Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Стаць на чале каго‑, чаго‑н., узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Узначаліць партызанскі атрад. Узначаліць будаўніцтва завода. □ Камандзір пяхотнага палка ўзначаліў усю групоўку.Няхай.Згуртавалі калектыў, узначалілі барацьбу за тэмпы і якасць камуністы і камсамольцы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
культурна-асветнае таварыства бел.нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер. г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я.В.Харлапам. Членамі кіраўніцтват-ва ў розны час былі М.Гарэцкі, І.С.Дварчанін, К.Езавітаў, У.Жылка, І.І.Краскоўскі, П.В.Мядзёлка, У.В.Пігулеўскі, С.П.Сахараў, А.П.Якубецкі і інш. Дзейнасці т-ва спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б.Р.Брэжга, Я.Райніс. Пры падтрымцы Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтванавуч. ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвінскім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел. гімназіі, настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Бацькаўшчыны» былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш. У крас. 1925 суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але дзейнасць т-ва паступова спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ МАЗАМБІ́КА (ФРЭЛІМО; Frente de Libertação de Moçambique — FRELIMO),
масавая арганізацыя ў Мазамбіку. Засн. ў 1962 мазамбікскімі патрыётамі для кіраўніцтваўзбр. барацьбой супраць партуг.калан. панавання (скінута ў 1975). У 1977 на яго аснове створана кіруючая партыя ФРЭЛІМО. Гл. таксама раздз. Гісторыя ў арт.Мазамбік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дырэкто́рыя
(фр. Directoire, ад с.-лац. directorium = кіраўніцтва)
калегія кіраўнікоў некаторых дзяржаў у пэўныя гістарычныя моманты, напр. урад Французскай рэспублікі ў 1795—1799 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
headquarters
[ˈhed,kwɔrtərz]
n., pl. or sing.
1) Milit. штаб -у m., штаб-кватэ́ра f.; о́рган кірава́ньня
2) гало́ўнае кіраўні́цтва, цэ́нтар -ру m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АДМІНІСТРА́ЦЫЯ (ад лац. administratio кіраўніцтва),
1) сукупнасць органаў выканаўчай улады, што ажыццяўляе мерапрыемствы па кіраванні краінай, рэгіёнам, горадам, прадпрыемствам і г.д. (раённая адміністрацыя, абл. адміністрацыя, адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь).
2) Службовыя асобы, кіраўнікі, персанал установы, прадпрыемства ці яго структурнай часткі (адміністрацыя завода, адміністрацыя цэха).
нямецкі вынаходнік у галіне паліграфіі. У 1796 прапанаваў вырабляць формы высокага друку шляхам хім. апрацоўкі вапняковага каменю. У 1798 распрацаваў спосаб плоскага друку — літаграфію. Пазней сканструяваў літаграфскі станок і ў 1806 адкрыў першую майстэрню ў Мюнхене. Выдаў кн. «Поўнае кіраўніцтва па літаграфіі» (1818).