БЯЛЯ́НКІН (Віталь Сцяпанавіч) (н. 30.4.1937, г. Джума Самаркандскай вобл., Узбекістан),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар праектаў). Адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: 15-павярховы інтэрнат Бел. тэхналагічнага ін-та (1975, у сааўт.), Мінскі палац моладзі (1986) і спецыялізаваная агульнаадук. школа (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга буд-ва Нацыянальнага маст.музея Беларусі (праект 1991, у сааўт.) у Мінску, Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім р-не (1984, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧА М. ЛІТАРАТУ́РНЫ МУЗЕ́Й.
Заснаваны ў 1981 у Мінску, адкрыты ў 1991 у будынку паблізу месца, дзе нарадзіўся паэт.Пл. экспазіцыі 244 м². У экспазіцыйных залах і фондах каля 15 тыс. адзінак захавання, у т. л. каля 8 тыс.асн. фонду (1996). Зберагае прадметы духоўнай і матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М.Багдановіча. Аўтар арх.-маст. афармлення экспазіцыі Э.К.Агуновіч (Дзярж. прэмія Беларусі 1993). Філіялы — музей «Беларуская хатка» ў Мінску, «Фальварак Ракуцёўшчына» ў Маладзечанскім раёне. Матэрыялы музея выкарыстаны пры стварэнні экспазіцыі «Беларускі паэт з берагоў Волгі» ў Яраслаўлі (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЕР ((Breuer) Марсель Лаяш) (22.5.1902, г. Печ, Венгрыя — 1.7.1981),
амерыканскі архітэктар. Адзін з лідэраў функцыяналізму. У 1920—28 вучыўся і працаваў у Германіі ў асн. як праекціроўшчык мэблі. З 1937 у ЗША. У сваёй творчасці імкнуўся да дакладнасці і выразнай структурнасці арх. кампазіцыі, кампактнасці планаў і аб’ёмаў. Сярод работ: будынкі ЮНЕСКА у Парыжы (1953—57, з Б.Зерфюсам і П.Л.Нерві), Музеяамер. мастацтва Уітні ў Нью-Йорку (1966), універмага «Дэ Беенкорф» у Ротэрдаме (1956—57). Распрацоўваў тыпы аднасямейнага дома (загарадны дом у штаце Масачусетс, 1947, і інш.), працаваў як дызайнер.
М.Л.Броер. Загарадны дом архітэктара. Штат Масачусетс. 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА (Іван Іванавіч) (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар.АН УССР (1982), д-ргіст.н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст.музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АНСССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЯДЗІ́КТАЎ (Георгій Міхайлавіч) (8.11.1916, г. Саратаў, Расія — 18.11.1992),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1943). З 1954 працаваў у ін-тах Белдзяржпраект, Белдзіпрагандаль, з 1982 выкладаў у Бел.політэхн. акадэміі. Гал. кірунак творчасці — архітэктура грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Асн. работы: будынкі Белдзяржфілармоніі (1963), Бел.дзярж.музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1967), Дома прафесіянальных саюзаў (1982, усе ў сааўт.), Палаца культуры трактарнага з-да ў Мінску. Па яго праектах пабудаваны гасцініцы «Юбілейная» і «Планета» ў Мінску, «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦЭ́НКА (Людміла Іванаўна) (н. 10.3.1956, в. Усадзішча Ленінградскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працуе на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. Сярод твораў: у тэхніках размалёўкі па шоўку — заслоны для Палацаў культуры ў Наваполацку і Чашніках (1980), 2 пано «Беларускія пейзажы» (1985) для музея Ф.Скарыны ў Лондане, батыку — «Маленькі прынц» (1984), «Францыск Скарына» (1986), габелену — трыпціх «Расліны» (1980), «Лянок мой» (1983), «Кветкі ў праталінах» (1985), серыя «Беларускія краявіды» (1987), «Дрэва і ралля» (1997) і інш. Работы вылучаюцца багаццем святлоценявых кантрастаў, эмацыянальнай выразнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІ (Георгій Сямёнавіч) (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962),
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́НІН (Ілья Барысавіч) (17.11.1908, г. Гомель — 23.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У 1926—32 слесар станка-буд. з-да «Пралетарый» у Гомелі. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1934). У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Паўн. флоце. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан К. вызначыўся 23.4.1944; на падыходзе да цэлі яго самалёт быў падбіты агнём зенітнай артылерыі праціўніка, палаючай машынай К. тараніў транспарт ворага водазмяшчэннем 5 тыс.т і патапіў яго. Імем К. названы пасёлак у Архангельскай вобл. Бюсты К. ўстаноўлены на тэр.музея авіяцыі Паўн. флоту і ў пас. Катуніна, у Гомелі мемар. дошка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРАПО́ЛІТЭН-МУЗЕ́Й (Metropolitan Museum of Art) у Нью-Йорку, найбуйнейшы ў ЗША і адзін з буйнейшых у свеце збор твораў мастацтва. Засн. ў 1870 на аснове падараваных прыватных калекцый. Адкрыты ў 1872. Калекцыі музея прадстаўляюць усе буйнейшыя маст. культуры свету. У складзе М.-м. раздзелы мастацтва Амерыкі, Еўропы, краін Б.Усходу, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Стараж. Амерыкі, Стараж. Егіпта, Грэцыі і Рыма, мастацтва ісламу, мастацтва 20 ст., зброі, муз. інструментаў, музеі кнігі і дзіцячы, ін-т касцюма. Філіял — музей сярэдневяковага мастацтва «Клуатры» ў Нью-Йорку (засн. ў 1926, адкрыты ў 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.