Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі.Крапіва.Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.
Чапля корміцца рыбай.
К. сваёй працай.
3.чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.
К. паляваннем.
|| зак.пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) іпракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз.прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) іпракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адным або некалькіх месцах — пра ўсё, многае. Вяроўкі паадвязваліся.
2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх. Коні паадвязваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Памянш.да пуга; невялікая пуга. Чаго Гарвась не рабіў — і за аброць коней браўся весці, і сам памагаў ім, і пужкаю лупцаваў — не зрушыліся коні.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ЗАПРАЖНЫ́ КОНЬ,
пародная група коней універсальнага выкарыстання. Выведзена ў зах. абласцях Беларусі ў 19—20 ст. скрыжаваннем мясц. коней ляснога тыпу з ардэнскай, шведскай, гудбрандсдальскай і інш. пародамі. За апошнія дзесяцігоддзі чыстапароднай гадоўлі выведзена 6 ліній, 13 сямействаў, створаны селекцыйныя масівы і племянныя гаспадаркі. Вядучыя гаспадаркі — конныя заводы ў Баранавіцкім і Лідскім, племзаводы ў Карэліцкім і Ляхавіцкім р-нах. Беларускі запражны конь — асн. паляпшальнік рабочакарыстальнай прадукцыйнай конегадоўлі ў рэспубліцы, экспартуецца, выкарыстоўваецца для прагулак, турызму, верхавога адпачынку.
Коні вынослівыя, даўгавечныя, непераборлівыя, спакойныя. Масць: буланая, рыжая, гнядая, вараная, мышастая. Выш. ў карку элітных жывёл 154—156 см; 2 км крокам з 3-тонным грузам праходзіць за 14—16 мінут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРК ((Marc) Франц) (8.2.1880, г. Мюнхен, Германія — 4.3.1916),
нямецкі жывапісец; адзін з заснавальнікаў экспрэсіянізму. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1900—02). Стваральнік (з В.Кандзінскім) маст. аб’яднання «Сіні коннік» (1911). Зазнаў уплывы мадэрну, кубізму, футурызму, таксама В. ван Гога, Р.Дэланэ. Захапляўся пантэізмам, пісаў пераважна выявы жывёл у натуральным прыродным асяроддзі. Творы вызначаюцца дынамічнасцю кампазіцыі, сімвалічнасцю вобразнага ладу і яркага, насычанага каларыту: «Конь у пейзажы» (1910), «Жоўтыя коні» (1911), «Сон», «Тыгр» (абодва 1912), «Конь на беразе мора», «Кампазіцыя з бычкамі», «Ціроль» (усе 1913—14) і інш. Ствараў абстрактныя кампазіцыі «Маленькая кампазіцыя I», «Лань у лесе II», «Формы ў змаганні» (усе 1913—14) і інш., малюнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуля́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Свабодны ад работы; незаняты. Гуляшчыя коні. Гуляшчы чалавек.
2. Які не патрабуе вялікіх намаганняў; лёгкі. Гуляшчая работа. Гуляшчы хлеб.
3. Які вядзе распуснае жыццё. Можа, .. [Анісім] думае, што .. [Алімпа] сапраўды якая гуляшчая.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́рла, ‑а, н.
Абл. Месца на пашы, дзе стаіць жывёла (авечкі, каровы, коні) у час гарачыні або ноччу. [Гараська:] — А пастухі казалі, што вы нешта ўсё вакол каро[віна]га тырла кружылі. Якія ж там грыбы ў алешніку?..Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе да з’яўлення трамвая. // Вагон такой дарогі. Праз горад хадзіла так званая конка — вагончыкі па рэйках вазілі коні.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рхацьIнесов. порха́ть;
пту́шка ~хае — пти́чка порха́ет
пы́рхацьIIнесов., прям., перен. фы́ркать;
ко́ні ~хаюць — ло́шади фы́ркают;
п. ад сме́ху — фы́ркать от сме́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)