МІ́НСКІ ЦЫРК, Мінскі дзяржаўны цырк Беларусі. Пабудаваны ў 1959 (арх. В.Жукаў) на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра горада (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і праспекта Скарыны. Адыгрывае важную кампазіцыйную ролю ў фарміраванні сістэмы ансамбляў цэнтра Мінска. Трохпавярховы аб’ём, у якім выкарыстаны формы і дэкор класічнай спадчыны, накрыты сферычным купалам. Гал. ўваход вылучаны шматкалонным порцікам карынфскага ордэра. Па перыметры будынка пілястры. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месцаў, размешчаных амфітэатрам. Вакол відовішчнай часткі фае, гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спец. памяшканні для жывёлы і інш. У 1959—74 працаваў Беларускі цыркавы калектыў. У М.ц. няма сталай трупы. У праграмах М.ц. ўдзельнічаюць замежныя цыркавыя калектывы, у т. л. СНД.
2.перан.; каго-што. Змацаваць, з’яднаць. [Першы рэйд] сцэментаваў нашу сувязь з масамі, павялічыў наш уплыў на людзей.Казлоў.Таленавіты калектыў тэатра імя Я. Купалы дапамог маладому драматургу паглыбіць ідэю п’есы, больш матываваць учынкі персанажаў, мацней сцэментаваць сюжэт.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КАНСЕ́РТГЕБАЎ»
(Concertgebouw літар. канцэртны будынак),
канцэртная зала і аркестр у Амстэрдаме (Нідэрланды). Адкрыты ў 1888. Аркестрам у розныя гады кіравалі В.Кес, В.Менгельберг (1895—1945; пад яго кіраўніцтвам стаў адным з вядучых у Еўропе), Э. ван Бейнум, Э.Іохум, Б.Гайтынк і інш. З ім выступалі А.Боўлт, Т.Бічэм, Ф.Буш, Б.Вальтэр, Э.Клейбер, П.Манцё, І.Стравінскі, В.Таліх, Р.Штраус і інш. Выканальніцкае мастацтва адметна высокай ансамблевай культурай, насычанасцю гучання, экспрэсіяй, тонкасцю фразіроўкі. У рэпертуары муз. класіка, творы сучасных галандскіх кампазітараў. Калектыў — першы выканаўца многіх твораў кампазітараў 20 ст. (Б.Бартака, Л.Яначака, С.Пракоф’ева, А.Руселя, З.Кодая, Дз.Шастаковіча і інш.). У зале «К.» акрамя канцэртаў праводзяцца муз. фестывалі: Малераўскі (з 1920), Р.Штрауса (з 1924), Галандскі (з 1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС (ад лац. classis разрад, група),
1) сукупнасць, група прадметаў або з’яў, якія маюць агульныя прыкметы.
2) Буйная сац. група людзей, гл.Класы сацыяльныя.
3) Адна з таксанамічных катэгорый у сістэматыцы раслін і жывёл, гл.Клас у біялогіі.
4) У логіцы, матэматыцы — мноства; адвольная (канечная або бесканечная) сукупнасць прадметаў, вылучаных па якой-н. прыкмеце.
5) Тэхнічны разрад марскіх і рачных суднаў; разрад пасаж. вагонаў, кают і інш., якія ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад зручнасці і выгод.
6) Пастаянны (у межах навуч. года) калектыў навучэнцаў, а таксама памяшканне для іх заняткаў.
7) У некаторых спец.навуч. установах — група навучэнцаў, якія спецыялізуюцца па якому-н. прадмету (напр., К. скрыпкі). 8) Мера якасці, узровень, у залежнасці ад якога вызначаецца месца прадмета ў шэрагу сабе падобных (напр., каштоўныя камяні); ступень падрыхтаванасці, кваліфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Неадлучнае дзяжурства па ахове бяспекі на суднах; варта. Заступіць на вахту. Начная вахта.// Адказнае дзяжурства наогул. Невялікі калектыў [метэастанцыі] удзень і ўначы нясе вахту — сочыць за атмасфернымі з’явамі, фіксуючы любую нязначную змену надвор’я.«Маладосць».
2.перан. Праца, якая вызначаецца высокім энтузіязмам або надзвычай адказная ці ганаровая. Працоўная вахта. Вахта міру.
[Гал. wacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анса́мбль
(фр. ensemble = сукупнасць)
1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);
2) група выканаўцаў, якія выступаюць як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ЛІЦВІ́НЫ»,
бел. фальклорны гурт. Засн. ў 1991 у Мінску. Арганізатар і кіраўнік У.Бярбераў. Уключае 9 вакалістаў і інструменталістаў. Яго дзейнасць адметная шырокім выкарыстаннем і прапагандай стараж. інструментаў, у т. л. дуды, цымбалаў маладзечанскай і вілейскай традыцый, пецярбургскага 3-раднага гармоніка, зах.-бел. скрыпкі, паляшуцкай дудкі і інш. Гурт выкарыстоўвае аўтэнтычныя строі і распрацоўвае новыя ў дакладных рэгіянальных традыцыях. У рэпертуары ансамбля апрацоўкі бел.нар. песень, абрадавая і танц.нар. музыка (большасць твораў запісана ўдзельнікамі гурта), гучанне якіх вызначаецца своеасаблівым «вясковым» каларытам. Гурт выпусціў 4 аўдыёальбомы на касетах і кампакт-дысках (больш за 80 твораў, 1992—99), 2 песні ў яго выкананні змешчаны у зб-ку музыкі Усх. Еўропы (1997; ЗША). Калектыў — удзельнік III (Браціслава, 1995) і IV (Магілёў, 1997) Сусв. цымбальных кангрэсаў, прызёр шэрагу фестываляў. Збор запісаў у выкананні «Л.» захоўваецца ў фондах Нац. б-кі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.
Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.
2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.
С. глебы.
С. крыві.
Лекавы с.
3.чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н.калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).
С. выканаўцаў спектакля.
4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).
Камандны с.
Выкладчыцкі с.
Лётны с.
5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.
Таварны с.
Пасажырскі с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.
Музычны т.
Захапляцца тэатрам.
2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.
Калектыў тэатра.
Працаваць у тэатры.
3.перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.
Т. ваенных дзеянняў.
4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.
Т.
Шэкспіра.
○
Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.
|| прым.тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Рмн. маёвак; ж.
1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак.Мурашка.
2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)