ПОР-РАЯ́ЛЬ, Пор-Руаяль (Port-Royal),

жаночы кляштар у Францыі, які ў 17 ст. быў цэнтрам асветы і л-ры. Засн. ў 1204 каля Парыжа. У 1625 ад яго аддзяліўся кляштар, які размяшчаўся ў Парыжы; кляштар у старым будынку стаў называцца П-Р. дэ Шан. Намаганнямі абатысы Анжэлікі Арно і яе братоў у 17 ст. абодва кляштары сталі цэнтрамі франц. л-ры і філас. думкі. У 1630-я г. П.-Р. — цэнтр янсенізму. Сюды з’язджалася моладзь для навук. заняткаў. Для выкладання ў П.-Р. былі складзены лепшыя на той час падручнікі па лац. і грэч. мовах, логіцы. З П.-Р. дэ Шан былі цесна звязаны філосафы, вучоныя, пісьменнікі — Б.Паскаль, Ж.Расін, да яго быў блізкі Р.Дэкарт. П.-Р. удзельнічаў у барацьбе супраць езуітаў. У 1710 П.-Р. дэ Шан паводле загаду караля Людовіка XIV разбураны. Парыжскі П.-Р. існаваў да 1790. Ш.​А.​Сент-Бёў напісаў «Гісторыю Пор-Раяля» (т. 1—5, 1840—59).

т. 12, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жаўтаро́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З жаўтаватай дзюбай, з жаўцізной вакол дзюбы (пра птушанят). У гняздзе былі жаўтаротыя птушаняты. Лынькоў.

2. перан. Разм. Пра маладога нявопытнага чалавека. З тыдзень я абіваў парогі розных майстэрняў, фабрык і заводаў, гатовы пайсці на любую работу, але паглядзяць на мяне — і адмаўляюць. Жаўтароты. Гурскі. Хлопцы, дзяўчаты, што згрудзіліся ля вас, жаўтаротая, зялёная моладзь. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прагулка. Пайсці на пагулянку ў лес. □ Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку. Колас. Дамоў Мікола вярнуўся стомлены, але задаволены сваёй пагулянкай. Краўчанка.

2. Вечарынка, гулянка. Наладзіць пагулянку. □ Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладняк м.

1. (маладыя жывёлы, птушкі) Jngtiere pl; Jngvieh n -(e)s (скаціна); Jngvögel pl (птушкі); Jngwild n -es (дзічына);

2. (лес) Jngholz n -es; Jngwald m -es, -wälder;

3. разм. (моладзь) jnge Lute, Jgend f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Volk n -(e)s, -Völker наро́д, люд, насе́льніцтва;

viel ~ шмат людзе́й;

das jnge ~ мо́ладзь;

das kline ~ дзятва́; міф. ка́рлікі, гно́мы;

fhrendes ~ вандро́ўныя арты́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

маладня́к, ‑у, м.

1. Маладыя жывёлы, птушкі. Яны, пяцікласнікі, узялі шэфства над калгасным маладняком, будуць жарабят даглядаць. Курто.

2. Малады лес. Дрэвы растуць, імкнуцца да сонца, дасягаюць нябачных памераў, старэюць, падаюць і трухлеюць, уступаючы сваё месца маладняку. В. Вольскі.

3. зб. Разм. Маладыя людзі, моладзь. Нас не любяць, нас баяцца Поп кудлаты і кулак, Бо рашыў за працу ўзяцца Камсамольска маладняк. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены арганізаванасці; бязладны, непланамерны. [Слаўна:] — [Атрады] ёсць, але, відаць, яшчэ малыя, неарганізаваныя. Новікаў.

2. Які не можа дзейнічаць дакладна і планамерна, правільна арганізаваць жыццё; недысцыплінаваны. Андрэйка Казакевіч запісаўся ў калгас не самы першы. А чаму не першы? На гэта сам ён цяпер кажа: «Неарганізаваны я быў хлопец». Чорны.

3. Які не ўваходзіць у склад якой‑н. арганізацыі. Неарганізаваная моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак., каго-чаго, з інф., з дадан. сказам і без дап.

Адчуць некаторы страх; не адважыцца зрабіць што‑н. [Міхась:] — Усё, наша задума правалілася... [Алесь:] — Думаеш, моладзь пабаіцца завірухі?.. Сіняўскі. Гітлераўцы, не ведаючы мясцовасці, пабаяліся заходзіць далёка ў пушчу. В. Вольскі. [Варташэвіч] пабаяўся, што мяне заўважаць, апусціў бінокль і накіраваў свайго каня ў гушчар. Карпюк.

•••

Пабойся (пабойцеся) бога — май сумленне; злітуйся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.

Далучыцца да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Клуб, як і ўсё сяло, асвятляўся электрычнасцю, — нядаўна заракітнянцы падключыліся да дзяржаўнай кальцавой высакавольтнай лініі. Краўчанка. // перан. Разм. Уключыцца ў работу, прыняць удзел у чым‑н. — Вядома, крыху шкодзілі немцам.. Сыпалі пясок у буквы, псавалі тармазы. Адзін раз развінцілі рэйкі, скінулі цягнік. Пачалі старыя рабочыя, потым моладзь падключылася. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́ж, маладзя́ж (м. і ж. р.), маладзя́ш, маладзёж, мо́лодёж, моладзешмоладзь’ (Шат., Яруш., ТС, Жд. 1; КЭС, лаг.; Сцяц., Пан., Сл. ПЗБ; дзярж., КЭС), хойн. малодзе́жа (зб.) ’тс’ (Мат. Гом., ТС), паўн.-усх. маладзёж ’непакладаная скаціна’, маладзяжынка ’тс’ (КЭС). Укр. моло́діж, рус. мо́лодежь, молодёжь, молодёжа, цвяр. молодяжь, польск. młodzież, чэш., славац. mládež, славен. mládež, серб.-харв. мла́деж, макед. младеж ’тс’, балг. младеж ’тс’, ’малады чалавек’. Прасл. moldežь ’маладое’, ’маладыя людзі’, ’маладыя жывёлы’. Да малады́ (гл.). Бел. форма на ‑ёж, відаць, пад уплывам рус. мовы. З рус. мовы і прыметнік маладзёжны ’які складаецца з моладзі’, ’прызначаны для моладзі, адносіцца да моладзі’ (ТСБМ, Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)