НЯВЫ́ГЛАС Генадзь Мікалаевіч (н. 11.2.1954, в. Парахонск Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.-лейт. (2001). Скончыў Маск. вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча (1975), Вышэйшую школу КДБ СССР (1989). З 1975 на пасадах аператыўнага і кіруючага складу Усх. пагранічнай акругі КДБ СССР і пагранічных войскаў Беларусі. З 1997 нам. старшыні Дзярж. к-та пагранічных войск Рэспублікі Беларусь, з 2000 нач. службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З вер. 2001 дзярж. сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Г.М.Нявыглас.

т. 18, кн. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)