біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл.Засн. ў 1978 для аховы прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 14,1 тыс.га. Лясны масіў, дзе пераважаюць хвойнікі імшыстыя, верасовыя, чарнічныя, арляковыя і інш., бярэзнікі, ельнікі, трапляюцца чорнаалешнікі, асіннікі, дубровы. Асн.лек. расліны: ядловец, ландыш майскі, талакнянка, крапіва двухдомная. У Чырв. кнігу Беларусі занесены: кадзіла сармацкае, купальнік горны, каменяломнік зярністы, чына горная, лілея кучаравая, канюшына лубінавая, артотрыхум Лаеля; з жывёл — барсук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРО́РТ,
мясцовасць з прыроднымі лек. фактарамі (клімат, мінер. воды, гразі і інш.), умовамі іх мэтанакіраванага мед. і аздараўленчага выкарыстання, спец. прававым рэжымам эксплуатацыі. Для К. характэрны: высокая ступень даследаванасці прыродных лек. рэсурсаў, наяўнасць профільных збудаванняў і ўстаноў (мед. ўстановы, санаторыі, прафілакторыі, базы адпачынку, вода- і гразелячэбніцы, пітныя бюветы, пляжы і інш.), інфраструктура (транспартныя сувязі, сістэма быт. абслугоўвання і інш.). Адрозніваюць К. прыморскія, раўнінныя (у т. л. лясныя), горныя (у т. л. нізка-, сярэдне- і высакагорныя, адпаведна па вышыні 400—1000, 1000—2000 м і вышэй). Паводле лек. фактараў існуюць бальнеалагічныя курорты, гразевыя курорты, кліматычныя курорты, бальнеакліматычныя і бальнеагразевыя. Навук. асновы курортнай справы распрацоўвае і вывучае курарталогія.
Прататыпы сучасных К. вядомы з часоў Стараж. Рыма (на крыніцах мінер. вод, асабліва тэрмальных, узводзіліся капітальныя збудаванні для лек. выкарыстання). У 16—17 ст. пачалі разглядацца тэарэт. і практ. пытанні буд-ва, абсталявання і парадку выкарыстання К. і курортных устаноў. У 18—19 ст. развіваюцца еўрап. К. на камерцыйнай аснове, у пач. 20 ст. адкрылася большасць сучасных еўрап. К., у т. л. ў Расіі, Прыбалтыцы, на Каўказе. На Беларусі існуюць К. рэсп. і мясц. значэння: Бабруйск, Белае Возера, Белы Бераг, Горваль, Ждановічы, Лётцы, Нарач, Рагачоў, Ушачы, Чонкі (гл. адпаведныя арт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛКІ (Capsella),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах. На Беларусі 1 від — С. звычайныя (C. bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.
Адна- ці двухгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы простыя або галінастыя. Ніжняе лісце ў разетцы, перыстараздзельнае, сцябловае — сядзячае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у гронках. Плод — стручочак. С. звычайныя маюць лек. ўласцівасці, у насенні ёсць алей. Лек., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁД,
салодкае, сіропападобнае рэчыва, якое пчала меданосная выпрацоўвае з нектару кветак; прадукт харчавання, корм для пчол. Падзяляюць на натуральны (кветачны, падзевы мёд), экспрэсны, які пчолы выпрацоўваюць з цукр. сіропу ці натуральнага М. з лек. дабаўкамі) і штучны (без удзелу пчол; шляхам інвертавання цукрозы сернай к-той пры выпарванні соку кавуна, дыні, гарбуза, цукр. буракоў, вінаграду). У залежнасці ад меданосных раслін бывае ліпавы, грэчкавы, верасовы і інш. Каларыйнасць М. 315—335 ккал на 100 г. У спелым кветачным М. ў сярэднім да 20% вады, 75% вугляводаў (30—40% фруктозы, 25—37% глюкозы, 0,4—1,3% цукрозы) і каля 5% інш. рэчываў [амінакіслоты, ферменты, мінер. рэчывы, вітаміны (B2, PP, C, B6 і інш.), антыбактэрыяльныя рэчывы]. Пры захоўванні крышталізуецца, пры гэтым харч. і лек. якасці зберагаюцца. Бывае алергія да М.; магчымы атручэнні, калі пчолы сабралі нектар з кветак ядавітых раслін (напр., аканіту, багуну). Ужываецца ў лек. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пісу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Разм. Маленькае пісьмо, запіска. — Уся гэта мая бяда, як ты кажаш, змешчана вось у гэтай невялічкай пісульцы, — Лабановіч паказаў паперку ад дырэкцыі народных школ.Колас.Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя.Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫВАСМО́К (Sanguisorba),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. лекавы (S. officinalis) і 2 інтрадукаваныя: К. альпійскі (S. alpina) і К. танкалісты (S. tenuifolia). Трапляецца на лугах, высечках, у хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі дробныя ў шчыльных галоўчатых ці коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Як лек. сродак (вяжучы, кроваспыняльны. супрацьзапаленчы) вядомы з глыбокай старажытнасці. Карм. і лек., некат. віды — дэкаратыўныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́СТА (Levisticum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі вырошчваюць Л. аптэчную (L. officinale), трапляецца таксама здзічэлая.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з тоўстым карэнішчам. Сцябло голае, пустое, уверсе галінастае. Лісце двойчы- і тройчыперыстарассечанае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у парасоніках. Плод — эліпсападобны віслаплоднік. Традыц. прыправа ўкр. і ням. кухні, са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лек. і парфумерныя вырабы. Лек., харч. і эфіраалейныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦЫ (Vaccinium myrtillus),
кветкавая расліна сям. бруснічных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца ў забалочаных лясах (характарызуюць асобныя тыпы лесу — чарнічнікі), утвараюць зараснікі.
Лістападны кусцік выш. 15—40 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Галіны рабрыстыя, зялёныя. Лісце чаргаванае, дробнапілавата-зубчастае. Кветкі адзіночныя (рэдка па 2), зеленавата-белыя з ружаватым адценнем. Плод — чорна-шызая з васковым налётам сакаўная ядомая ягада. Спажываюць у ежу і як лек. сродак; корм для паўн. аленяў і птушак. Меданосная, лек., харч. і фарбавальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛМЕДПРЭПАРА́ТЫ»,
адкрытае акц.т-ва ў Мінску. Створана ў 1977 як ВА «Мінмедпрэпараты» на базе Мінскага з-да мед. прэпаратаў (галаўное прадпрыемства, працуе з 1929) і Мінскага з-да эндакрынных прэпаратаў (працуе з 1959). З 1986 ВА «Белмедпрэпараты», з 1995 акц.т-ва. Выпускае больш за 150 відаў лек. сродкаў (1995): антыбіётыкі, кровазамяшчальнікі, прэпараты для парэнтэральнага жыўлення, арганатэрапеўтычныя прэпараты, гатовыя лек. формы інсулінаў, гематаген дзіцячы і тырэаідзін у гранулах, сіроп парацэтамолу, прэпараты першай неабходнасці і інш. Частка прадукцыі выкарыстоўваецца ў касметыцы, жывёлагадоўлі і ветэрынарыі.