1) лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Скорасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спарт. прылада (гонкі на буерах па лёдзе), для перавозкі грузаў.
2) Невял. аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак (устар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЯ́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. ўздоўж паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Т-ра вады 26—28 °C. Скорасць 1,8—2,3 км/гадз. Пачынаецца каля мыса Сан-Рокі (Бразілія) і накіроўваецца на ПдЗ уздоўж берагоў Гвіяны ў Карыбскае м., дзе злучаецца з паўд. патокам Паўд. Пасатнага цячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЗЕЛЬ-ПО́ЕЗД,
чыгуначны састаў з маторнымі (абсталяваныя цягавымі рухавікамі — дызелямі) і прычапнымі вагонамі. Маторныя вагоны (2 ці болей) з кабінамі кіравання звычайна размяшчаюцца на канцах цягніка. Канструкцыйная скорасць Д.-п. да 120 км/гадз і больш. Выкарыстоўваюцца для прыгарадных і мясц. зносін на неэлектрыфікаваных чыгунках. Маторны вагон, які выкарыстоўваецца самастойна (без прычапных), наз.аўтаматрысай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́НА (ням. Lawine ад позналац. labina апоўзень),
абвал снегу або лёду, што саслізгвае са стромкіх горных схілаў і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Сярэдняя скорасць Л. 20—30 м/сек, аб’ём знесенага матэрыялу ад соцень тысяч да мільёнаў кубаметраў. Найб. часта бываюць у Альпах, Кардыльерах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі; утвараюць моцныя разбурэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́ПЕЛЬ»
(Opel),
сям’я легкавых аўтамабіляў ням. фірмы «Адам Опель». Выпускаюцца з 1898 (з 1929 фірма ў складзе «Джэнерал мотарс»). Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавікі магутнасцю 33—155 кВт, найб.скорасць да 240 км/гадз. Некаторыя мадэлі «О.» уніфікаваны з «Воксхал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЕ АХАЛО́ДЖВАННЕ,
паніжэнне т-ры зямной паверхні ў выніку прамянёвага цеплаабмену пры адмоўным радыяцыйным балансе. Назіраецца звычайна ў малавоблачныя ночы, калі выпрамяненне Зямлі значна большае за атмасфернае выпрамяненне на зямную паверхню. Р.а. спрыяе нізкая вільготнасць паветра, адсутнасць або невял. скорасць ветру, малая цеплаправоднасць глебы. З’яўляецца асн. прычынай утварэння замаразкаў і радыяцыйных туманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУСЛА́Н»,
Ан-124, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1980-я г. ў КБ А.К.Антонава. Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага па 230 кН. Узлётная маса 405 т, скорасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА ТО́КУ,
скалярная фіз. велічыня, якая вызначае скорасць праходжання эл. зараду ў эл. ланцугу; адна з асн. характарыстык электрычнага току. С.т. роўная адносінам эл. зараду dq да інтэрвалу часу dt, за які гэты зарад перанесены праз папярочнае сячэнне правадніка: i = dq/dt. Для вымярэння С.т. карыстаюцца амперметрамі. Адзінка С.т. ў СІ — ампер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́мпульс, ‑у, м.
1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад...Алешка.
2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.
•••
Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.
Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.
[Лац. impulsus — удар, штуршок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак., што.
Трохі прыцішыць, эбавіць скорасць руху чаго‑н. Машыніст на ляту злавіў гэты перасцерагальны сігнал і прытармазіў састаў.Васілёнак.Я злёгку прытармазіў шпульку [спінінга] і адчуў некалькі моцных штуршкоў.Ляўданскі.Пад нагамі нешта зачарнела, і, раней чым.. [Алесь] паспеў прытармазіць, лыжы адарваліся ад снегу.Шыцік.Грузавік нечакана і рэзка прытармазіў, павярнуў на абочыну і спыніўся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)