РА́ЎКУЦЬ (Юзас Антонавіч) (н. 1.1.1954, г. Шчучын Гродзенскай вобл.),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1972). Да 1993 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася высакароднай манерай, пачуццём стылю. Сярод партый: Зігфрыд, Прынц, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рамэо, Бенволіо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Абат («Карміна-Бурана» К.Орфа), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
руская артыстка балета. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1899, педагог П.Герт). З 1899 у Марыінскім т-ры, з 1909 удзельнічала ў Рускіх сезонах С.Дзягілева, з 1910 гастраліравала з уласнай трупай (у 1913—14 у Расіі). Яе творчасць адметная музыкальнасцю і псіхал. змястоўнасцю, эмац. дзейснасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Сцвярджала класічныя традыцыі рус.танц. школы. Адыграла важную ролю ў рэформах М.Фокіна як першая выканальніца цэнтр.партый пастаўленых ім балетаў «Вінаградная лаза» А.Рубінштэйна, «Павільён Арміды» М.Чарапніна, «Егіпецкія ночы» А.Арэнскага, «Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна, харэагр. эцюда «Лебедзь» на муз. К.Сен-Санса. Сярод інш.партый: Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Бінт Анта і Аспічы («Дачка фараона» Ц.Пуні), а таксама характарныя танцы, канцэртныя нумары і мініяцюры («Сірыйскі танец» на муз. Сен-Санса). Знялася ў маст. фільме «Нямая з Портычы». Ёй прысвечаны балет Р.Пці «Мая Паўлава» на зборную муз., маст. і дакумент. фільмы «Ганна Паўлава» (адпаведна 1983, 1985). Аўтар успамінаў «Некалькі старонак з майго жыцця» (1912).
Літ.:
Красовская В.М. А.Павлова. 2 изд. Л.;
М., 1965;
Аркина Н.Е. А.Павлова. М., 1981;
Носова В.А.Павлова // Носова В. Балерины. М., 1983.
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1965), з 1978 выкладае ў ёй (праф. з 1982). З 1965 салістка Марыінскага т-ра. Сярод партый: Азучэна, Амнерыс, Эбалі («Трубадур», «Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (Масква, 1962), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1967). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮ́Б ХАН (Мухамед) (14.5.1907, г. Хазара, Зах. Пакістан — 19.4.1974),
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Пакістана. Фельдмаршал (1959). З 1928 на ваен. службе. Галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі (1951—54 і 1956—58). Пасля дзярж. перавароту 1958 прэзідэнт Пакістана да 1969. Прыхільнік захавання цэласнасці краіны, заснаваў т.зв. пачатковую дэмакратыю. У 1962 па яго ініцыятыве адменена ваен. становішча, уведзена новая канстытуцыя, абраны парламент, адноўлена дзейнасць паліт.партый, пачаліся агр. рэформы. Лідэр правячай партыі Мусульманская ліга ў 1963—69. У 1969 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕ́ЙДА МЕДЫ́НА ((Almeida Medina) Кладаміра) (н. 11.2.1923, г. Сант’яга),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т. У 1952—53 міністр працы, У 1953—56 міністр гарнаруднай прам-сці, у 1970—73 міністр замежных спраў, нац. абароны ва ўрадзе С.Альендэ Госенса. Арыштаваны ў час ваен. перавароту (1973). У 1975 вызвалены і высланы з краіны. У 1978—89 нам.ген. сакратара, ген. сакратар Сацыяліст. партыі Чылі, старшыня Аб’яднанай сацыяліст. партыі Чылі, з 1988 старшыня Каардынацыйнага к-тасацыяліст.партый краін Лац. Амерыкі.
грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар.арт. Грузіі (1965), нар.арт.СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвілі. Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Груз.т-ра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМСТЭРДА́МСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л ПРАФСАЮ́ЗАЎ, Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў,
міжнар. аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар.сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар.прафс. дзеянняў. Кіраўнікі Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў рэалізоўвалі ў прафс. руху палітыку с.-д.партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2-га. Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс.чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс.чал. у 1937). Распушчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў.
прафсаюзны дзеяч ЗША. З 1863 у ЗША. Працаваў у тытунёвай прам-сці. З 1881 кіраўнік Федэрацыі трэд-юніёнаў і рабочых саюзаў ЗША і Канады, з 1886 (акрамя 1895) старшыня Амерыканскай федэрацыі працы. Выступаў за паляпшэнне прац. заканадаўства, мірнае вырашэнне прац. спрэчак, сац. партнёрства, паліт. нейтралізм прафсаюзаў, пошук саюзнікаў сярод паліт. дзеячаў і партый. Аўтар твораў «Амерыканская праца і вайна», «Праца і ўсеагульны дабрабыт» (абодва 1919), «Семдзесят гадоў жыцця і працы» (т. 1—2, 1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НЧАНКА (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 21.6.1938, г. Краснаград, Украіна),
спявак (бас). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1965). З 1966 саліст Узбекскага т-ра оперы і балета, з 1985 — Маскоўскай філармоніі. Сярод партый: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова). Першы выканаўца многіх вак. твораў узб. кампазітараў, у рэпертуары таксама ўкр.нар. песні, рамансы ўкр. кампазітараў. Дзярж. прэмія Узбекістана 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУДЫ́К (Judic) Ганна [сапр.Дам’ен
(Damiens) Ганна Марыя Луіза; 17.7.1850, г. Семюр, Францыя — 15.4.1911], французская артыстка аперэты, эстр. спявачка. Вучылася ў Парыжскай кансерваторыі. З 1867 выступала ў парыжскіх т-рах, з 1872 — у «Буф-Парызьен» (па запрашэнні Ж.Афенбаха),
з 1876 у «Вар’етэ». Яе творчасці былі ўласцівы дасканалае вак. майстэрства, лёгкасць і віртуознасць камедыйнай тэхнікі. Сярод партый: Алена, Герцагіня («Прыгожая Алена», «Герцагіня Геральштэйнская» Афенбаха), Дэніза («Мадэмуазель Нітуш» Ф.Эрвэ). Як эстр. спявачка стварыла ўласны стыль выканання, заснаваны на гранічнай выразнасці жэста.