2. Высокае, адкрытае месца; пукатая горка (Нас., Слаўг.). Тое ж булды́р, булдырок (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Верх, Ст.-рус.вьрхъ, рус.верх, укр.верх, польск.wierzch, чэш.vrch, ст.-слав.врьхъ, балг.връх, серб.вр̑х і г. д. Прасл.*vьrxъ ’верх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е.*u̯ers‑ ’паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ.viršùs, лат.vìrsus ’верх, верхняя частка’, грэч.ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац.verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд.varšman‑ ’вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав.*vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ.viršùs, лац.*versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спі́на ‘задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава’ (ТСБМ, ТС; лід., карэліц., мін., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.), спі́на ‘хрыбет’ (Пятк. 2), ‘вільчык’ (Сл. ПЗБ); таксама спіна́, спэна́ ‘спіна’, ‘прадаўгаватая горка’ (ТС). Укр.спи́на, рус.спина́ ‘спіна’. Лічыцца запазычаннем праз ст.-польск.spina ‘хрыбет’ (параўн. націск) з лац.spīna ‘спінны хрыбет, пазваночнік’; гл. Міклашыч, 318; Брукнер, 509. Фасмер (3, 735) прапаноўвае яшчэ бачыць роднасць з лат.spina ‘прут’, лац.spīna ‘цёран; шып, хрыбет’, ст.-в.-ням.spinula ‘шпілька’, тахар. Aspin‑ ‘крук, колышак’, с.-н.-ням.spîle ‘ражон’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 371; Трубачоў, Проспект, 81.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПУ́ХАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1964, адкрыты ў 1968 як школьны ў в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл., з 1969 народны, з 1974 сучасная назва; з 1993 размешчаны ў в. Блонь у сядзібным доме рэвалюцыянера-народніка А.В.Бонч-Асмалоўскага. Пл. экспазіцыі 297 м², 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2001). Мае аддзелы: жыццё і дзейнасць асветнікаў Бонч-Асмалоўскіх, мастака-партызана Г.Ф.Бржазоўскага, нас. пункты Пухавіцкага раёна, Вял. Айч. вайна, нар. побыт, знакамітыя людзі краю, прырода і экалогія. Сярод экспанатаў археал. і нумізмат. калекцыі з раскопак гарадзішчаў, матэрыялы пра землякоў-удзельнікаў грамадз. вайны 1918—20, стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну на тэр. раёна, асабістыя рэчы землякоў — Герояў Сав. Саюза, дзярж. дзеячаў, кампазітараў, літаратараў і інш. У экспазіцыі музея інтэр’ер сял. хаты, прылады ручной апрацоўкі лёну і вырабы з яго 19 — пач. 20 ст., калекцыі карцін Бржазоўскага, прылад працы і хатняга ўжытку, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве, вышыванкі. Мае філіялы ў вёсках Блужа, Гарэлец і г. Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rail
I[reɪl]
n.
1) драўля́ная жэ́рдка, жале́зная рэ́йка
stair rails — по́ручні, парэ́нчы pl.
fence rails — жэ́рдкі ад пло́ту
2) чыгу́нка f.
ship by rail — пераво́зіць чыгу́нкай
3) агаро́джа f.
•
- rail in
- rail off
II[reɪl]
v.i.
го́рка нарака́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
слёзна, прысл.
Са слязамі. І плача, плача горка і слёзна, ніяк не могучы паверыць, што бачыла сына ў той дзень апошні раз.Сачанка.// Умольна прасіць аб чым‑н. Штаб корпуса слёзна маліў аб дапамозе.Мележ.— Пусціце мяне, дзядзечка, я забыў у вагоне свой куфэрак, — слёзна прасіў я чалавека.Сабаленка./увобразнымужыв.Паглядае восень слёзна З засені лясной.Прыходзька.Плачуць слёзна капяжы: — Вецер, ты хоць памажы, Разгані нам хмару, Цёмную пачвару.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́джаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад судзіць (у 3, 5 знач.).
2.узнач.прым. Прызначаны лёсам; абумоўлены чым‑н. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі.Гілевіч.Ужо даўнавата ў Якава пачало выспяваць перакананне, што тэхніка — яго суджаная дарожка.Кулакоўскі.
3.узнач.наз.су́джаны, ‑ага, м.; су́джаная, ‑ай, ж. Жаніх (нявеста). Ажаніўся суджаны, Шлюб узяў з другой...Куляшоў.Нявесты на радзіме горка плакалі, не прычакаўшы суджаных сваіх.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кало́гаСтар. Узгорак, горка, гара.
□ Калога, Каложа (XII ст.)—царква ў г. Гродна і мясцовасць каля р. Нёмана, г. Каложа ў Пскоўскай вобл.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВЯРБА́ (Вера) (сапр.Сакалова Гертруда Пятроўна; н. 14.1.1942, в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1964). Працавала ў рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва» (1972—77), час. «Беларусь» (1980—83). Друкуецца з 1948. Маладосць і каханне, пачуцці мацярынства, роздум над гісторыяй бацькоўскай зямлі, складанымі і супярэчлівымі праблемамі сучаснасці — асн. матывы лірыкі паэтэсы (зб. «Вочы вясны», 1962, «Белыя пісьмы», 1967, «Высакосны год», 1969, «Альфа», 1978, «Яраслаўна», 1986, і інш.). Паэзія Вярбы рамантычна ўзнёслая, летуценная, не пазбаўленая рэаліст. матываў і вобразаў. Творча пераасэнсоўвае паэтыку і вобразнасць вуснай нар. творчасці. Аўтар ліра-эпічнай паэмы «Каліна» (1968), прысвечанай В.Харужай і яе паплечнікам, паэмы «Сіняя бухта» (1975) пра сцежкі маленства, родны край, паэм «Падаліст» (1975, пра гісторыю Мінска, лёс свайго народа), «Снежная горка» (1976) і інш. Верш Вярбы «Ручнікі» стаў папулярнай песняй (муз. М.Пятрэнкі). Піша і для дзяцей (зб. «Пралеска», 1968). Пераклала на бел. мову аповесць Р.Фраермана «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» (1975).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1976;
Мая маленькая планета. Мн., 1982;
Белыя пісьмы: Вершы, паэмы. Мн., 1987;
Апошні верасень: Выбранае. Вершы і паэмы. Мн., 1995.