надзвыча́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надзвыча́йны надзвыча́йная надзвыча́йнае надзвыча́йныя
Р. надзвыча́йнага надзвыча́йнай
надзвыча́йнае
надзвыча́йнага надзвыча́йных
Д. надзвыча́йнаму надзвыча́йнай надзвыча́йнаму надзвыча́йным
В. надзвыча́йны (неадуш.)
надзвыча́йнага (адуш.)
надзвыча́йную надзвыча́йнае надзвыча́йныя (неадуш.)
надзвыча́йных (адуш.)
Т. надзвыча́йным надзвыча́йнай
надзвыча́йнаю
надзвыча́йным надзвыча́йнымі
М. надзвыча́йным надзвыча́йнай надзвыча́йным надзвыча́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надзвыча́йны, -ая, -ае.

1. Выключны па якіх-н. якасцях.

Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны.

Надзвычайныя меры пакарання.

4. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы.

Н. з’езд.

|| наз. надзвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзвыча́йны

1. необыкнове́нный; ре́дкий, ре́дкостный;

ён н. чалаве́к — он необыкнове́нный челове́к;

~ныя падзе́і — необыкнове́нные собы́тия;

~ная з’я́ва — ре́дкое (ре́дкостное) явле́ние;

жанчы́на ~най прыгажо́сці — же́нщина необыкнове́нной (ре́дкой) красоты́;

канцэ́рт быў н. — конце́рт был необыкнове́нный;

~ная сі́ла — необыкнове́нная си́ла;

2. чрезвыча́йный, исключи́тельный, кра́йний;

~ныя ме́ры — чрезвыча́йные (исключи́тельные, кра́йние) ме́ры;

3. (производящий сильное впечатление) порази́тельный;

н. вы́падак — порази́тельный слу́чай;

4. чрезвыча́йный;

н. з’езд — чрезвыча́йный съезд;

~ная камі́сія — чрезвыча́йная коми́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г. д. Надзвычайны з’евд. Надзвычайныя меры. // Выкліканы выключнымі абставінамі. Надзвычайнае становішча. Надзвычайнае заканадаўства. // Надзелены асобымі паўнамоцтвамі. Надзвычайны камісар. Надзвычайны і паўнамоцны пасол.

2. Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню. Поспех «Валад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. Лойка. Маладзілі мяне і давалі надзвычайнае натхненне мае гарачыя маладыя думкі. Нікановіч.

3. Тое, што і незвычайны (у 2 знач.). Надзвычайны быў гэты сход: сяляне пастанавілі выдаць савецкай уладзе ўсіх самагоншчыкаў свайго сельсавета. Бядуля.

4. Які мае вялікае значэнне. Мастацкія пераклады набылі ў апошнія гады надзвычайную актуальнасць. Палітыка.

5. у знач. наз. надзвыча́йнае, ‑ага, н. Нешта выключнае, не такое, як усё. [Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзвычайны (сорт памідораў) 12/517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

надзвыча́йны áußerordentlich, úngewöhnlich, áußerge wöhnlich;

надзвыча́йны пасо́л áußerordentlicher Bótschafter;

надзвыча́йныя паўнамо́цтвы áußerordentliche [besóndere] Befúgnisse;

надзвыча́йныя ме́ры Sóndermaßnahmen pl;

зако́н аб надзвыча́йным стано́вішчы Nótstandsgesetz n -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

НАДЗВЫЧА́ЙНЫ БЮДЖЭ́Т,

зацверджаны ў заканадаўчым парадку каштарыс (роспіс) утварэння (даходаў) і выкарыстання (расходаў) грашовых сродкаў дзяржавы, што зацвярджаецца дадаткова да нармальнага бюджэту дзяржаўнага на пэўны час у выніку асаблівых акалічнасцей. Ва ўмовах глабальных крызісаў можа мець пастаянны характар. У некаторых краінах прымаецца ў выглядзе дадатковага бюджэту, а таксама спец. паступленняў (надзвычайных падаткаў) і расходаў.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 11, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Надзвычайны Усерасійскі з’езд чыгуначнікаў 3/76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чацвёрты надзвычайны Усерасійскі з’езд Саветаў, гл. Надзвычайны чацвёрты Усерасійскі з’езд Саветаў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Надзвычайны восьмы з’езд Саветаў СССР, гл. Восьмы з’езд Саветаў СССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)