Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы.Бажко.// Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом.Чорны.// З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску.Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.
Насыціць вільгаццю. — Глядзіце, які дождж тут прайшоў, а там дык і не капнула. Хаця б у нас прамачыў зямлю, — разважала старая калгасніца.Шамякін.// Зрабіць мокрым; вымачыць (адзенне, абутак на кім‑н.). Пераходзіць цераз ручаіну можна было, не баючыся прамачыць ногі.Курто.
•••
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нако́нтпрыназ.разм. betréffs, hínsichtlich (G); über (A), wégen (G);
як нако́нт біле́таў? wie steht es mit den Kárten?;
нако́нт вы́піць was das Trínken ánbelangt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2.разм. (выпіць да дна) léeren vt, áustrinken*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
агнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць.Журба.Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць.Чарот.[Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць у гонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням.Toast ці франц.toste альбо непасрэдна з англ.toast ’тс’, што з лац.panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэр ’прыстасаванне для падсмажвання хлеба’.