пла́навы, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляецца згодна з планам (у 2 знач.).

Планавая сістэма гаспадаркі.

2. Які ажыццяўляе або распрацоўвае план (у 2 знач.).

П. аддзел.

|| наз. пла́навасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

outline [ˈaʊtlaɪn] n.

1. схе́ма, план, канспе́кт;

an outline for a composition план сачыне́ння;

in outline у агу́льных ры́сах, ко́ратка

2. ко́нтур, абры́с

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАГРА́МА (грэч. programma аб’ява, распараджэнне),

1) план прадстаячай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў.

2) Дакумент, у якім выкладзены асн. задачы і мэты дзейнасці паліт. партыі, арг-цыі, асобнага дзеяча.

3) План правядзення свята, канцэрта, сходу, а таксама пералік нумароў, якія выконваюцца.

4) Кароткі змест курса пэўнага прадмета, які вывучаецца ў навуч. установе.

т. 12, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прагра́маплан дзейнасці, работ’, ’парадак правядзення’, ’кароткі змест (курса, канцэрта)’ (ТСБМ). Праз рус. програ́мма ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97) з франц. programme < грэч. πρόγραμμα ’аб’ява, загад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́чарціць, ‑рчу, ‑рціш, ‑рціць; зак., што.

Зрабіць, выканаць (чарцёж, план, схему і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можа быць выкананы, здзейснены; рэальны. Выканальны план. Выканальнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́блівы, ‑ая, ‑ае.

Які заваблівае; прывабны. Заваблівыя вочы. □ Вялікі заваблівы быў план. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездзяйсня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа быць ажыццёўлены, выкананы. Нездзяйсняльны план. Нездзяйсняльны праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падэка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае або робіцца кожную дэкаду. Падэкадны план. Падэкадная справаздачнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́кід м.

1. (первоначальный план) намётка ж., набро́сок;

2. (предварительный рисунок) набро́сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)