«За абарону Адэсы» (медаль) 1/138; 3/352; 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За абарону Сталінграда» (медаль) 2/570; 3/350; 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» (медаль) 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» (медаль) 7/575, 576-577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (медаль) 3/452; 7/574—575 (укл.), 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
па́мятны, ‑ая, ‑ае.
1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны. З адной памятай ліпеньскай ночы.. лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.Сачанка.Край мой! Ты памятны мне Ранкам сваім прамяністым.Броўка.
2. Які служыць для заметак, для даведак. [Уладзік:] — А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кніжках Мінскай губерні.Колас.
3. Які служыць для напаміну аб кім‑, чым‑н., які зроблены як памяць аб чым‑н. Памятны медаль. Памятны вымпел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́ДАРД ((Goddard) Роберт) (5.10.1882, г. Вустэр, штат Масачусетс, ЗША — 10.8.1945),
амерыканскі вучоны, адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі. Скончыў Вустэрскі політэхн.ін-т (1908). З 1914 ва ун-це Кларка (г. Вустэр; з 1919 праф.). У 1942—45 дырэктар Даследчага авіяц. бюро пры мін-ве ВМФ ЗША. Навук. працы па тэорыі касманаўтыкі, стварэнні і выкарыстанні вадкасных ракет. Аўтар 214 патэнтаў на вынаходствы ў галіне ракетнай тэхнікі. Правёў першы ў свеце запуск ракеты з вадкасным ракетным рухавіком (1926). Імя Годарда прысвоена амер. Цэнтру касм. палётаў НАСА і кратэру на Месяцы. Кангрэс ЗША заснаваў медаль Годарда за дасягненні ў галіне ракетабудавання (1959).
рускі географ, даследчык Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. У 1884—87 падарожнічаў па Алтаі, Цянь-Шані, Каракаруме і Кашгарыі. У 1889—90 узначальваў экспедыцыю ў Цэнтр. Азію, у час якой адкрыты горны хр. Бэйшань і вызначана адмоўная адзнака Турфанскай упадзіны. У 1903—14 ажыццявіў шэраг экспедыцый у Зах. Манголію, Туву, на Д.Усход і інш. У 1920—31 віцэ-прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. Асн. працы: «Апісанне Амурскай вобласці» (1894), «Зах. Манголія і Уранхайскі край» (т. 1—3, 1914—30). Вял. залаты медальГеагр.т-ва. Яго імем названы перавал у гарах Сіхатэ-Алінь, ледавікі на Паміры і масіве Багдо-Ула.
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ленінградскае тэатр. вучылішча (1935). У 1939—46 і 1947—54 рэпрэсіраваны, двойчы рэабілітаваны. У 1954—65 працаваў у т-рах Магадана і Нарыльска, з 1969 у Маск. т-ры імя Массавета. Выконвае ў асноўным ролі сучаснікаў, раскрывае індывід. рысы персанаж, амаль не карыстаючыся грымам: Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока), Панаеў («Чорны гардэмарын» А.П.Штэйна) і інш. (больш за 200). У кіно з 1933. Сярод фільмаў: «Беражыся аўтамабіля», «Чалавек, якога я кахаю», «Уся каралеўская раць» (тэлевізійны), «Гарачы снег» (за ролю генерала Бяссонава Дзярж. прэмія Расіі 1975 і Сярэбраны медаль імя Даўжэнкі), «Памылка рэзідэнта», «Лёс рэзідэнта», «Вяртанне рэзідэнта», «Экіпаж» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТЫНГЛІ ((Mattingly) Томас) (н. 17.3.1936, г. Чыкага, штат Ілінойс, ЗША),
касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па авіяц. тэхніцы. Скончыў вышэйшую школу ў г. Маямі (штат Фларыда), ун-т у г. Оберн (1958, штат Алабама), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Ч.Дзюкам здзейсніў палёт да Месяца з выхадам у адкрыты космас як пілот асн. блока касм. карабля (КК) «Апалон-16» (у час пасадкі месяцавай кабіны знаходзіўся на калямесяцавай арбіце); 27.6—4.7.1982 з Г.Хартсфілдам — палёт на КК «Калумбія» (як камандзір); 24—27.1.1985 — палёт на КК «Дыскаверы» (як камандзір). У космасе правёў 20,8 сут. Залаты медальНАСА.