гуртавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Агульны, сумесны. Гуртавая праца.

2. Звязаны з гуртам (у 2 знач). Гуртавы даглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысерта́цыя, ‑і. ж.

Навуковая праца, якая пішацца для атрымання вучонай ступені. Кандыдацкая дысертацыя. Доктарская дысертацыя. Абарона дысертацыі.

[Ад лац. dissertatio — разважанне, пошукі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэлектуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэлекту; разумовы, духоўны. Інтэлектуальныя сілы народа. Інтэлектуальнае жыццё. Інтэлектуальная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́зна, прысл.

Нервова. Нататкі ў дзённіку сведчаць аб тым, што праца над паэмай працякала нервозна. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рніцтва, ‑а, н.

Масавы рух ударнікаў ​1 за перадавыя формы сацыялістычнай працы; праца ўдарнымі метадамі, хуткімі тэмпамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обобществлённый аграма́джаны; абагу́лены; мног. паабагу́льваны;

обобществлённый труд аграма́джаная пра́ца;

обобществлённый скот абагу́леная жывёла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самоотве́рженный самаадда́ны, самаахвя́рны;

самоотве́рженная рабо́та самаадда́ная (самаахвя́рная) пра́ца;

самоотве́рженный челове́к самаадда́ны (самаахвя́рны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзя́чны, -ая, -ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

У. чытач.

Я вам вельмі ў. за дапамогу.

У. позірк.

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

Удзячная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манагра́фія

(ад мана- + -графія)

навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

высокапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, дае вялікую колькасць прадукцыі. Высокапрадукцыйная праца. Высокапрадукцыйны станок. Высокапрадукцыйная парода жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)