1) канчатковая апрацоўка дэталей або інструментаў пасля іх чыставой (звычайна абразіўнай) апрацоўкі для атрымання малой шурпатасці паверхні і дакладных памераў. Робіцца на даводачных станках або ўручную.
2) Ліквідацыя дэфектаў, паляпшэнне тэхналогіі вырабу і работы новай машыны (устаноўкі) перад запускам яе ў вытв-сць.
3) Перыяд мартэнаўскай плаўкі ад пачатку кіпення да раскіслення металу, на працягу якога састаў металу даводзяць да зададзенага (дабаўленнем адпаведных рэчываў).
4) Канчатковая стадыя абагачэння карысных выкапняў, у выніку якой атрымліваюць кандыцыйны канцэнтрат. Ажыццяўляецца паўторным выкарыстаннем тых самых метадаў, што і пры атрыманні чарнавых канцэнтратаў, або хім.-металургічнымі метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эканамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эканомікі (у 1 знач.), складае, утварае эканоміку. Эканамічны базіс. Эканамічная палітыка. Эканамічныя законы.// Які вызначаецца характарам адносін вытворчасці і размеркавання, выклікаецца гэтымі адносінамі. Эканамічны крызіс. Эканамічнае становішча рабочага класа пры капіталізме.
2. Які мае адносіны да арганізацыі і вядзення эканомікі. Эканамічны раён. Эканамічная нарада.
3. Звязаны з вывучэннем эканомікі (у 1, 3 знач.). Эканамічная геаграфія.// Атрыманы ў выніку рацыянальнага выкарыстання метадаў працы, новых матэрыялаў. Эканамічны эфект.// Матэрыяльны, грашовы; які вызначае чыё‑н. маёмаснае становішча, матэрыяльны дабрабыт. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — ..адчыніць праявы музей. Не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгрывалі і меркаванні пэўнай эканамічнай выгады.Колас.
4. Які дае эканомію (у 1 знач.), патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах. Распрацоўваюцца новыя, усё больш дасканалыя і эканамічныя віды рэактараў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНДРЭ́ЕЎ Мікалай Пятровіч
(23.11.1892 — 15.1.1942),
рускі літаратуразнавец і фалькларыст. Даследаваў рус. і ўкр. казкі. У аснову «Паказальніка казачных сюжэтаў» (1929) паклаў паказальнік казачных тыпаў фін. вучонага А.Аарнэ. Пазней адмовіўся ад фармаліст.метадаў даследавання фальклору і выступіў з крытыкай канцэпцыі фін. школы. У працах «Фальклор і літаратура» (1936), «Фальклор у паэзіі Някрасава» (1936), «Творы Пушкіна ў фальклоры» (1937) і інш. разглядаў узаемадзеянне л-ры і фальклору. Яго паказальнік казачных сюжэтаў выкарыстаў Л.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).
Літ.:
Астахова А.М. Н.П.Андреев в история советской фольклористики 20—30-х годов // Очерки истории русской этнографии, фольклористики и антропологии. М., Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́РНАЕ СВІДРАВА́ННЕ,
праходка глыбокіх свідравін з мэтай вывучэння геал. будовы пэўнай тэрыторыі і вызначэння напрамку пошукава-разведвальных работ. Выконваецца з адборам керну да глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў (у найб. спрыяльных структурных і стратыграфічных умовах). Адрозніваецца дэталёвым паслойным вывучэннем геал. разрэзу комплексам метадаў: геафіз., літолага-петраграфічных, геахім., гідрагеал., палеанталагічных, геахраналагічных і інш. Да апорнага свідравання таксама належыць свідраванне звышглыбокіх свідравін (да 10—15 км) для вывучэння будовы зямной кары і верхняй мантыі Зямлі. На Беларусі планамерна праводзіцца з 1960-х г. з мэтай вывучэння стрататыпаў геал. падраздзяленняў, тэктанічных структур і адкладаў, перспектыўных на карысныя выкапні (нафта, солі, жал. руды, алмазы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н Мікалай Мікалаевіч
(н. 4.5.1912, г. Лукаянаў Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі анколаг. Акад.АНСССР (1979), акад. (1960) і прэзідэнт (1960—68, 1977—87) АМН, Герой Сац. Працы (1972). Чл. Польскай (1962), Нью-Йоркскай (1966) АН, АН ГДР (1968). Скончыў Горкаўскі мед.Ін-т (1934). З 1952 дырэктар Ін-та эксперым. і клінічнай анкалогіі, з 1975 — Анкалагічнага навук. цэнтра АМНСССР. Прапанаваў шэраг метадаў пластычных аперацый і хірург. лячэння раку страўніка і прамой кішкі. Навук. працы па анкалогіі, ваенна-палявой і аднаўленчай хірургіі, траўматалогіі, арганізацыі мед. навукі. Аўтар манаграфіі «Скурная пластыка» (1955). Дзярж. прэмія СССР (1982).
