці сетэра.

6. Састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Палявая мыш.

•••

Палявая сумка гл. сумка.

Палявы шпат гл. шпат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

portfel

м. партаманет; папернік; шабета; пулярэс;

portfel na CD — сумка для кампакт-дыскаў;

portfel inwestycyjny эк. партфель інвестыцый; інвестыцыйны парфель;

portfel akcji — партфель акцый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bag1 [bæg] n.

1. су́мка, то́рба; паке́т;

an evening bag тэатра́льная су́мачка;

a garbage/rubbish bag паке́т для сме́цця;

a paper bag папяро́вы паке́т;

a plastic bag поліэтыле́навы паке́т;

a shopping bag су́мка для паку́пак

2. мех, мяшо́к;

a bag of cement мяшо́к цэме́нту

3. infml ба́ба, цётка (пра непрыемную жанчыну)

4. pl. bags (of smth.) BrE, infml про́цьма, бага́та; нава́лам;

bags of time нава́лам ча́су

5. pl. bags мяшкі́ (пад вачыма)

a bag of bones infml рэ́бры ды ску́ра;

bag and baggage ца́лкам, без аста́тку;

be in the bag infml спра́ва зро́блена;

It is in my bag. Гэта ўжо ў мяне ў кішэні;

leave smb. holding the bag узвалі́ць адка́знасць на каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Барахло́ (БРС, Нас., Сакал., Сцяшк. МГ, Шат.). Рус. бара́хло́, укр. барахло́. Бел. і ўкр. словы, мабыць, запазычаныя з рус. мовы. Слова не вельмі яснага паходжання. Старая версія пра запазычанне з манг. мовы (ССРЛЯ, I, 275; Рудніцкі, 78; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, V, 73–79) не вельмі пераконвае. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 352 і наст.) прапанаваў звязаць з ст.-рус. і дыял. бо́рошень ’дарожныя пажыткі, запасы; скарб і г. д.’ Далей звязваюць з чэш. brašnaсумка’. Гл. Шанскі, 1, Б, 41. Шавялоў, Prehistory (414) лічыць, што ў слове барахло́ — «а-паўнагалоссе» і параўноўвае з укр. бо́рошно ’мука’. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

myśliwski

myśliwsk|i

1. паляўнічы;

pies ~i — паляўнічы сабака;

torba ~a — паляўнічая сумка (кайстра);

przybory ~ie — паляўнічыя прылады;

2. вайск. знішчальны;

samolot ~i — знішчальнік (самалёт)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Като́мкасумка, клунак’ (Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. котома́, кото́мка; паводле Фасмера, 2, 353, сюды адносяцца (з тым жа значэннем) рус. ко́тма, хото́мка, коту́ль, коты́ль, хоту́ля, хату́ль. Трубачоў (Эт. сл., 11, 208) прыводзіць яшчэ ўкр. ко́тма ’тс’. Слова няяснага паходжання. Прапанаваліся розныя этымалогіі, напр., утварэнне ад дзеяслова ката́ть, далей, запазычанне з фін. kontti ’карзіна з бяросты, якую носяць на спіне’, або з чагат. kat ’футляр’ (гл. Фасмер, 2, 353). У апошні час Трубачоў, там жа (праўда, без бел. матэрыялу), мяркуе, што, магчыма, было прасл. *katoma, залежны дзеепрыметнік на ‑om ад дзеяслова *kotiti ’каціць, валяць і да т. п.’ Няпэўна. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́дар ‘мяшок’, ‘абед, які бяруць з сабой’ (Мат. Гом.), ‘заплечны мяшок або наогул усё тое, што вязеш з сабой’ (Ян.), ‘вялікая сумка, з якой арыштант вандруе па этапах’ (Наша Ніва, 1996, 2 верас.), сідор ‘клунак з ядою’ (Куч.). Паводле Барташэвіча (Rozprawy Slawistyczne, 1993, 7, 63 і наст.), рус. си́дор ‘мяшок’ ад уласнага імя Сидор < Исидор, параўн. больш матываванае ўкр. аргат. мі́хась, міха́лок ‘мех, мяшок’. Збліжэнне з уласным імем другаснае; з ідыш seder ‘святочная ежа, якую ў першыя дзве ночы Пасхі (пэйсаха) бяруць з сабой’, што з с.-гебр. seder ‘парадак’, параўн. Штэрн, Wörterbuch, 206. Рускае слова, хутчэй за ўсё, з беларускага сідар ці ўкраінскага сідор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад. рознага прызначэння.

Плесці сетку на рыбу.

Валейбольная с.

С. пчаляра.

2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

Злажыць у сетку яблыкі.

3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў, дарог, ліній сувязі і пад.

С. дамоў адпачынку.

С. бальніц.

Гандлёвая с.

4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

Градусная с.

Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).

5. Расклад, схема, шкала (спец.).

Тарыфная с.

|| памянш. се́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. се́тачны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.) і се́ткавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́псула

(лац. capsula = каробачка)

1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага цела;

2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца прыгатоўваецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме;

3) анат. тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

то́рба ж.

1. су́мка, сума́;

2. (символ нищеты) сума́;

пусці́ць з ~бай — пусти́ть по́ миру;

даве́сці да ~бы — пусти́ть по́ миру;

дайсці́ да ~бы — пойти́ по́ миру;

хадзі́ць з ~бай — ходи́ть по́ миру;

но́сіцца як ду́рань з пі́санай ~байпогов. но́сится как ду́рень с пи́саной то́рбой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)