Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
miejscówka
miejscówk|a
ж. плацкарта;
kupić ~ę — купіць білет на цягнік з вызначаным месцам для сядзення
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
купо́н
(фр. coupon)
1) адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў;
стрыгчы купоны — жыць на даходы з каштоўных папер;
2) адразны або асобны талон, які дае права купіць пэўны прадукт або тавар у магазіне;
3) адрэз тканіны на касцюм, сукенку, звычайна са спецыяльным аздабленнем (каймой, вышыўкай і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
о́птам, прысл.
1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам.Шамякін.
2.перан.Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад’яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які пад знешняй добразычлівасцю тоіць злыя замыслы; вераломны, хітры. Каварны вораг. Каварныя словы. □ [У Ані] зарадзіўся каварны план: пайсці купіць і яму білет, але на які-небудзь задні рад.Карпюк.// Які выражае вераломства, каварства. Каварная ўсмешка.// Які тоіць у сабе нечаканую небяспеку, непрыемнасць. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агу́лам, прысл.
1. Усе разам, гуртам. Рабіць што‑н. агулам. □ [Рыгор:] — Ураднік, старшына, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка.Гартны.
2. Усё, адразу, цалкам (купіць, прадаць). [Сымон Рапецька:] — Сурвіла купляе [зямлю] у пана агулам, а людзям будзе па кавалку перапрадаваць.Чорны.
3. Неканкрэтна, не звяртаючы ўвагі на дэталі, на паасобныя факты. [Паходня:] — Давай не агулам, а канкрэтна разбяромся ў фактах.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згнаі́ць, згнаю, згноіш, згноіць; зак., каго-што.
Дапусціць да гніення, зрабіць непрыгодным для ўжывання. — Не на пана працуем, — сказаў Кірыла, — усё гэта наша, калгаснае... Сабе ж горш, зробім, калі згноім жыта.Гурскі.//перан. Загубіць (у турме, ссылцы і пад.) цяжкімі ўмовамі жыцця. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, але Агапа стаяла на сваім.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.
1.каго-што. Збіраючыся купіць што-н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане.
Т. бульбу.
2. Тое, што і гандляваць (разм.).
3.перан., кім-чым. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.).
Т. сумленнем.
|| зак.старгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.), патаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.) іпрытаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.).
|| наз.торг, -у, м. (да 1 і 2 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камі́сія
(польск. komisja, ад лац. commissio)
1) часовы орган з выбарных або прызначаных асоб са спецыяльнымі задачамі і даручэннямі (напр. выбарчая к., экзаменацыйная к.);
2) орган дзяржаўнага кіравання з пэўнымі функцыямі (дзяржаўная планавая к.);
3) даручэнне купіць або прадаць што-н. з пэўнай аплатай за паслугу (напр. здаць рэчы на к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)