Тв.:
Химиотерапия опухолевых заболеваний. М., 1984 (разам з Н.І.Пераводчыкавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРСАНВАЛІЗА́ЦЫЯ,
метад лек. выкарыстання пераменнага імпульснага току высокай частаты (110—140 кГц), напружання (дзесяткі тысяч вольт) і малой сілы (100—200 мА); адзін з метадаўэлектралячэння. Прапанаваны франц. вучоным Ж.А.Д’Арсанвалем у 1891.
Адрозніваюць Д. мясцовую і агульную. Пры мясц. Д. ўздзейнічаюць на асобныя ўчасткі цела хворага пры неўралгіі, галаўных болях, вагінізме, гемароі, варыкозным расшырэнні вен галёнкі, незагойванні ран і язваў, абмаражэнні, скурным свербе, пачатку аблітэруючых захворванняў сасудаў і ў касметычных мэтах. Агульная Д. — уздзеянне на ўвесь арганізм хворага пры гіпертанічнай хваробе, неўрастэніі, парушэннях сну, некат. хваробах абмену рэчываў. Д. мае заспакаяльнае дзеянне, стымулюе абмен рэчываў, паніжае высокі артэрыяльны крывяны ціск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА Алег Георгіевіч
(1.5.1930, г. Полацк, Віцебскай вобл. — 1.4.1986),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955), дзе працаваў з 1960. З 1971 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па зменах у печані ад ачаговай пнеўманіі, механізмах развіцця сардэчнай недастатковасці, ішэмічнай хваробы, дзеянні вітамінаў на мышцу сэрца ў хворых з недастатковасцю кровазвароту, распрацоўцы бязлекавых метадаў прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Тв.:
Патогенез, клиника и лечение хронической недостаточности кровообращения. Мн., 1974;
Ишемическая болезнь сердца: ранняя диагностика и безлекарственная профилактика в поликлинических условиях. Мн., 1986 (разам з Н.М.Федарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬраслін,
здольнасць раслін процістаяць маразам, рэзкім ваганням т-ры, высушванню, выправанню і інш. неспрыяльным умовам. Абумоўлена зменамі абмену рэчываў (назапашванне вугляводаў і тлушчаў у тканках, абязводжванне клетак), залежыць ад паходжання віду, стану расліны, асаблівасцей кліматычных умоў і інш. Пры аднолькавых умовах расліны розных відаў і сартоў маюць розную З. Нават у межах адной культуры ёсць адрозненні паводле З. (напр., т-ра вымярзання сартоў азімага жыта ад -10 да -30 °C). Найб. зімаўстойлівыя лясныя расліны — большасць хвойных (пераносяць маразы да -45 °C і больш), а таксама брусніцы, багун, грушанка, журавіны, падалешнік і інш. Спосабы павышэння З. заснаваны на ўдасканальванні метадаў загартоўвання раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДЭРВЕ́ЛЬДЭ (Vandervelde) Эміль
(25.1.1866, Іксель, Бельгія — 27.12.1938),
палітычны дзеяч Бельгіі, юрыст, эканаміст. З 1885 чл. Бельгійскай сацыяліст. партыі, з 1933 яе старшыня. Адзін з заснавальнікаў (1889) і кіраўнікоў Інтэрнацыянала 2-га (старшыня выканкома ў 1900—14). З 1894 дэп. парламента, з 1914 чл. урада. У 1918—37 неаднаразова займаў пасады міністра юстыцыі, замежных спраў, аховы здароўя. Прадстаўнік Бельгіі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, падпісаў Версальскі мірны дагавор 1919. У 1922 прысутнічаў як абаронца на працэсе правых эсэраў у Маскве. У якасці міністра замежных спраў падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925. У 1929—36 старшыня Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала. У сваіх працах выступаў за спалучэнне марксісцкіх ідэй і рэфармісцкіх метадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХА́РЧЫК Пётр Дзмітрыевіч
(н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм. навук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-таМіжнар. саюза радыёнавук у Беларусі. Навук. працы па радыёоптыцы і галаграфіі. Распрацоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераўтварэння выпрамяненняў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыяпазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцыйных метадаў фарміравання радыёвідарысаў.