Сістэма злучаных паміж сабой труб, прызначаная для перадачы на адлегласць вадкасці, газаў, пары і пад. Газавы трубаправод. Нафтавы трубаправод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМА́РЫ (Homaridae),
сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі амар (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (H. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́БЫ, караткахвостыя ракі (Brachyura),
атрад (падатрад) дзесяціногіх ракападобных. Больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.
Шыр. галавагруднага шчыта (карапакса) 2—60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1—2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць для выношвання ікры. Кормяцца пераважна беспазваночнымі. Усе К., акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам. Некат. К. могуць мяняць афарбоўку цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, а таксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл. таксама Змочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Масцю́к ’малайчына’ — у пары з імем Касцюк (паўн.-усх., КЭС). Укр.мистю́к ’майстар, мастак’, рус.кур.мастю́к ’тс’. Пераўтварэнне з рус.мастер (Праабражэнскі, 1, 513; Фасмер, 2, 579). Гл. таксама місцю́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыку ’від саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасек ’перасячэнне’ і перасеча (< прасл.*(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
onwards[ˈɒnwədz]adv. напе́рад, упе́рад, дале́й;
from then onwards з той пары́, з таго́ ча́су;
from now onwards надале́й, у дале́йшым, ад/з гэ́тага ча́су
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кандэнса́цыя
(лац. condensatio)
1) ператварэнне пары, газу ў вадкі стан;
2) назапашванне чаго-н. у вялікай колькасці (напр. к. энергіі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
драселі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Зніжаць піск вадкасці, пары, газу пры працяканні праз звужаную адтуліну, вентыль і пад. без цеплаабмену са знешнім асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапончатакры́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З празрыстымі крыламі, падобнымі на перапонку.
2.узнач.наз.перапончатакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых, якія маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)