Які распаўнеў; поўны, тоўсты. І Анюта ўжо не тая, якая мне запомнілася, якую я прывык бачыць, а пажылая, распаўнелая, з маршчынкамі ля вачэй кабета.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шканды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Накульгваючы, ісці; чыкільгаць. Абапіраючыся правай рукой на штыкеціны плота, Сцёпка шкандыбаў дахаты.Пальчэўскі.[Дзядзька] шкандыбаў на драўлянай назе да пары сытых .. коней.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́НДРЫЧ ((Andriђ) Іва) (9.10.1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13.3.1975),
югаслаўскі пісьменнік і дыпламат.Д-р філасофіі (1924). Чл. Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў. У 1921—41 дыпламат у еўрап. краінах. Аўтар зб-каў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусв. вядомасць прынеслі гіст. раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Гал. рысы яго твораў — філас. напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літ.-крыт. працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры. Нобелеўская прэмія 1961. На бел. мову творы Андрыча перакладалі В.Рагойша, А.Разанаў, Л.Самасейка, Б.Сачанка, Г.Тварановіч, І.Чарота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ашкле́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым мяне папікнулі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́ўзіны, ‑зін; адз.няма.
Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена. Бацька сек апоўзіны на другі наш стог, а маці.. вязала іх.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацямне́ць, ‑ее; безас.зак.
Разм. Звечарэць, прыцямнець. А як ацямнела, распалілі вогнішча.Савіцкі.Увечары, як ацямнела, што не стала відаць у разоры вывернутай плугам бульбы, .. [я і маці] сабраліся ісці дадому.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абчапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Абчапляць сябе чым‑н. з усіх бакоў. Між імі [вочкамі] павукі пазвівалі сабе гнёзды, і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валюха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Ідучы, перавальвацца з боку на бок. З неба церусіў дождж, і па вуліцы, бы мядзведзі, валюхаліся ў вывернутых кажухах дзядзькі, непаваротлівыя, прыгорбленыя.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑насіць; зак., чаго.
Нарыхтаваць, загатаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапасіць сена. □ Пад кашлатым дубком грэлася сойка, мусіць шукаючы корм, што клапатліва назапасіла яшчэ з восені.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павуці́ністы, ‑ая, ‑ае.
З павуцінай, ахутаны павуцінай; які нагадвае павуціну (у 1 знач.). Павуціністае ржышча. □ Дзень-два кароткага сонечнага павуціністага бабінага лета, і зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)