Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і ўрачыста адчыніўшы яго, Міхал выняў вязаную шарсцяную кофтачку, вышытую бісерам.Карпаў.
•••
Сыпаць бісер перад свіннямігл. сыпаць.
[Араб. busr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таршэ́р, ‑а, м.
Свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу. Можна хіба толькі пасля вячэры сесці ў крэсла пад таршэрам і, перагортваючы газеты, сказаць жонцы, як звычайную навіну: — Проста смех, Рытачка: Арсена Уладзіміравіча ў гарком вызывалі.Скрыган.
[Фр. torchére.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэзло́нг, ‑а, м.
Лёгкае рассоўнае крэсла, у якім адпачываюць паўлежачы. Шыковіч адышоў ад парэнчаў і паваліўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі.Шамякін.На карме за басейнам збіраюцца, грэюцца ў шэзлонгах на сонцы.Мележ.
[Фр. chaise longue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
subside[səbˈsaɪd]v.
1. змянша́цца;
His anger quickly subsided. Ён хутка супакоіўся.
2. спада́ць (пра ваду), асяда́ць (пра будынак);
He subsided into a chair. joc. Ён апусціўся ў крэсла.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ро́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Невялікае металічнае колца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.
2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.
3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).
4. Тое, што і рол (у 2 знач.).
5.мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.
Катацца на роліках.
|| прым.ро́лікавы, -ая, -ае.
Р. падшыпнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.
Кавалак тынку адваліўся.
2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).
А. на спінку крэсла.
3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАТАПУ́ЛЬТА (лац. catapulta ад грэч. katapeltēs: kata уніз + pallō кідаю),
1) ваенная кідальная машына, якая прыводзілася ў дзеянне сіламі пругкасці скручаных валокнаў (сухажылляў, рамянёў, валасоў і інш.). Кідала па крутой траекторыі камяні, стрэлы, ядры, запальныя снарады і інш. на 250—850 м. Выкарыстоўвалася пры аблозе крэпасцей і ў палявым баі з 5 ст. да н. э. (Стараж. Грэцыя і Рым, затым Візантыя і інш.) да 15 ст. (Еўропа), калі была заменена артылерыяй. У Кіеўскай Русі К. наз. парокай.
2) Механізм для паскарэння або забеспячэння ўзлёту (старту) самалётаў, планёраў і інш. лятальных апаратаў.
3) Прыстасаванне для аўтам. выкідвання (катапультавання) лётчыка ці касманаўта з кабіны лятальнага апарата ў час аварыі. З’яўляецца часткай катапультнага крэсла, у якім у вышынна-кампенсавальным касцюме знаходзіцца лётчык (касманаўт). Катапультаванне (адстрэл) ажыццяўляецца піратэхн. прыстасаваннем. Наземная К. — стэнд для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў.
Катапульты: 1 — заснаваная на сіле пругкасці скручаных валокнаў; 2 — на сіле пругкасці сагнутага дрэва (на прынцыпе лука).