Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр.кітель, рус.китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням.Kittel як крыніца рус.китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням.Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЭГЕ́ЙТЭР, Дэжэйтэр (Degeyter) П’ер (8.10.1848, г. Гент, Бельгія — 27.9.1932), французскі кампазітар. Рабочы, удзельнік рэв. руху. Захапляўся музыкай, спяваў у хоры, кіраваў хар. гурткамі. Аўтар музыкі міжнар. пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал» на вершы Э.Пацье (1888; напісаны для пеўчага т-ва «Рабочая ліра» ў г. Ліль), а таксама рэв. песень «Камунар» (словы Пацье), «Наперад, рабочы клас», «Серп і молат» (словы Д.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРНАЯ ПЕЧ,
печ, рабочая прастора якой мае форму камеры. Прызначана для награвання або тэрмічнай апрацоўкі метал. загатовак і дэталей, шкляных вырабаў, абпальвання керамічных і эмаліраваных вырабаў і інш. Працуе з перыяд. загрузкай вырабаў і аднолькавай т-рай ва ўсіх пунктах рабочай прасторы. Будуецца ў выглядзе каўпаковай печы, награвальнага калодзежа, печы з высоўным подам і інш. Выкарыстоўвае вадкае, цвёрдае і газападобнае паліва, эл. нагрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная.«Беларусь».Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў.Арабей.Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ку́рыя, ‑і, ж.
1.Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.
2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.
•••
Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.
Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
[Лац. curia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГНЕ́ТА (франц. magéto ад грэч. magnetis магніт),
магнітаэлектрычны генератар пераменнага току. Стварае эл. разрады паміж электродамі свечак запальвання, ад якіх узгараецца рабочая сумесь у цыліндрах рухавіка ўнутр. згарання. Выкарыстоўваліся ў авіяц., трактарных, аўтамаб., матацыклетных і інш. рухавіках. З 1960-х г. заменены батарэйнымі і інш. сістэмамі запальвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камуністычная партыя Венгрыі, гл. Венгерская сацыялістычная рабочая партыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
NSDAP = National-Sozialistische Deutsche Arbeiterpartei – Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя (назва гітлераўскай фаш. партыі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАРТЭ́НАЎСКАЯ ПЕЧ (ад прозвішча франц. металурга П.Э.Мартэна),
полымная рэгенератыўная печ для вытв-сці сталі з чыгуну і стальнога лому. Выкарыстоўваюцца таксама ў дуплекс-працэсе. Бываюць стацыянарныя (найб. пашыраны) і хістальныя.
Верхняя ч. стацыянарнай М.п. складаецца з рабочай прасторы, дзе вядуць плаўку пры т-ры да 1800 °C і вышэй, левай і правай галовак, па якіх паступае вадкае або газападобнае паліва і паветра (гл.Мартэнаўскі працэс). Чыгун, стальны лом, флюсы і інш. зыходныя матэрыялы загружаюць у рабочую прастору праз спец. вокны завалачнымі машынамі. Ў ніжняй ч. печы ёсць рэгенератары для падагрэву паветра і газападобнага паліва, шлакавікі для збірання пылу і шлакаў. У хістальных М.п. рабочая прастора спец. механізмамі нахіляецца ў бок рабочай пляцоўкі (для спуску шлаку) і разлівачнага пралёту (для выпуску металу). Умяшчальнасць М.п. да 900 т. Першая М.п. пабудавана ў 1864 у Францыі, у Расіі — у 1870 на Сормаўскім з-дзе. У 1970-я г. з пераходам на кіслародна-канвертарны працэсбуд-ва М.п. фактычна спынена.