unusual [ʌnˈju:ʒuəl] adj.

1. нязвы́чны, нязвы́клы;

nothing unusual нічо́га асаблі́вага

2. надзвыча́йны, незвыча́йны;

a man of unu sual ability выклю́чна здо́льны чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Nótbehelf m -(e)s, -e

1) надзвыча́йны [апо́шні] сро́дак

2) часо́вая ме́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

э́кстранны, ‑ая, ‑ае.

1. Паспешны, неадкладны, тэрміновы. Экстранная тэлеграма. □ Машыніст заўважыў хлопчыка тады, калі ўжо і экстраннае тармажэнне не магло памагчы... Васілёнак. Шэмет папрасіў слова для экстраннага паведамлення. Лобан.

2. Які патрабуе неадкладнага ўмяшання, вырашэння і пад.; надзвычайны, непрадугледжаны. Сёння дзень не аперацыйны, калі не будзе якога экстраннага выпадку, то можна адчуваць сябе вальней. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

marvelous

[ˈmɑ:rvləs]

adj.

1) цудо́ўны, надзвыча́йны

2) непраўдападо́бны, невераго́дны

3) informal ве́льмі до́бры, раско́шны, выда́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

э́кстранны

(ад лац. extra = звыш, па-за)

1) паспешны, тэрміновы (напр. э-ая тэлеграма);

2) надзвычайны, непрадугледжаны (напр. э-ая справа).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДЗІЦЯ́ЧЫ ФОНД АРГАНІЗА́ЦЫІ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ,

(United Nations Children’s Fund; ЮНІСЕФ). Засн. Ген. Асамблеяй ААН 11.12.1946 як Надзвычайны міжнар. фонд дапамогі дзецям у Еўропе пасля 2-й сусв. вайны. З кастр. 1953 — Дз. ф. ААН. Кіруючы орган — Выканаўчы савет (36 чл., 1997). Сакратарыят ЮНІСЕФ вядзе работу праз свае бюро больш чым у 140 краінах. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку. Нобелеўская прэмія міру 1965.

Праекты ЮНІСЕФ у Беларусі ажыццяўляюцца з 1994, прадстаўніцтва адкрыта ў маі 1997 у Мінску. Распрацаваны праграмы супрацоўніцтва ЮНІСЕФ з дзярж. і грамадскімі арг-цыямі Беларусі па асн. кірунках: абарона правоў дзіцяці і рэалізацыя Канвенцыі аб правах дзіцяці; развіццё падлеткаў і моладзі; аказанне дапамогі дзецям-інвалідам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў; здароўе дзяцей і жанчын; ліквідацыя адмоўнага ўздзеяння на дзяцей наступстваў, выкліканых катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

В.​У.​Радзівіноўскі.

т. 6, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАДЫНІ́ЦКІ (Chodynicki) Казімеж (31.3.1890, Варшава — 14.5.1942),

польскі гісторык. Чл.-кар. польск. АН у Кракаве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. надзвычайны (1921), звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Варшаве, у 1915—18 у Маскве (у эвакуацыі), сакратар Польск. навук. т-ва. У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве, выкладаў у Вольным Польскім ун-це, Варшаўскім ун-це. З 1920 дацэнт Віленскага ун-та, з 1921 праф., заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст. навук. Заснавальнік і першы рэдактар час. «Атэнэум Віленьске». З 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зняволены ням. фашыстамі як заложнік. Выкладаў на тайных занятках Варшаўскага ун-та і Ун-та зах. зямель. Даследаваў гісторыю ВКЛ, гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і ВКЛ, гістарыяграфію, дыпламатыку і палеаграфію ВКЛ.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 16, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

superlative [s(j)u:ˈpɜ:lətɪv] adj.

1. надзвыча́йны, цудо́ўны; найвышэ́йшы, найвялі́кшы;

superlative wisdom вялі́кая му́драсць

2. : the superlative degree ling. найвышэ́йшая ступе́нь параўна́ння (прыметніка і прыслоўя)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unique [ju:ˈni:k] adj.

1. адзі́ны, уніка́льны;

a unique opportunity выклю́чная магчы́масць

2. infml незвыча́йны, надзвыча́йны;

a rather unique little restaurant даво́лі незвыча́йны рэстара́нчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zadziwiający

zadziwiając|y

здзіўляючы; які здзіўляе; надзвычайны;

~е podobieństwo — надзвычайнае падабенства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)