паліго́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі спецыяльна абсталяваны ўчастак сушы або мора для выпрабавання розных відаў зброі, баявых вучэнняў.

Артылерыйскі п.

Вучэбны п.

|| прым. паліго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабата́ж, -у, м. (спец.).

Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы.

Малы к. (у межах аднаго мора). Вялікі к. (паміж партамі розных мораў).

|| прым. кабата́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Назва розных прыстасаванняў, прадметаў, якія круцяцца.

2. Легкадумная, ветраная жанчына.

|| прым. круцёлачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суп, -у, мн. супы́, -о́ў, м.

Вадкая страва — адвар з мяса, рыбы, гародніны з дабаўленнем круп, розных прыпраў і інш.

Рыбны с.

Малочны с.

|| прым. супавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фалеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Калекцыянер значкоў і розных нагрудных знакаў адрознення.

|| ж. фалеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фалеры́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экумені́зм, -у, м. (спец.).

Супрацоўніцтва цэркваў розных веравызнанняў з мэтай збліжэння, а ў канчатковым выніку злучэння ўсіх кірункаў хрысціянства і іншых веравызнанняў.

|| прым. экумені́чны, -ая, -ае.

Э. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насваво́ліць, ‑волю, ‑воліш, ‑воліць; зак.

Нарабіць розных свавольстваў. Дзеці насваволілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознапляме́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рознапляменнага; прыналежнасць да розных плямёнаў, народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознатыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Не аднаго тыпу, розных тыпаў. Рознатыповыя сказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́месь, -і, ж.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ад скрыжавання розных парод, гатункаў.

Мул — п. асла з кабылай.

2. перан. Мешаніна, сумесь чаго-н. разнароднага.

П. натуралізму з пошласцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)