ГАРБАЧЭ́ЎСКІ (Мікіта Іванавіч) (1804, Магілёўская вобл. — 26.5.1879),
бел. вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. Канд. філасофска-тэалагічных навук (1831). Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі, віленскіх дваранскім ін-це, школе рабінаў і гімназіі. З 1853 архіварыус Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў. Упарадкаваў і сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы. Адзін са стваральнікаў і член (з 1864) Віленскай археаграфічнай камісіі. Вывучаў заканадаўства ВКЛ па архіўнай справе, судаводстве і справаводстве. Аўтар даследаванняў па археаграфіі і крыніцазнаўстве. Склаў «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай...» (1872). Выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» (1874; растлумачыў каля 400 бел. і больш за 5 тыс. лац.-польск. юрыд. тэрмінаў 14—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Іван Вікенцьевіч) (1780—90-я г., Магілёўшчына — 1851),
скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог, муз. дзеяч. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інстр. музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 пераехаў з капэлай у Астрахань. Адзін з арганізатараў астраханскага т-ра (з 1820 яго антрэпрэнёр, разам з Ц.Цімафеевым). З пач. 1840-х г. працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі; узначальваў аматарскі аркестр. Вял. значэнне мела выданне Дабравольскага «Азиатского музыкального журнала» (1816—18), дзе ўпершыню ўжыты літаграфскі спосаб у нотадрукаванні, а таксама запіс, публікацыя і апрацоўка муз. фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа з выкарыстаннем прыёмаў еўрап. кампазітарскай тэхнікі. У часопісе друкаваліся і інстр. п’есы для хатняга музіцыравання, у т. л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Літ.:
Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЕ́ЎСКІ (Язэп Пятровіч) (11.1.1888, г. Заслаўе Мінскай вобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадз.чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1914). З 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага ін-та, чл.культ.-асв. гуртка «Наш край», з 1917 — арг-цыі «Маладая Беларусь» пры ін-це. Удзельнік 1-га Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918, Масква). З 1919 чл.пед. рады Мінскага бел.пед. ін-та. У 1919—20 выкладчык Мінскай бел.гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі, з жн. 1920 чл.КП(б)Б, заг. аддзела сац. выхавання Наркамасветы БССР. З 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ, канд. у чл.ЦВКБССР. З 1932 нам. дырэктара Ін-та чырв. прафесуры (Масква). 15.6.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы з лац. мовай навучання. Узніклі ў Зах. Еўропе ў перыяд ранняга сярэдневякоўя і былі асн. формай адукацыі да 13 ст., калі з’явіліся гар. школы з роднай мовай навучання. Выкладанне на лац. мове вялося ў царк. школах, калегіумах, некаторых гар. школах, ун-тах. У залежнасці ад тыпу школы і ўзроўню адукацыі ў Л.ш. выкладаліся чытанне, пісьмо, лац. граматыка, набажэнскія спевы, дыялектыка, арыфметыка, рыторыка і інш., вучылі складанню дзелавой дакументацыі і карэспандэнцыі на лац. мове. Элементарныя Л.ш. былі бясплатныя і даступныя ўсім слаям насельніцтва. У перыяд Рэфармацыі (з 16 ст.) роля Л.ш. як сярэдняга звяна ў адукацыі павялічылася, метады выкладання ў іх (сістэма лекцый, дыспуты) з цягам часу ўвайшлі ў практыку ун-таў. У 16—18 ст. на аснове Л.ш. ствараліся сярэднія навуч. ўстановы, якія давалі класічную адукацыю (гімназіі або педагогіумы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГАТО́ВІЧ (Ігнат Сямёнавіч) (10.8.1796, в. Малая Капліца Гродзенскага р-на — 10.10.1867),
бел. і польскі паэт, педагог. Скончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі ун-т (1817). У 1817—39 выкладаў лац. мову і л-ру ў Мінскай гімназіі, у 1839—46 інспектар пав. вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Вількаміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу і пасяліўся ў Мінску. Вядомы яго адзіны бел. верш антыпрыгонніцкага зместу «Скажы, вяльможны пане...», за надрукаванне якога віленскі альманах «Bojan» («Баян», 1838) быў канфіскаваны. Аўтар навук. працы «Даследаванне пра лісты» (1817), кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), дыдактычных двухрадковых максімаў «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзяцей і юнацтва. Вядомы і як бібліёграф, выдавец гіст.-літ. помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кнігазбор з унікальнымі выданнямі. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́НАЎ (Леў Барысавіч) (н. 1.12.1930, г. Іванава, Расія),
расійскі і бел. дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Ін-тваен. дырыжораў у Маскве (1952). Маст. кіраўнік армейскіх ансамбляў. У 1979—88 начальнік і муз. кіраўнік Ансамбля песні і танца Бел.ваен. акругі (з 1992 Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Беларусі). З 1988 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1997 праф.), з 1995 кіраўнік камернага аркестра гімназіі-каледжа пры ёй. Аўтар песень («Пяюць гвардзейцы на прывале», «Беражом зямлі світанні», «Сцягоў прамяністая слава», «Мы ідзём па вуліцы» і інш.), аранжыровак твораў муз. класікі і сучасных кампазітараў, у т. л. «Змрок багоў» Р.Вагнера, «Музычныя вечары» Б.Брытэна паводле Дж.Расіні, уверцюра да оперы «Італьянка ў Алжыры» Расіні, «Трыумфальны марш» з балета «Спартак» А.Хачатурана, сюіта на тэмы оперы «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген. дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт.гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген. дырэктар Гуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атэста́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Афіцыйны дакумент аб сканчэнні навучальнай установы. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі.Крапіва.// Пасведчанне аб прысваенні вучонага або спецыяльнага звання. Атэстат прафесара. Атэстат старшага навуковага супрацоўніка. Атэстат майстра сельскагаспадарчай вытворчасці.
2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачымі грашовага, харчовага і інш. забеспячэння, а таксама дакумент, па якім утрыманец ваеннаслужачага атрымлівае частку яго грашовага забеспячэння. Харчовы, грашовы атэстат.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пасведчанне аб праходжанні службы, якое выдавалася пры адстаўцы.
4. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.
•••
Атэстат сталасці — пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (у дарэвалюцыйнай Расіі — мужчынскай гімназіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. графік і жывапісец. Пасля 1-й сусв. вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Віленскую бел. гімназію, займаўся ў маст. студыі пры гімназіі ў Я.Драздовіча. У 1926—28 супрацоўнічаў
у час. «Маланка». У сатыр. малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сац. і нац. ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Зах. Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кн. С.Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), час. для дзяцей «Заранка», раманс К.Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць Васілеўскага адметная ўвагай да нац. традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нац.-вызв. руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і нар. архітэктуры Навагрудчыны. З 1930 жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. «Звязда», «Советстая Белоруссия» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
культурна-асветнае таварыства бел.нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер. г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я.В.Харлапам. Членамі кіраўніцтва т-ва ў розны час былі М.Гарэцкі, І.С.Дварчанін, К.Езавітаў, У.Жылка, І.І.Краскоўскі, П.В.Мядзёлка, У.В.Пігулеўскі, С.П.Сахараў, А.П.Якубецкі і інш. Дзейнасці т-ва спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б.Р.Брэжга, Я.Райніс. Пры падтрымцы Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтва навуч. ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвінскім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел.гімназіі, настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Бацькаўшчыны» былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш. У крас. 1925 суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але дзейнасць т-ва паступова спынілася.