расійскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1940). З 1937 хормайстар Ленінградскага радыё, з 1940 — ансамбля песні і танца Ленінградскай ваен.акругі, з 1947 — Малога опернага т-ра. З 1952 хормайстар, у 1961—89 гал. хормайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. Кіраваў пастаноўкай хар. сцэн у многіх класічных оперных спектаклях, у т. л.: «Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста», «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа» П.Чайкоўскага і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМО́ЎСКІ (Сцяпан Якаўлевіч) (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВА́Я АБАРО́НА,
сілы і сродкі флоту, берагавыя ўмацаванні, прызначаныя для абароны ваенна-марскіх партоў, узбярэжжа, астравоў, праліваў ад нападу праціўніка з мора, сушы, паветра. Пачала фарміравацца ў 14 ст. з выкарыстаннем артылерыі, якая да сярэдзіны 20 ст. складала аснову берагавой абароны. Выкарыстоўваліся таксама марская пяхота, стралковыя і інж.-сапёрныя часці, зенітная артылерыя, караблі і катэры прыбярэжнага дзеяння, фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. У 2-й пал. 20 ст. ў сувязі са стварэннем берагавых ракетна-артыл. войскаў берагавая абарона ажыццяўляюць сіламі сухапутных войскаў, войскаў ППА, ВПА і ВМФ. У некат. краінах берагавая абарона ўскладзена на ваенна-марскія сілы, у ЗША, напр., — на ваенна-марскія акругі і сухапутныя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—30. Утворана 8.12.1926. Цэнтр — г. Гомель. Пл. 16 тыс.км², нас. 675,2 тыс.чал. (1927). Уключала 9 раёнаў (Веткаўскі, Гомельскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Уваравіцкі, Чачэрскі, Чырванабудскі), 3 гарады, 3 мястэчкі, 244 сельсаветы. У 1927 са скасаванай Рэчыцкай акругі ўвайшлі раёны Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, з Бабруйскай — Буда-Кашалёўскі р-н. 4.8.1927 скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Холмецкі, Чырванабудскі р-ны, утвораны Церахоўскі р-н. Акруговая газ. «Палеская праўда» (гл.«Гомельская праўда»). На 1.1.1930 у акрузе 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак, 224 сельсаветы. Скасавана 26.7.1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Міхаіл Мітрафанавіч) (н. 23.11.1923, в. Заводскі Хутар Тульскай вобл., Расія),
военачальнік, ген. арміі (1980). Герой Сав. Саюза (1983). Скончыў ваен. акадэміі бранятанкавых войск (1954) і Генштаба (1965). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Пасля вайны нач. штаба, камандуючы арміяй, 1-ы нам. камандуючага войскамі акругі. У 1976—80 камандуючы войскамі БВА. З 1980 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1985 на кіруючых пасадах ва Узбр. Сілах СССР. Чл.ЦККПБ у 1971—81, ЦККПСС у 1981—90. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—80, СССР у 1979—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Юрый Сцяпанавіч) (н. 3.2.1922, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія),
ваенны дзеяч, журналіст. Ген.-лейт. (1981). Скончыў Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1957). У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах, камандзір танка і ўзвода танкаў. У 1957—74 служыў у БВА, камандзір батальёна, палка, дывізіі, нам. камандуючага 7-й танк. арміі. У 1974—77 ваен. саветнік на Кубе. У 1977—83 нам. камандуючага Прыволжскай ваен.акругі. З 1983 у адстаўцы, жыве ў Мінску. Аўтар публікацый на ваен.-патрыят. тэматыку, брашур «Салдацкая доблесць і воінскі абавязак», «Баявы летапіс беларускіх палкоў» (абедзве 1994), «Творцы ратнай славы» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАШЭ́НКА (Валянцін Цімафеевіч) (н. 12.9.1932, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1982). Палкоўнік мед. службы. Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1956). З 1974 гал. псіхіятр Бел.ваен.акругі, з 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1990—97 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, псіхалогіі і псіхатэрапіі, гіпербарычнай аксігенатэрапіі. Аўтар метаду лячэбнай экстрацэрэбральнай электрабіястымуляцыі галаўнога мозга. Даследуе нервова-псіхічныя парушэнні ў пацярпелых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, парапсіхал. феномены.
Тв.:
Алкоголизм. Мн., 1983 (разам з А.Ф.Скутарэўскім);
Девиантное поведение у подростков. Мн.. 1988;
Общая психотерапия. 2 изд. Мн., 1997 (разам з Д.І.Данскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОС (ад англ. cross перасякаць),
спартыўнае спаборніцтва на мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкод (узгоркі, палі, хмызнякі і інш.); састаўная частка сучаснага пяцібор’я; метад трэніроўкі. Праводзіцца ў лёгкай атлетыцы, конным, веласіпедным, матацыклетным, аўтамабільным і інш. відах спорту.
Першы лёгкаатлетычны К. як спарт. спаборніцтва адбыўся ў 1867 у Лондане. У Расіі праведзены ў 1909. Найб. вядомы міжнар. лёгкаатлетычны К. нацый (з 1903) — асабіста-камандныя спаборніцтвы для мужчын, дыстанцыя 10—15 км. На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 у Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы па К. адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Фёдар Ісідаравіч) (29 9.1898, в. Балбечына Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 22.3.1961),
ваенны дзеяч, ген.-палк. (1941). Дацэнт (1938). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1926). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1938 нам. камандуючага войскамі БВА, нач.ваен. акадэміі Генштаба, камандуючы ваен. акругамі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандуючы войскамі Паўн.-Зах. і Цэнтр., нам. камандуючага войскамі Зах., Волхаўскага і Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, разгрому ням.-фаш. войск пад Масквой, Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945—48 камандуючы войскамі Уральскай ваен.акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.8.1916, г. Саратаў, Расія — 9.10.1998),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1941). З 1945 дырыжор Групы сав. войск у Германіі, з 1950 нач., з 1959 маст. кіраўнік аркестра штаба БВА (адначасова нач. ваенна-арк. службы акругі), з 1962 нач.ваен.-арк. службы Паўд. групы сав. войск. У 1967—86 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 1981 дацэнт). Аўтар маршаў, апрацовак бел.нар. песень і танцаў для духавога аркестра; аранжыраваў для яго 3-і фп. канцэрт Дз.Кабалеўскага, сцэну пісьма Таццяны з оперы П.Чайкоўскага «Яўген Анегін», творы У.Алоўнікава, Я.Глебава, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага.