Гала́нтны (БРС). Рус. гала́нтный, укр. гала́нтний. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы. Рус. гала́нтный узята з франц. galant ’ветлівы, галантны’ або ням. galant (< франц.). Падрабязна аб гісторыі запазычання ў рус. мове гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13–14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́зямлянка (пры́землянка) ’жаваранак’ (ПСл; верагоднае маецца на ўвазе жаваранак чубаты, Galerida cristata L.). Лексікалізацыя словаспалучэння пры зямлі́, якое паказвае на звычайны біятоп гэтай птушкі. Параўн. зямля́нка і пад. для назваў берагавой ластаўкі, сітаўкі жоўтай і жаваранка чубатага (падрабязна гл. Антропаў, Назв. птиц, 259).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барава́я: б. зямля ’ўрадлівая зямля’ (Шчарб.). Прыметнік баравы́ (ад *borъ ’бор’, гл.). У розных слав. мовах у залежнасці ад характару рэльефу гэты прыметнік азначае або дрэнную, або ўрадлівую зямлю. Рознае значэнне можа быць нават у блізкіх дыялектах. Падрабязна пра гэтую сітуацыю гл. Талстой, Геогр., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус. бормота́ть, укр. бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэнсь ’пазашлюбнае дзіця’ (Сцяшк. МГ, Бяльк., Жд.), бэ́нься ’тс’ (Шат.). З польск. bęś ’тс’ (а гэта вытворнае ад bękart ’тс’, гл. Варш. сл., 1, 141). Да словаўтварэння параўн. польск. brytan: bryś > бел. бры́тан, брысь (гл.). Параўн. бансю́к. Падрабязна аб польскім слове гл. Брукнер, 23–24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гандо́ла ’гандола’ (БРС). Рус. гондо́ла, укр. гондо́ла ’тс’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца іт. gondola, якое трапіла ў рус. мову яшчэ ў Пятроўскую эпоху. Адтуль, здаецца, лексема пранікла ў бел. і ўкр. мовы. Гл. Фасмер, 1, 436. Падрабязна аб гісторыі слова Шанскі, 1, Г, 126–127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гной ’нагнаенне; гной’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Прасл. *gnojь ’тс’ (параўн. рус. гной, польск. gnój, чэш. knůj, ст.-слав. гнои, балг. гной і г. д.). Аблаўтная форма да *gniti (гл. гні́сці). Фасмер, 1, 422; Слаўскі, 1, 305; Брукнер. 147; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 6, 179.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гры́зці ’грызці’. Рус. грызть, укр. гри́зти, польск. gryźć, чэш. hrýzti, серб.-харв. гри̏сти, балг. гриза́, ст.-слав. грысти. Прасл. *gryzti ’тс’. Роднасныя формы: літ. gráužti, лат. graûžt ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 466; Траўтман, 100; Бернекер, 1, 359; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 160–161.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)