МАГІЛЁЎСКАЯ СТУЖКАТКА́ЦКАЯ ФА́БРЫКАімя 50-годдзя БССР.
Уведзена ў дзеянне ў 1963 у Магілёве. Складаецца з вытв-сцей: гардзіннай, стужкаткацкай, пляцельнай, фарбавальна-аздабляльнай і інш. З 1993 адкрытае акц.т-ва «Стужка». Асартымент прадукцыі (1999) уключае больш за 200 найменняў вырабаў, у т. л. гардзіннае палатно, стужкі рознага прызначэння, шнуры, тасьма, бінты мед., тэкст. засцежка «Кантакт» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЛІФТАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1967 у Магілёве. У 1969 асвоены выпуск асн. вузлоў пасажырскіх ліфтаў, з 1970 — серыйная вытв-сць пасажырскіх ліфтаў. З 1997 завод ліфтавага машынабудавання «Магілёўліфтмаш». Асн. прадукцыя (1999): ліфты пасажырскія, грузавыя, бальнічныя, тратуарныя і спецыяльныя грузападымальнасцю 100—5000 кг; запасныя часткі і камплекты, с.-г. тэхніка, прадукцыя вытв.-тэхн. прызначэння і тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАНІ́ТКА, монавалакно,
адзіночная нітка вельмі вял. даўжыні, сфармаваная з расплаву палімера. Дыяметр 0,03—1,5 мм. Асн.фіз.-хім. ўласцівасці М. блізкія да ўласцівасцей кручаных нітак з валокнаў хімічных. М. вырабляюць у асн. з сінт. палімераў (напр., поліамідаў, поліэтылентэрэфталату, поліалефінаў). Выкарыстоўваюць у вытв-сці шчотак тэхн. і быт.прызначэння, фільтравальных сетак, рыбалоўнай лёскі, тарных і абівачных матэрыялаў, вібрасітаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНІГРА́ФІЯ (лац. planum паверхня + ...графія) у археалогіі, апісанне паверхні зямельнага ўчастка археал. помніка. Праводзіцца з мэтай вызначэння адначасова існаваўшых западзін, штучных насыпаў, рэшткаў пабудоў, месцаў рознага функцыян.прызначэння (жытлаў, майстэрняў, магіл, культавых месцаў, ям для адходаў і інш.) і збору матэрыялу па аб’ектах. Вывучаецца і складаецца асобна на кожным гарызонце або пласце помніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХУ́НКІ БУХГА́ЛТАРСКАГА ЎЛІ́КУ,
сістэматычны рэгістр, дзе адлюстроўваюцца і кантралююцца стан і рух сродкаў, рэсурсаў і гасп. працэсаў прадпрыемства. Вядзецца ў выглядзе журнала, табліцы і інш. Адрозніваюць сінт. (галоўныя) і аналіт. (дапаможныя) Р.б.ў., паводле прызначэння і структуры — асн., рэгуляцыйныя, аперацыйныя і пазабалансавыя; паводле эканам. зместу — гасп. сродкаў, крыніц гасп. сродкаў і гасп. працэсаў. Гл. таксама Бухгалтарскі ўлік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГО́ННЫ ПАРК,
колькасць вагонаў на пэўнай чыгунцы ці яе падраздзяленні — аддзяленні, станцыі і інш. Паводле прызначэння бывае пасажырскі і грузавы і па сферы выкарыстання — агульнага і спец.прызначэння; паводле тэхн. характарыстык класіфікуюць: па тыпе вагонаў (крыты, паўвагон, платформа і інш.), па колькасці восяў у вагоне, па габарыце і шырыні каляіны (шырока- ці вузкакалейныя), па грузападымальнасці і інш. Адрозніваюць інвентарны (уключае вагоны, прыпісаныя да пэўнай чыгункі) і наяўны вагонны парк (усе вагоны ў межах пэўнай чыгункі незалежна ад месца іх прыпіскі). Наяўны вагонны парк падзяляюць на рабочы (для камерцыйных перавозак) і нерабочы (для гасп. перавозак, перасоўных майстэрняў, вагоны, што знаходзяцца ў рамонце). Асобна вылучаюць рэзервовы вагонны парк, які ўключаецца ў работу ў перыяды масавых перавозак збожжа і агародніны, перакідкі с.-г. тэхнікі і інш. Інвентарны вагоннага парка Беларускай чыгункі на пач. 1996 уключаў больш за 2 тыс. пасажырскіх і каля 36 тыс. грузавых вагонаў. Свае вагонныя паркі маюць метрапалітэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКАЯ КЕРА́МІКА,
1) ганчарныя вырабы з г. Гарадок Віцебскай вобл.Найб. развіцця ганчарны промысел дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная гарадоцкая кераміка гасп.прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазонніцы, міскі, а таксама стараж. амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагамі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава-карычневых колераў. Цяпер традыц. асартымент посуду вырабляе У.Татарыс.
2) Ганчарныя вырабы з в. Гарадок Глускага р-на Магілёўскай вобл. Промысел вядомы з старажытнасці. У 1930—70-я г. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі посуд традыцыйна быт.прызначэння (гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, макатры, міскі, глякі; асобныя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі). Посуд вызначаўся характэрнымі для Падняпроўя зграбнымі формамі, яго глазуравалі пераважна празрыстай палівай, часам дэкаравалі тыповымі для ганчарства гэтага рэгіёна выціснутымі хвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады).
Я.М.Сахута.
Да арт.Гарадоцкая кераміка. У.Татарыс. Слоік, гладыш і міска. 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАЗДЫ́МАЧНЫ АПАРА́Т, кінаапарат, кінакамера,
оптыка-механічная прылада для здымкі аб’ектаў на кінаплёнку (кіназдымкі). Для здымкі выкарыстоўваецца кінаплёнка шырынёй 70 мм (шырокафарматныя фільмы), 35 мм (звычайныя і шырокаэкранныя праз анамарфотную оптыку), 16, 2×8 і 8 мм (аматарская здымка). К.а. забяспечваюцца анамарфотнымі насадкамі, святлафільтрамі, маскамі, указальнікамі метражу плёнкі і інш.
Паводле прызначэння бывае: сінхронны (для кіназдымкі адначасова з гуказапісам на спец. плёнку), агульнага прызначэння (для нямой кіназдымкі ў павільёнах і на натуры; найб. пашыраны), прэцызійны (для камбінаванай, мультыплікацыйнай і інш.спец. кіназдымкі, дзе патрабуецца высокая дакладнасць сумяшчэння відарысаў), скарасны (для здымкі спарт. спаборніцтваў, хуткіх вытв. працэсаў і інш.), ручны (асн. тып апаратуры для хранікальна-дакумент. кіназдымкі, здымкі навук.-папулярных, навуч. і інш. фільмаў).