страхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і страхотлівы. Народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля. Перад вачамі так і стаялі гэтая страхотная нямецкая шапка ды чорны карабін у руках, так і гучалі злосныя абразлівыя словы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́е, абаіх, ліч. зб.

Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць. Крапіва.

•••

Абое рабое — пра людзей, падобных у чым‑н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх‑н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́лбатка ’цецярук’. Утварэнне ад балбата́ць (гл.). Птушка так названая па «балбатанню», якое характэрна для яе ў перыяд такавання. Гл. Флінт, Птицы, 174.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кы́ча-кы́ча ’воклік, якім адганяюць авечак’ (Нар. лекс.). Параўн. чэш. kyč‑kyč (так адганяюць коз). Аб генетычнай сувязі такіх воклічаў гаварыць немагчыма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ажна́ ’нават, так што’ (Бяльк.), ажно (БРС, Гарэц., Нас., КЭС, Бяльк., Мал.) да а‑же‑но: Карскі 2–3, 97. Гл. аж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

between​2 [bɪˈtwi:n] prep. памі́ж, між;

It weighs between 50 and 60 kilos. Гэта важыць недзе так 50–60 кг;

Let it be between you and me. Хай гэта застанецца паміж намі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ha​1 [hɑ:] interj. а!; ха!; ага́! (перадае здзіўленне, здагадку, радасць, гнеў, абурэнне і да т.п.);

Ha! I knew he was kidding me. Ага! Я так і ведаў, што ён разыгрываў мяне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

preoccupied [priˈɒkjupaɪd] adj. (with) заклапо́чаны; захо́плены (чым-н.);

She was too preoccupied with her own problems to notice anything around. Яна была так заклапочана сваімі ўласнымі праблемамі, што не заўважала нічога вакол.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затузаць, зацягаць. Стузаць каня.

2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць. Усё гэта так .. [Сідора] знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худзе́ча, ‑ы.

Разм.

1. м. і ж. Пра вельмі худога чалавека.

2. ж., зб. Худыя дзеці. За лета гэтая худзеча так адбегаецца па цёпламу пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)