2. Пасадзіць каго‑н., схаваць што‑н. у памяшканні, у тайніку, наглуха заклаўшы муроўкай. Замураваць золата ў сцяне. □ Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў слуп каменны.Дубоўка.
3.перан.Разм. Пакрыць снегам, лёдам; замарозіць. Прачнуўся Лёнька .. Працёр вочы, глянуў на вокны і сам сабе ўсміхнуўся: на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці — вокны за ноч замураваў мароз.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым.Колас.
2.каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Засланіць усіх, многіх або ўсё, многае. У доме ўсё было так, як і да Казікавага ад’езду.. Толькі разлапушыліся фікусы і пазасланялі вокны.Грахоўскі.// Закрыць засланкамі (пра печы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́цца, ‑аецца; зак.
Знасіцца, абадрацца ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Партфель пашарпаўся. □ Вокны [касцёла] вузкія ды высокія — гэта добра, вежы можна ўкараціць, зняць, верхавінкі, рэбры на іх відаць, бляха ўжо добра пашарпалася.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашчы́на, ‑ы, ж.
Абл. Рошчына. Дзверы для навасёлаў расчынены, Хоць бы высахла фарба хутчэй, Каб на кухні запахла рашчынаю, Вокны глянулі ў сотні вачэй.Барадулін.Слаўся, радасць хлебнага дня, спорся ў дзежцы рашчынай!Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛЬШАНСКІ ПАЛА́Ц, Гальшанскі замак,
помнік палацава-паркавай архітэктуры. Пабудаваны ў в.Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) П.Сапегам на мяжы 16—17 ст.Асн. абарончую функцыю выконвалі земляныя валы і бастыёны з сістэмай абваднення. Палац — мураваны прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак з вял. квадратным унутр. дваром. Вуглы палаца былі фланкіраваны 6-граннымі вежамі. У паўн.-ўсх. крыле знаходзіцца ўязная брама, якая ў 17 — 1-й пал. 18 ст. завяршалася гранёнай вежай. Насупраць брамы размяшчалася 1-нефавая капліца, убудаваная ў паўд.-зах. крыло палаца. Па ўсім перыметры будынка прамавугольныя і арачныя вокны. Сцены мелі фігурную муроўку, упрыгожаную лепкай. На ўзроўні 2-га паверха паўн.-зах. крыла з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Інтэр’еры палаца былі багата аздоблены. Перабудоўваўся ў 18—20 ст. Збярогся часткова.
чэшскі паэт-рамантык. Скончыў Пражскі ун-т (1836). Вяршыня яго творчасці — паэма «Май» (1836), у аснове якой супрацьпастаўленне гармоніі прыроды і трагедыйнасці чалавечых адносін. У гіст. рамане «Крканошскае паломніцтва», тэтралогіі «Кат» (абодва 1832), аповесці «Цыганы» (1835), драмах «Баляслаў» (1831—33), «Кароль Фрыдрых» (1832—33), «Братазабойца» (1833), «Браты» (1833—34) праблемы лёсу чалавека і сэнсу яго існавання, дысгармоніі і быцця, разладу «зямнога і нябеснага», пакут чалавека, улады абставін і інш. Для яго твораў характэрна вольнае спалучэнне эпічных, лірычных і драм. пластоў, кампазіцыйная суадноснасць з муз. творам. Аўтар аўтабіягр. цыкла «Карціны з майго жыцця» (1834). Асобныя ўрыўкі з паэмы «Май» на бел. мову пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Уладзіслаў Якаўлевіч) (15.12.1952, в. Аляксандраўка 1-я Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.7.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Працаваў у друку, у т. л. ў час. «Полымя», з 1986 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1972. У кн. «Вокны без фіранак» (1981) даследаваў маральна-этычныя і сац.-псіхал. аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблемы чалавека ў горадзе. У зб-ках апавяд. і аповесцей «Пахі адталай зямлі» (1984), «Цёплы пух адуванчыкаў» (1987), «Таямніца птушынага гнязда» (1989, Літ. прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І.Мележа 1990), «Светлы ручай любві» (1990) імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі, прыроды. Паэтычны вобраз Мінска стварыў у аповесці «Каштаны» (1982). Аўтар рамана «Не аднойчы забіты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дыхаючы, ачысціць што‑н. ад снегу, лёду і пад. За ноч вокны зацягнула марозам, і першае, што зрабіла Надзя, ускочыўшы з пасцелі, — прадыхала на шыбе невялікае «вечка».Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)