АБАРЫГЕ́НЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку),

1) карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якой-н. мясцовасці. Паводле стараж.-рым. паданняў, абарыгенамі наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін.

2) У біялогіі тое, што аўтахтоны.

т. 1, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́РШАЕ СЕ́РБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1804—13,

нацыянальна-вызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. У час паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт. Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.

т. 12, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

белетры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аўтар апавядальных мастацкіх твораў. У беларускай савецкай прозе ў пачатку трыццатых гадоў.. з’яўляюцца першыя творы маладога пісьменніка-белетрыста Э. Самуйлёнка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імажыні́зм, ‑у, м.

Адна з дэкадэнцкіх фармалістычных плыней у рускай і беларускай паэзіі пачатку 20 ст., лозунгам якой было вызваленне формы, славеснага вобразу ад зместу, ідэі.

[Ад фр. image — вобраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рытурнэ́ль, ‑я, м.

Частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і пад. // Невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца.

[Іт. ritornello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэ́рн, -у, м.

1. Кірунак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якому ўласціва супрацьпастаўленне мастацтву мінулага, адмаўленне прамых ліній, вуглоў на карысць натуральных ліній, арнаментальнасць.

2. у знач. прым., нязм. Пра стыль дэкадэнцкага кірунку ў мастацтве.

Мэбля-м.

Стыль-м.

3. Што-н. сучаснае, моднае (разм.).

Пагоня за мадэрнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а³, часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. —

Гэй, уставай! — А? Чаго?

2. Ужыв. пры паўторным звароце да каго-н. з мэтай прыцягнуць увагу.

Сынок, а сынок... уставай!

3. Ужыв. ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка, для ўзмацнення выразнасці, пераканаўчасці.

А як нам будзе добра!

А чаму ў вас цёмна?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліпаме́трыя

(гр. lipometria, ад leipo = не хапаць + metron = памер)

замена склада паўзай у пачатку стопнага вершаванага радка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анакру́за

(гр. anakrusis = літар. адштурхоўванне)

лішні безнаціскны склад у пачатку вершаванага радка, метрычна слабое месца ў вершы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

францыска́нцы

(с.-лац. franciscani)

манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, заснаванага ў пачатку 13 ст. у Італіі Францыскам Асізскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)