(Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947),
у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст. кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.Адана (з Н.Б.Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.Мур). Прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКАЛІ́З (франц. vocalise ад лац. vocalis галосны гук; гучны, пявучы),
1) практыкаванне для развіцця вакальнай тэхнікі, якое выконваецца на галосным гуку.
2) Канцэртны твор, найчасцей для сапрана з інстр. суправаджэннем. Адсутнасць слоў і кантыленнасць, часам віртуознасць, дазваляюць выявіць прыгажосць і выпрацаванасць голасу («Вакаліз у форме хабанеры» М.Равеля, «Вакаліз» С.Рахманінава). У 20 ст. вакаліз набліжаецца да інстр. жанраў (5 мелодый для голасу ці скрыпкі з фп. С.Пракоф’ева, вакаліз-эцюд К.Шыманоўскага; саната-вакаліз, сюіта-вакаліз для голасу з фп. М.Метнера; канцэрт для голасу з арк. Р.Гліэра). Спецыфічны эфект дасягаецца ў харавым вакалізе («Дафніс і Хлоя» Равеля). Вакаліз ў бел. музыцы: Канцэрціна для голасу з арк. Дз.Лукаса, вакаліз з сімф.арк. памяці Дз.Шастаковіча Л.Абеліёвіча, вакаліз-калыханка з балета «Мара» Я.Глебава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́НСКІ ((Lipiński) Караль Юзаф) (30.10.1790, г. Радзынь — Падляскі, Польшча — 16.12.1861),
польскі скрыпач, кампазітар, педагог. Музыцы вучыўся ў бацькі — Ф.Ліпінскага. З 1812 капельмайстар опернага т-ра ў Львове. Іграў у квартэце з Л.Шпорам (1-я скрыпка) у Вене (1814), спаборнічаў з Н.Паганіні, іграў з ім у квартэце (1818). У 1839—59 саліст і канцэртмайстар опернага т-ра ў Дрэздэне. Тонкі інтэрпрэтатар твораў І.С.Баха і Л. Бетховена. З 1859 выкладаў у заснаванай ім муз. школе для сялянскіх дзяцей у в. Урлаў каля Львова. Аўтар 2 камічных опер, 3 сімфоній, уверцюры, 4 канцэртаў для скрыпкі з арк., у т. л. «Ваенны канцэрт»; 3 паланэзаў для фп., транскрыпцый фп. п’ес Ф.Шапэна і інш. Сярод яго вучняў І.Бём, І.Іоахім, С.Сервачынскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́БІН (Дзмітрый Віталевіч) (н. 27.6.1963, Мінск),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1986), Бел. акадэмію музыкі (1993, клас Дз.Смольскага). З 1986 выкладаў у Бел. харэаграфічным вучылішчы, з 1988 у Бел.пед. ун-це. У творчасці спалучае традыцыйныя і авангардныя метады кампазіцыі. Сярод твораў: кантаты «Беларускія песні» на нар. тэксты (1996), «Адышоўшыя строфы» на вершы Ф.Цютчава (1998); «Псалом IX» для дзіцячых галасоў, габоя, аргана, 2 туб і ўдарных (1994); канцэрт для скрыпкі і сімф.арк. (1993); «Музыка для горада Нясвіжа» для камернага арк. (1997); «Апошняя працэсія» для 2 фп., трубы, ударных і магнітнай стужкі; «Водгукі беларускіх народных песень» для падрыхтаванага фп.; хар. цыкл «Малітвы» ў суправаджэнні чэлесты і ўдарных; вак. цыкл «Песні змроку і світанку» (абодва на вершы А.Блока).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА (Ларыса Фёдараўна) (н. 17.5.1951, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыла Бел, кансерваторыю (1975, клас П.Падкавырава). З 1977 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1997 дацэнт), у 1978—88 адначасова рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі. У яе творчасці пераважаюць камерна-інстр. і вак. жанры, музыка для дзяцей. Распрацоўвае розныя пласты нац.муз. фальклору. Сярод твораў; кантата «Замчышча» на словы Я.Купалы, канцэрт для фп. з арк. (абодва 1975), «Званы Нямігі» для духавога аркестра (1995), санаты, сюіты, прэлюдыі і фугі для фп., саната-імправізацыя ў трох медытацыях (1990) для цымбалаў; камерна-інстр., у т. л.стр. квартэт (1979), «Драматычная паэма» для фагота і фп. (1993); цыкл «Жалейка» на словы Я.