1.Слабы, заняпалы, непрыглядны. Занудлівы чалавек.
2. Дакучлівы, шкадлівы. Хацелася кінуць млын, Адэлю, дачку і гэтага занудлівага пана, які надакучаў павучаннямі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́ба,
1.Прысл.даслабы.
2.узнач.вык. Пра дрэнны стан, недахоп чаго‑н. Вясна яшчэ калі будзе, а з кормам ужо зусім слаба.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчу́плы, ‑ая, ‑ае.
Мізэрны, слабы, худы, нягеглы. Шыракаплечы, .. [хлопец] адчуваў сябе нязграбна ў пінжачку, відаць, пашытым на больш шчуплага чалавека.Паслядовіч.Худое, шчуплае цельца было нерухомым.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ахі́лак ’кволае дзіця’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), охілок ’слабы чалавек’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад хілы ’слабы, пахілы’, відаць, пад уплывам асілак волат, магутны чалавек’.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
до́хлы
1. (пражывёл) veréndet, verréckt, krepíert;
2.разм. (слабы, кволы) schwächlich, kränklich
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АНАЛЬЦЫ́М (ад грэч. analkis слабы),
пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2∙2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см³. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н VАляксеевіч
(27.8.1666, Масква — 29.1.1696),
рускі цар [1682—89 1682—96]. Сын Аляксея Міхайлавіча, бацька Ганны Іванаўны. Вызначаўся слабым здароўем (хварэў на цынгу, меў слабы зрок). Пасля смерці бяздзетнага цара Фёдара Аляксеевіча (27.4.1682) Нарышкіны абвясцілі царом малодшага царэвіча Пятра Аляксеевіча. У час Стралецкага паўстання І. V быў пасаджаны на прастол і 26.5.1682 зацверджаны Земскім саборам «першым» царом (яго малодшы брат Пётр I стаў лічыцца «другім» царом). Цараванне І. V было намінальным, да 1689 фактычна правіла царэўна Соф’я Аляксееўна, пасля Пётр I.