1. (карыі г. д.) ábreißen*vt, lósreißen*аддз.vt; ábrupfen vt;
2.разм. (пабіць) dúrchprügeln vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АФІЯЛІ́ТЫ [ад грэч. ophis змяя + ...літ(ы)],
асноўныя і ультраасноўныя інтрузіўныя (дуніты, перыдатыты, піраксеніты, габра), эфузіўныя (пераважна базальты і іх туфы) і асадкавыя (глыбакаводныя асадкі акіянскага тыпу) горныя пароды, якія трапляюцца разам. Афіяліты разглядаюць як рэлікты акіянскай карыгеал. мінулага, перамешчаныя на ўскраіны мацерыкоў. Важна даследаваць афіяліты, каб выяўляць радовішчы рудаў, генетычна звязаныя з пародамі афіялітавага комплексу (хрому, нікелю, плаціны, золата, ртуці і інш.), а таксама вывучаць развіццё зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАМЕРЫ́ДА (ад геа... + грэч. meris частка, слой),
жывое покрыва, сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць планету. Зрэдку выкарыстоўваецца і як сінонім біясферы. Тэрмін прапанаваў рус. вучоны У.М.Беклямішаў (1928). У паняцці У.І.Вярнадскага ў біял. сэнсе — жывое рэчыва Зямлі. На Зямлі існуе каля 2 млн. відаў арганізмаў, у т. л. 1,5 млн. відаў жывёл. Маса жывога перавышае масу зямной кары. Колькасць прадукцыі за 1 млрд. гадоў у 10 разоў перавышае масу зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агно́зія
(гр. agnosia = няведанне)
мед. парушэнне працэсаў распазнавання прадметаў, з’яў у выніку паражэння кары галаўнога мозгу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аграматы́́зм
(ад гр. agrammatos = неразборлівы)
парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэння пэўных зон кары галаўнога мозгу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
СЕНСО́РНЫЯ СІСТЭ́МЫ, аналізатары,
сукупнасць перыферычных і цэнтральных нерв. утварэнняў, якія ўспрымаюць і аналізуюць інфармацыю аб уздзеянні на арганізм раздражняльнікаў. Перыферычныя аддзелы С.с. — рэцэптары — размешчаны на паверхні цела (у скуры, слізістых абалонках), у глыбіні (напр., механарэцэптары сардэчна-сасудзістай сістэмы), уваходзяць у склад сенсорных органаў (напр., вока, вуха). Сігналы ад рэцэптараў па сенсорных (аферэнтных) нервах паступаюць у ц. н. с., дзе інфармацыя перапрацоўваецца. Участкі карывял. паўшар’яў, куды пераважна паступаюць аферэнтныя імпульсы, з’яўляюцца праекцыяй рэцэптарных палёў у кары і ўяўляюць коркавыя аддзелы С.с. (напр., зрокавая зона знаходзіцца пераважна ў патылічнай вобласці кары, слыхавыя — у скроневай). У выніку ўзгодненай работы розных С.с. у вял. паўшар’ях фарміруецца праграма паводзін і ацэнка выкананага дзеяння.
Літ.:
Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984;
Крылова АЛ. Физиология сенсорных систем. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
incrustation
[,ɪnkrʌˈsteɪʃən]
n.
1) паўстава́ньне кары́, скары́нкі
2) кара́, скары́нка f., на́кіп -у m.
3) інкруста́цыя f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
наабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Надраць вялікую колькасць чаго‑н. Наабдзіраць кары. □ Раз [Юрка і Юзік] падышлі да Алеся: — Алесь, дай мы наабдзіраем з гэтага галля калматага моху.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гіпафункцыя 8/484
- » - кары наднырачнікаў 5/464
- » - шчытападобнай залозы 2/574
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНАЯ ЎСКРА́ІНА МАЦЕРЫКА́,
частка мацерыка, размешчаная ніжэй узроўню акіяна, характарызуецца мацерыковым тыпам зямной кары. Па асаблівасцях рэльефу звычайна падзяляецца на шэльф, або мацерыковую водмель, мацерыковы схіл і мацерыковае падножжа. У параўнанні з платформавымі ўчасткамі сушы «гранітны» слой у межах П.у.м. значна меншы, на мяжы мацерыковага падножжа з ложам акіяна ён выкліньваецца і саступае месца акіянічнай зямной кары. У межах П.у.м. найб. актыўна адбываюцца працэсы: дзейнасць хваль, прылівы і адлівы, цячэнні і інш.