Купалы для хору a cappella, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАХРО́СТ (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 18.9.1951, в. Навахросты Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1982, клас Я.Глебава). Працуе пераважна ў галіне інстр. музыкі. Лірыка-філас. вобразнасцю адметныя кантаты «Званы» на словы Р.Барадуліна (1983), «Усход сонца» на вершы Я.Коласа (1986), араторыя «210 крокаў» на словы Р.Раждзественскага (1987), сімфонія паводле паэмы «Сцяна» Б.Марцінкявічуса (1984). У кампазіцыйнай тэхніцы арыентуецца на гукавую каларыстычнасць, у т. л. звязаную з бел.нар. музыкай. З інш. твораў: Adagio для голасу, аргана і аркестра (1991), сімф. карціна «Чучала Марэна» (1982), канцэрт для стр. аркестра (1988), канцэрціна (1985, 1995), «Музыка для габоя, фартэпіяна і струнных» (1986), сюіта для флейты і аргана (1988), квінтэт для духавых інструментаў (1983), музыка для аркестра нар. інструментаў, п’есы для фп., хары, рамансы, апрацоўкі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЦКІ (Леў) (Ляўко) Мікалаевіч (20.2.1889, с. Іржавец Ічнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 30.3.1977),
украінскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Акад.АН УССР (1957). Нар.арт.СССР (1944). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1916, па класе кампазіцыі Р.Гліэра), з 1935 яе праф. Творчасці ўласцівы вернасць нац. і класічным традыцыям, апора на нар. мастацтва. Сярод твораў: кантата-паэма «Хусціна» (паводле Т.Шаўчэнкі; з фп., 1923; з арк., 1944), 2 сімфоніі (1920, 2-я рэд. 1957; 1927, апошняя рэд. 1970), канцэрт для фп. з арк. (1934, 2-я рэд. 1963), хар. паэма «Ода песні» (1960), хар. і сольныя апрацоўкі ўкр.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1941. Дзярж. прэмія Украіны 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНС ((Robbins) Джэром) (11.10.1918, Нью-Йорк, ЗША — 1998),
амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Творчую дзейнасць пачаў у 1937 як драм. артыст. З 1940 артыст, з 1944 балетмайстар у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (у 1949—63 адначасова нам.маст. кіраўніка). З 1969 у трупе Нью-Йоркскі гарадскі балет (з 1983 яе кіраўнік). Напачатку ставіў жанравыя балеты, у 1970-я г. развіваў творчы прынцып бессюжэтных балетаў Дж.Баланчына, пазней ствараў сучасныя па духу балеты на аснове класічнай музыкі. Сярод лепшых пастановак: «Век трывог» на муз. Л.Бернстайна (1950), «Канцэрт» на муз. Ф.Шапэна (1956), «Вяселейка» на муз. І.Стравінскага (1965), «Вячэрнія вальсы» на муз. С.Пракоф’ева (1973), «Чатыры сезоны» на муз. Дж.Вердзі (1979) і інш. Ставіў мюзіклы (лепшы «Вестсайдская гісторыя» Бернстайна, 1957; экранізаваны ў 1962).
den Empfáng beschlóss ein Konzért пасля́ прыёму адбыўся канцэ́рт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЮ́ЛАЎ ((Bülow) Ганс Гвіда фон) (8.1.1830, г. Дрэздэн, Германія — 12.2.1894),
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў сучаснай дырыжорскай школы (першы дырыжыраваў на памяць). Вучыўся ў Ф.Ліста (фп.) і М.Гаўптмана (кампазіцыя). З 1850 дырыжор у т-рах Цюрыха і Санкт-Галена, у 1855—64 узначальваў канцэрты Т-ва сяброў музыкі і выкладаў у кансерваторыі Штэрна ў Берліне. З 1867 прыдворны капельмайстар і дырэктар Каралеўскай муз. школы ў Мюнхене, дзе дырыжыраваў прэм’ерамі опер «Трыстан і Ізольда» і «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» Р.Вагнера. У 1877—79 дырыжор прыдворнага т-ра ў Гановеры (паст. оперу «Жыццё за цара» М.Глінкі, 1878), у 1880—93 дырыжор аркестраў у Майнінгене, Гамбургу, Берліне. Гастраліраваў як піяніст і дырыжор у Еўропе і Амерыцы. Выступаў як муз. крытык. П.Чайкоўскі прысвяціў Бюлаву 1-ы канцэрт для фп. з аркестрам.