Узняцца, закружыцца віхрам. Узвіхрыўся пыл на дарозе. □ Высока над старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму.Лынькоў.// Стаць віхром, растрапацца (пра валасы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нія, ‑і, ж.
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі. Не цвітуць тут цыніі і флоксы, Цяжка шыны пыл гарачы мнуць.Панчанка.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстонская пісьменніца. Нар. пісьменніца Эстоніі (1981). У 1924—27 вучылася ў Тартускім ун-це. Дэбютавала як празаік (раман «Любоўніца ветру», 1927; апавяданні). У творах Альвер спалучаецца лірызм з філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зб. паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зб-кі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, і інш.). Дзярж. прэмія Эстоніі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНТЭГРА́ТАР (ад дэз... + лац. integer цэлы),
1) машына для грубага здрабнення крохкіх малаабразіўных матэрыялаў (вугалю, гіпсу, серы, торфу, драўніны і інш.). Складаецца з двух ротараў, якія зманціраваны на асобных сувосевых валах і верцяцца ў процілеглых напрамках. На дысках ротараў размешчаны па канцэнтрычных акружнасцях 2—4 рады цыліндрычных пальцаў (білаў). Матэрыял паступае ў цэнтр.ч. ротара, пры яго вярчэнні адкідваецца ад цэнтра і здрабняецца ўдарамі пальцаў.
2) Апарат для ачысткі прамысл. газаў ад узважаных цвёрдых (пыл) або вадкіх часціц. Выкарыстоўваецца пераважна ў доменных цэхах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПА́ЎНДЫ ПАЛІМЕ́РНЫЯ (ад англ. compound састаўны, змешаны),
кампазіцыі на аснове алігамераў ці манамераў, прызначаныя для ізаляцыі токаправодных схем і дэталей электра- і радыёапаратуры.
К.п. маюць сувязнае (аснова) — алігамер (напр., эпаксідная, поліэфірная смолы) ці манамер (напр., дыізацыянаты і гідраксілзмяшчальныя злучэнні — зыходныя рэчывы для сінтэзу поліурэтанаў), а таксама пластыфікатар (напр., бутылфталат), напаўняльнік (напр., молаты кварц, кварцавы пясок, фарфоравы пыл), ацвярджальнік (напр., аміны, ангідрыды дыкарбонавых кіслот) і інш. кампаненты. Зацвярдзелыя К.п. захоўваюць добрыя электраізаляцыйныя і мех. ўласцівасці ў шырокім інтэрвале тэмператур. Выкарыстоўваюць для прамочвання абмоткі трансфарматараў, дроселяў, ал машын; заліўкі прамежкаў паміж дэталямі радыётэхн. і электронных прылад.