горад, цэнтр Хабараўскага краю, у Расіі. 604 тыс.ж. (2001). Порт на р. Амур. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергет. і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, станкі, кабель і інш.), нафтаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч., хіміка-фармацэўтычная, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 8 ін-таў. Тэатры: драм., муз. камедыі, юнага гледача. Філармонія. Музеі: маст. і краязнаўчы.
Засн. ў 1858 як ваен. пост Хабараўка (названы ў гонар рус. землепраходца Е.П.Хабарава). З 1880 горад Хабараўка, адм. цэнтр Прыморскай вобл., з 1884 — Прыамурскага ген.-губернатарства. У 1893 перайменаваны ў Х. У 1897 злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 засн.ваен.з-д «Арсенал». У пач. 20 ст. Х. — буйны гандл. цэнтр Д. Усходу, з 1904 база Амурскай ваен. флатыліі. У 1916 пабудаваны чыг. мост цераз Амур, які злучыў Х. з чыгункай Усх. Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў ліст. 1922 Х. увайшоў у Рас. Федэрацыю. З 1926 цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 — Хабараўскага краю. У 1940 злучаны чыгункай з г. Камсамольск-на-Амуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́Н I (?—1365),
першы гаспадар (князь) незалежнай Малдаўскай дзяржавы (з 1359). У 1359 узначаліў паўстанне валахаў (продкі румынаў і малдаванаў), падтрыманае насельніцтвам Усх. Прыкарпацця, супраць намаганняў венг. караля скасаваць аўтаномію краю. Перасяліўшыся з часткай валахаў у даліну р. Малдова, Багдан аб’яднаў большасць зямель Усх. Прыкарпацця ў адзінае Малдаўскае княства (сталіца г. Бая) і ў 1365 дамогся прызнання яго незалежнасці ад Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў Юрый Паўлавіч (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НСКА-А́ЧЫНСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у паўднёвай ч. Краснаярскага краю, часткова ў Кемераўскай і Іркуцкай абласцях Расіі. Выцягнуты ўздоўж Транссібірскай чыг. магістралі прыкладна на 800 км. Пл. 50 тыс.км² У вугляносных адкладах юрскага ўзросту 15 пластоў бурага вугалю. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 523 млрд.т. Распрацоўка — 1905. Цеплыня згарання 11,8—15,6 МДж/кг. Прамысл. цэнтры: Краснаярск, Канск, Ачынск, Шарыпава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
На тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція) і часткова Краснаярскага краю Расіі. Пл. 600 тыс.км². Агульныя рэсурсы вугалю да глыб. 1800 м — 1647 млрд.т. Вугляносныя адклады юры і ніжняга мелу маюць некалькі дзесяткаў вугальных пластоў. Вуглі бурыя і каменныя, у асн. маркі Д і Г. Цеплыня згарання ад 14,5 да 24,2 МДж/кг. Цэнтры здабычы — г.п. Сангар, Кангаласы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎШАТЭ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Нёшатэльскае возера (Lac de Neuchâtel). На З Швейцарыі, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Юра. Пл. 216 км², даўж. каля 40 км, глыб. 153 м. Злучана пратокай з Більскім воз., якое мае сцёк праз р. Аарэ ў р. Рэйн. Зах. бераг гарысты, стромкі, усх. — спадзісты. У суровыя зімы замярзае. Суднаходства. На беразе возера — г. Нёшатэль. Каля яго ўсх.краю рэзерват Кюдрэфен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Уладзімір Яфімавіч (18.1.1924, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія — 14.11.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Камандзір аддзялення старшы сяржант С. вызначыўся пры вызваленні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. 14.11.1943 у баі за вышыню каля в. Шумшчына закрыў сваім целам кулямёт праціўніка, што садзейнічала авалоданню вышынёй.
Разм. Пазбегнуць, пазбавіцца чаго‑н., ухіліцца, адчапіцца, адвязацца ад чаго‑н. Моцна прысцігнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму і ніколі ад яго не адкараскацца.Крапіва.Каб як адкараскацца ад надакучлівых думак.., [Іван] хутчэй засігаў далей.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́краіць, ‑краю, ‑краіш, ‑краіць; зак., што.
1. Выразаць з матэрыялу кавалкі пэўнай формы для пашыўкі адзення, абутку і пад. Выкраіць сарочку. Выкраіць перады на боты.
2.перан. Выгадаць на што‑н., для якой‑н. мэты. Выкраіць лішнюю сотню рублёў на будаўніцтва. Выкраіць вольную часіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА»,
газета дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. У газеце супрацоўнічала інтэлігенцыя пераважна сацыялістычнай арыентацыі. Выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя замахі Польшчы, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр. элементы краю, узнімала надзённыя пытанні розных пластоў і груп насельніцтва. Шырока асвятляла падзеі на Беларусі. Выйшла 56 нумароў. Закрыта польскай акупац. адміністрацыяй.