біялагічны заказнік у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. больш за 1 тыс.га. Вярховае балота. Хваёва-сфагнавыя і хваёва-багунова-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах балота і мінер. участках хваёвыя і мяшаныя хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы кіслічнага, сніткавага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Tórflandn -(e)s, -ländereien тарфяно́е бало́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-2,
нізіннае балота ў Беларусі, на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м. Большая ч.балота асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы траў, збожжа і кармавых культур. На неасушаных участках пераважае драбналессе з хвоі і бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ БОР,
балота ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Котра. Нізіннага (93%) і вярховага тыпаў. Пл. 6,3 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс.га хваёвы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́,
балота на Пн Барысаўскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы рэк Бярэзіна і Гайна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,1 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушаная ч.балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць, неасушаныя землі часткова ўваходзяць у водаахоўную зону Бярэзіны. У раслінным покрыве пераважаюць вольха, асіна, бяроза, з травяністых раслін — асокі.