глебы, пахаваныя пад пародамі, генетычна не звязанымі з іх утварэннем. Трапляюцца ў тоўшчы розных кантынентальных адкладаў, сведчаць аб перапынках у асадканамнажэнні. Даюць матэрыял для пазнання і раскрыцця накіраванасці сучасных геамарфал. і глебаўтваральных працэсаў, вывучэння фактараў антрапагеннага ўздзеяння на глебы ў галацэне. У грунтах вылучаюцца афарбоўкай парод, мінералагічным складам, прысутнасцю арган. рэчыва.
На Беларусі выкапнёвыя глебы знойдзены ў антрапагенавых адкладах у керне шматлікіх свідравін, агаленнях яроў і па далінах рэк. Найбольш даследаваны ў межах Навагрудскага ўзвышша, ва ўрочышчы Цялячы роў каля г. Мсціслаў, на берагах рэк Дняпро, Віхра, у кар’ерах цагельных заводаў каля Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́ЙСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
размешчаны ў Зах. Афрыцы, займае акваторыю Гвінейскага зал., раён дэльты р. Нігер у Нігерыі і Камеруне, узбярэжжа Кот-д’Івуар, Ганы, Тога і Беніна. Пл. 230 тыс.км². Здабыча нафты з 1957 на сушы і з 1965 на шэльфе. Асн. нафтагазаносныя гарызонты прымеркаваны да апт-сенаманскіх і палеаген-міяцэнавых адкладаў. Пачатковыя запасы нафты 3550 млн.т і 1380 млрд.м³ газу (1982). Глыб. залягання прадукцыйных пластоў ад 1200—2000 м на сушы да 2500—3000 м на шэльфе. Каля 300 радовішчаў нафты і газу; галоўныя — Бому, Іма-Рывер, Окан, Мерэн (Нігерыя), Эмерод (Койга), Малонга (Ангола).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЯ́НСКАЯ НІЗІ́НА,
прыбярэжная нізіна на ПнУПаўд. Амерыкі, у Гаяне, Сурынаме і Франц. Гвіяне. Размешчана ўздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак., паміж дэльтай р. Арынока і 4°паўн. шыраты. Шыр. да 200 км. Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў; месцамі ўзнімаюцца стараж.крышт. пароды, якія ў рэльефе ўтвараюць астраўныя ўзвышшы. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэдняя т-ра ад 26 да 28 °C, ападкаў да 3300 мм за год. На Пн і Пд пераважаюць вечназялёныя лясы, у цэнтр.ч. — саванны, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, балоты. Плантацыі рысу, цукр. трыснягу; вырошчваюць каву, какаву, трапічную садавіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКАЯ РАЎНІ́НА, Джунгарыя,
раўнінная вобласць паміж гарамі Алтая і Усх. Цянь-Шаня, на ПнЗ Кітая. Пл. каля 700 тыс.км², пераважныя выш. 600—800 м. Складзена з магутнага покрыва рыхлых адкладаў. Пустыні з масівамі градавых і барханавых пяскоў, саланчакі. Асобныя невысокія горныя кражы і драбнасопачнік. Клімат умераны кантынентальны, з гарачым сухім летам і халоднай сухой зімой. Сярэдняя т-растудз. ад -20 да -25 °C, ліп. ад 20 да 25 °C з рэзкімі ваганнямі на працягу сутак. Рачная сетка рэдкая. Разрэджаная ксерафітная расліннасць (саксаул, тамарыск, палыны, салянкі). Пашавая жывёлагадоўля, месцамі аазісы. Радовішчы нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Барыс Мікалаевіч) (н. 3.9.1934, Мінск),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1974), праф. (1976). Скончыў БДУ (1957). З 1957 ва Упраўленні геалогіі, з 1967 у Мінскім пед. ун-це. Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжне- і сярэднеантрапагенавыя адклады, рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаўбас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Нижний и средний антропоген Белоруссии. Мн., 1974;
Общая геология. Мн., 1976 (разам з Г.У.Гурскім);
Историческая геология с элементами палеонтологии. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕДРО́ЙЦ (Антон Эдмундавіч) (21.2.1848, в. Карвіс Віленскага р-на, Літва — 26.10.1909),
бел. геолаг. Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (Германія). Апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у бас. Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага т-ва (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губ., Палессе, паўн. рэгіёны Польшчы. Склаў геал. карту гэтых тэрыторый. У 1881—84 даследаваў бас.р. Прыпяць, выказаў думку пра ледавіковае паходжанне покрыўных адкладаў Палесся.
