ГЕАБІЁНТЫ [ад геа... + біёнт(ы)],

пастаянныя насельнікі глебы, цыкл развіцця якіх праходзіць у глебавым асяроддзі. Тыповыя прадстаўнікі — дажджавыя чэрві, многія першаснабяскрылыя насякомыя, краты і інш. Геабіёнты — частка глебавых біяцэнозаў.

т. 5, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыя́метр, ‑а, м.

Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга. // Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.

[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматагра́фія, ‑і, ж.

Фізіка-хімічны метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі — нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справазда́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Афіцыйнае пісьмовае або вуснае паведамленне арганізацыі ці кіраўніку аб сваёй рабоце.

С. аб камандзіроўцы.

С. аспіранта вучонаму савету.

2. Дакумент аб выкарыстанні выдаткаваных сродкаў.

Грашовая с. зацверджана.

|| прым. справазда́чны, -ая, -ае.

С. сход (дзе праходзіць справаздача). С. даклад (са справаздачай).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна зямному экватару на адлегласці 23°26’ на поўнач або на поўдзень ад яго.

Т.

Казярога.

Т.

Рака.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

|| прым. трапі́чны, -ая, -ае.

Трапічная спёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фігура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях (уст.).

2. Тое, што і статыст (уст.).

3. Той, хто праходзіць у якасці абвінавачанага, падазраванага або сведкі па судовай справе.

Ф. крымінальнай справы.

|| ж. фігура́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выша́гивать несов., разг.

1. (проходить какое-л. расстояние) пракро́чваць, прахо́дзіць;

2. (ходить большими или мерными шагами) кро́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продвига́ться несов., возвр., страд., прям., перен. прасо́ўвацца; (двигаться вперёд) ру́хацца напе́рад, прахо́дзіць напе́рад, ісці́ напе́рад; см. продви́нуться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утека́ть несов.

1. (о жидкости) выцяка́ць;

2. перен., разг. (миновать) міна́ць; (проходить) прахо́дзіць; (исчезать) зніка́ць; см. уте́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)