Набыць больш малады выгляд; адчуць сябе маладзейшым. Сымон расправіў плечы і адразу нібы падрос, памаладзеў.Шашкоў.Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве.Кулакоўскі./ Аб вясенніх зменах у прыродзе. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распалаві́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Распасціся на дзве прыблізна роўныя часткі. З гаспадаровых рук узяў сякеру адзін з тых, што прывалакліся з Гансам, і на ўвесь мах гэтак секануў, што бюст [фюрэра] распалавініўся.Сабаленка.//перан.Адчуць унутраны разлад; раздваіцца. Гэтая справа [служба ў Хурса] паклала канец гарманічнасці Сёмкі Фартушніка. Ён тут распалавініўся надвае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смак
(польск. smak, ад с.-в.-ням. gesmac)
1) адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога служыць язык;
2) адчуванне на языку, уласцівасць чаго-н. ядомага (напр. салодкі с.);
3) перан. задавальненне, ахвота (напр. страціць с. да жыцця);
увайсці ў с. — адчуць прыхільнасць да чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Péitschef -, -n бізу́н, пу́га;
j-m die ~ zu kósten gében*разм. даць каму́-н. пакаштава́ць [паспыта́ць] бізуна́; даць адчу́ць каму́-н. сваю́ ўла́ду
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Разм.Адчуць моцную непрыхільнасць, непрыязнасць да каго‑, чаго‑н.; неўзлюбіць. Віця за сённяшні дзень знелюбіў Апанаса. Можа, каб не ён, дык усё было б добра...Нядзведскі.[Шульцэ] адносіўся да Вольфа з прыкметнай пагардай, як бы падкрэсліваючы, што яны не раўня, і Вольф адразу знелюбіў яго.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́клы, ‑ая, ‑ае.
Насычаны вільгаццю; намоклы. [Зыбін] уваліўся ў пакой абляпаны граззю да пояса, у прамоклым нашчэнт, калісьці белым кажусе.Мележ.// Мокры ад дажджу, сырасці і пад. Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя, схаладзелыя людзі.Маўр.Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Праверыць навобмацак або з дапамогай чаго‑н. Прашчупаць палкай стог.// Шпупаючы, выявіць, адчуць. Прашчупаць рэвальвер у кішэні.
2.перан. Назіраючы, прыглядваючыся і пад., даведацца пра каго‑, што‑н. Прашчупаць новага работніка. □ [Палкоўнік:] — Чакай, чакай! Сёння Віктар пасылае разведгрупу, якая павінна прашчупаць ахову вёскі Мсціж.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.каго-што. Прыняць пэўным чынам, выказаць свае адносіны да каго-, чаго-н., прывітаць каго-н.
Ветліва с. гасцей.
С. дакладчыка воплескамі.
3.што. Адчуць, атрымаць; надарыцца каму-н.
С. падтрымку.
Шчасце сустрэла на самым пачатку жыцця.
4. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. у жыцці, у працы.
С. добрага чалавека.
5. Дачакацца пачатку, надыходу, з’яўлення чаго-н.
Змагаліся, каб хутчэй с. радасную перамогу.
|| незак.сустрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Адчуць крыўду, успрыняць што‑н. як крыўду. Неяк раніцай Мікітку пабудзіў дзядуля: — Уставай, уставай, соня, качаняты ўжо на возера пайшлі.. — Чаму ж ты раней не пабудзіў мяне, — пакрыўдзіўся Мікітка на дзеда.П. Ткачоў.[Кузьма Чорны] прачытаў верш, адкінуўся на спінку крэсла і засвістаў.. Я пакрыўдзіўся і згроб са стала свае паперы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.
1.Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай].Гурскі.
2.зінф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла.Прокша.— Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)