Тв.:
Предварительный отчет о геологических исследованиях в Полесье. СПб., 1886;
Геологические исследования в губерниях Виленской, Гродненской, Минской, Волынской и сев. части царства Польского // Материалы для геологии России. СПб., 1895, т. 17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГАРУ́ЧЫХ СЛА́НЦАЎ У Любанскім р-не Мінскай вобл. і Глускім р-не Магілёўскай вобл. Пластавы паклад залягае ў тоўшчы глініста-мергельных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэвон). Гаручыя сланцы карычнявата-шэрага колеру, моцныя, з вуглавата-ступеньчатым і паўракавістым зломам, з шаўкавістым бляскам. Характэрна гарызантальная, мікралінзападобная і тонкапалосая слаістасць. Магутнасць пласта 0,5—1,65 м, глыб. залягання 260—641 м. Сярэдняя цеплыня згарання 5—9,1 МДж/кг, попельнасць 71,8%. На пл. 630 км² запасы гаручых сланцаў каля 900 млн.т. Гаручыя сланцы прыдатныя як комплексная энерга-хіміка-тэхнал. сыравіна з выкарыстаннем попелу ў якасці буд. матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́КТАШ,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Выдрыца, за 8 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,31 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 1,87 км². Схілы катлавіны выш. 3—7 м (на ПдЗ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя, на невял. участку на У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага нешырокая паласа пясчаных адкладаў. Зарастае. На ПдУ з возера выцякае ручай у р. Выдрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТАДО́НТЫ [Mastodontidae ад грэч. mastos грудзі, сасок + odus (odontos) зуб],
сямейства выкапнёвых млекакормячых атр. хобатных. Вядомы з позняга палеагену—неагену (каля 30 млн. гадоў назад) у Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. Каля 15 відаў. Жылі ў лясах, лесастэпах, на балотах.
Выш. ў карку да 3,2 м. Адрозніваюць М. бугорыстазубых (зубы складаліся з асобных саскападобных бугаркоў — адсюль назва) і М. грэбенязубых (бугаркі зубоў утваралі папярочныя грабяні). Разцы ў выглядзе доўгіх іклаў (біўні) па адной пары ў верхняй 1 ніжняй сківіцах або 1 пара ў верхняй сківіцы. Расліннаедныя. Ад грэбенязубых М. паходзяць сланы. Па рэштках М. вызначаецца ўзрост геал.адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЛЕДАВІКО́ЎЕ, інтэргляцыял,
адрэзак часу паміж 2 ледавікоўямі ў антрапагенавым перыядзе. Працягласць М. каля 10—30 тыс. гадоў. Пачаткам з’яўляецца канец рэгрэсіўнай фазы папярэдняга ледавікоўя, заканчэннем — пачатак трансгрэсіі наступнага ледавіка. Характарызуецца пацяпленнем клімату, вызваленнем тэрыторый умераных шырот ад ледавіковага покрыва і ў сувязі з гэтым падняццем тэрыторыі (працэсы гляцыяізастазіі, гл.Ізастазія); ажыўленнем эразійных працэсаў, намнажэннем алювіяльных, азёрных і балотных адкладаў, развіццём расліннасці ад хвойных, мяшаных да шыракалістых лясоў (у перыяд кліматычнага оптымуму), а ў канцы М. — зноў хвойных. На тэр. Беларусі вылучаюць 4 М.: белавежскае (самае старажытнае), александроўскае, шклоўскае і муравінскае (гл. адпаведныя артыкулы).