Перано́сіца ’пераноссе’ (навагр., ЖНС), пірано́сіца ’верхняя частка носа між вачэй’ (Варл.). Лексема з суф. ‑іц‑а (як у балг. і серб.-харв. мовах) — пад уплывам рус. ці ц.-слав. мовы, параўн. яшчэ ст.-рус.переносица ’тс’ (з 1682 г.).
клас водных беспазваночных малюскаў. 3 надатр., 14 атр., 130 сучасных сям., каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найб. вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі; жамчужніца звычайная занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. 2—3 мм — 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з 2 створак (адсюль назва). На спінным баку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1—2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці Д.м. патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замок. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некат. Д.м. (жамчужніцы, мідыі, бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўтвараюцца ў жэмчуг. На брушным баку цела ў большасці Д.м. ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці (бісус), з іх дапамогай малюск прымацоўваецца да субстрату. Пераважна раздзельнаполыя, апладненне вонкавае. Біяфільтратары. Кормяцца планктонам або дэтрытам. Корм рыб і марскіх жывёл. Аб’екты промыслу і аквакультуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zwíschenzeitf -, -en праме́жак ча́су;
in der ~між тым, у гэ́ты час; у праме́жак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Са́ндвіч ’дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. між імі’ (ТСБМ). Праз рус.са́ндвіч ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) з англ., у якой ад імя лорда Sandwich, які, як гавораць, увёў гэту страву ва ужыванне (ССРЛЯ, 13, 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баранавало́к, ‑а, м.
Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом.Бялевіч.— Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпа́дкам, прысл.
1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.). Сустрэцца выпадкам. Трапіцца выпадкам.
2.узнач.пабочн. Дарэчы, між іншым. Ты, выпадкам, не з гасцей ідзеш?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ду, прысл.
Разм. Наўцёкі. Дзеці кінуліся ходу./узнач.вык.Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядло́, -а́, мн. сёдлы і (з ліч. 2, 3, 4) сядлы́, сёдлаў, н.
1. Сядзенне для конніка, якое ўмацоўваецца на спіне жывёлы.
Новае с.
2. Скураное сядзенне веласіпеда, матацыкла.
3. Назва розных дэталей для апоры, насадкі чаго-н.
Сядло клапана.
4. Паніжэнне між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце.
С.
Эльбруса.
◊
Выбіць з сядла — вывесці з раўнавагі, пазбавіць спакою.
|| памянш.сядзе́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).
|| прым.седлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нізіперніца ’гусялапка’, нізіпернік ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіпірсьніца ’тс’ (Бяльк.), нізыпірніца ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіперснік, нізіперсніца ’трыпутнік’ (Кіс.). Разам з нізіпірсніца ’нарыў’ (Сл. ПЗБ) узыходзіць да між(ы)перс(т)піца ’расліна (трыпутнік, гусялапка і інш.)’ і ’хвароба (нарыў, прэласць паміж пальцаў)’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр.чарніг.міз, рус.смал., арханг.мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.