АНА́ПА,

горад у Расіі, у Краснадарскім краі. 50,3 тыс. ж. (1994). Порт на Чорным м. Чыг. станцыя. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Як курорт развіваецца з 19 ст. Славуты паласой дробназярністага пясчанага пляжа даўж. каля 6 км з прылеглым мелкаводдзем, вельмі прыдатным для адпачынку і лячэння дзяцей. Клімат міжземнаморскі, з найб. працяглым на чарнаморскім узбярэжжы перыядам сонечнага ззяння. Марскія брызы, купанні з сярэдзіны мая да сярэдзіны кастрычніка. Выдатныя ўмовы для аэра-, гелія- і таласатэрапіі. Ліманныя, азёрныя і сопкавыя гразі на лячэнне органаў стрававання, гінекалагічных і нерв. хвароб. Радовішчы мінеральных, сталовых і лекавых водаў. Мноства пансіянатаў, дзіцячыя санаторыі, летнія і санаторныя лагеры, дамы адпачынку, турбазы. Археал. музей-запаведнік.

Літ.:

Аванесов В.Н., Погосов Ю.А. Анапа. Краснодар, 1973.

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прабы́ць сов. пробы́ть;

у го́радзе я ~бы́ў два дні — в го́роде я про́был два дня;

п. ты́дзень у адпачы́нку — пробы́ть неде́лю в о́тпуске

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАВІ́ЛЬ-СЮР-МЕР (Deauville-sur-Mer),

прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Гаўр, на беразе праліва Ла-Манш. Развіваецца з 19 ст., адно з найб. папулярных месцаў адпачынку, цэнтр міжнар. турызму. Шматлікія палацы, вілы, атэлі.

т. 5, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНІТО́БА (Manitoba),

возера на Пд Канады, у бас. р. Нельсан. Пл. 4,7 тыс. км², глыб. да 20 м. Рэшткі б. прыледавіковага воз. Агасіс. Сцёк у воз. Вініпег па р. Дофін. Рыбалоўства. Багатае вадаплаўнай дзічынай. Арніталагічная станцыя. Месца адпачынку.

т. 10, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

санато́рый

(п.-лац. sanatorius = які вылечвае, ад лац. sanare = лячыць)

лячэбна-прафілактычная ўстанова курортнага тыпу для лячэння і адпачынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зо́на, -ы, мн. -ы, зон, ж.

Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай.

Пагранічная з.

Прыгарадная з.

Бяз’ядзерная з.

З. тундры.

З. адпачынку.

|| прым. зо́нны, -я, -ае і зана́льны, -ая, -ае.

Зонны тарыф.

Занальная доследная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́дзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная сямі дням, ад панядзелка да нядзелі ўключна.

Панядзелак — першы дзень тыдня.

2. Адрэзак часу ў сем дзён, сямідзённы тэрмін.

Застаўся т. адпачынку.

3. чаго або які. Сем дзён, прысвечаных якому-н. грамадскаму мерапрыемству, прапагандзе чаго-н. і пад.

Т. паэзіі.

|| прым. тыднёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захаце́цца, ‑хочацца; зак., безас., чаго і з інф.

З’явіцца, узнікнуць (пра жаданне). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Захацелася хутчэй вярнуцца дадому, да сваіх палёў, да сям’і. Шахавец. Наблізілася старасць — захацелася адпачынку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расаха́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З раздвоеным ствалом; вілаваты. Месца для адпачынку выбіраем на пагорку, пад старым расахатым дубам. Сачанка. Над Прыпяццю, за хатамі, Ля самага сяла, Сасонка расахатая Маленькая расла. Прыходзька.

2. Рагаты, з галіністымі рагамі. Расахаты лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rest1 [rest] n.

1. спако́й; адпачы́нак; сон;

without rest без адпачы́нку;

have/take a rest адпачыва́ць, спаць

2. mus. па́ўза

at rest у ста́не спако́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)