2.тэх. (лопасць) Scháufel f -, -n (млынавага, параходнагакола); Blatt n -es, Blätter; Flügel m -s, -;
лапа́тка вентыля́тара Ventilatórenflügel [vɛn-] m;
3.анат. Schúlterblatt n;
пакла́сці на абе́дзве лапа́ткі schúltern vt; перан. zu Bóden wérfen*; besíegen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЫ́КАЎ (Леанід Фёдаравіч) (12.12.1928, г.п. Чаркаскае Данецкай вобл., Украіна — 11.4.1979),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Украіны (1974). Скончыў Харкаўскі тэатр.ін-т (1951). Да 1960 працаваў у Харкаўскім т-ры імя Т.Шаўчэнкі. У кіно з 1952: «Лёс Марыны», «Максім Перапяліца», «Дарагі мой чалавек», «Добраахвотнікі» і інш. Яго мастацтва адметнае лірызмам, мяккім гумарам. Сярод рэжысёрскіх работ: «У бой ідуць адны «старыя» (і роля Цітарэнкі, 1974), «Аты-баты, ішлі салдаты...» (і роля Святкіна, 1977; за абедзвеДзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1977). Пра Быкава зняты фільм «...Якога любілі ўсе» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЫ́РАЎ (Чары) (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АО́РТА (грэч. aortē),
у чалавека галоўная артэрыя вялікага круга кровазвароту, што выносіць кроў з левага жалудачка сэрца. Каля выхаду з яго аорта наз. ўзыходнай (даўж. яе каля 6 см), потым утварае дугу аорты, пераходзіць у сыходную аорту, праходзіць уздоўж пазваночніка праз грудную і брушную поласці. У млекакормячых жывёл і чалавека існуе левая дуга аорты, у птушак — правая. У рыб ад брушной аорты адыходзяць шчэлепныя артэрыі. Яны падзяляюцца на капіляры, з якіх кроў цячэ ў 2 прадаўгаватыя ствалы — карані спінной аорты; абедзве зліваюцца ў няпарную спінную аорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАЛАМЕ́О (Bartolommeo) Фра [сапр. Барталамео
(або Бача) дэла Порта; della Porta; 28.3.1472 або 1475, Фларэнцыя — 31.10.1517),
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы. З 1501 манах, з 1504 кіраваў маст. майстэрняй у кляштары св. Марка ў Фларэнцыі. Зазнаў уплыў Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла. Барталамео — майстар велічна яснай кампазіцыі, выразнік гарманічнага ідэалу эпохі, адзін са стваральнікаў тыпу манум. алтарнай карціны: «З’яўленне Марыі св. Бернарду» (1504—07), «Заручыны св. Кацярыны» (1511), «Зняцце з крыжа», «Уваскрэслы Хрыстос і евангелісты» (абедзве 1516) і інш.
Я.Ф.Шунейка.
Ф.Барталамео. Уваскрэслы Хрыстос і евангелісты. 1516.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТАН, Эктан (Acton) Джон Эмерык Эдуард Дальберг (Dalberg; 10.1.1834, Неапаль — 19.6.1902),
англійскі ліберальны гісторык і паліт. дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага ун-та. Католік па веравызнанні, Актан лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў зб-кі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай новай гісторыі».
рус. пісьменніца. У 1922—87 у эміграцыі. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Двор цудаў» (1922), «Кантрапункт» (1950), «Залаты ланцуг» (1970) і інш.; аповесцяў і раманаў, у т. л. «Пакінь надзею назаўсёды» (1954) пра жыццё ў СССР у 1930-я г. Апублікавала кн. ўспамінаў «На берагах Нявы» (1967), «На берагах Сены» (1978—81, абедзвевыд. ў СССР, 1988). Адметныя рысы творчай манеры — яснасць, класічная прастата і дакладнасць, у ёй выразна адчуваецца літ. школа акмеізму.
літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П.Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.