СУСВЕ́Т,
бясконцы ў часе і прасторы і бязмежна разнастайны па сваіх формах свет; усё, што існуе. У шырокім сэнсе С. з’яўляецца прадметам вывучэння ўсяго прыродазнаўства, кожная з галін якога даследуе пэўны бок С. У больш вузкім сэнсе навукай пра С. з’яўляецца астраномія. Будову С. як цэлага вывучае касмалогія.
Развіццё ўяўленняў пра С. прайшло некалькі этапаў. У старажытнасці пад С. разумелася населеная частка Зямлі. У Стараж. Грэцыі ўяўленні пра С. звязаны з адкрыццём шарападобнасці Зямлі, аддаленасці нябесных свяціл (Піфагор, Арыстоцель) і гіпотэзай пра рух Зямлі (Філалай, Арыстарх Самоскі). У сярэдневякоўі ўсталявалася геацэнтрычная сістэма свету Пталамея. Пераварот ва ўяўленнях пра С. звязаны з канцэпцыямі М.Каперніка (гл. Геліяцэнтрычная сістэма свету), у якой Зямля разглядалася як звычайнае нябеснае цела, і Дж.Бруна, які прыйшоў да высновы пра бясконцасць зорнага С. З 19 ст. С. даследаваўся як зорная сістэма Млечнага Шляху (Галактыка). Новы этап у развіцці ўяўленняў пра С. звязаны з абгрунтаваннем у 20 ст. існавання інш. галактык і пераходам да вывучэння Метагалактыкі, ажыццяўленнем запуску першых штучных спадарожнікаў Зямлі і асваеннем касм. прасторы.
т. 15, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЯЛЁВА Кацярына Васілеўна (13.1.1917, Масква — сакавік 1998),
руская пісьменніца. Вучылася ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1933—37). У 1940—43 працавала ў апараце ЦК ВЛКСМ, у 1948—51 у час. «Советская женщина», у 1964—76 у агенцтве друку «Навіны». Друкавалася з 1936. У кн. паэзіі «Лірыка» (1940), «Зямля родная» (1942), «Сустрэчы на гэтай планеце» (1962), «Усё залежыць ад вас!» (1972), «Касцёр на снезе» (1985) і інш. тэмы камсамольскага юнацтва, кахання, подзвігу народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар зб. навел «Будні ў Індыі» (1965), раманаў «Аляксандраўскі сад» (1976), «Хатні ачаг» (1983). У паэме «Камуніст» (у зб. «Радасць і гора», 1982) узнаўляе жыццёвы шлях П.М.Машэрава, яго памяці прысвяціла зб. вершаў «Расіянка» (1980). Неаднаразова бывала на Беларусі, ёй прысвяціла цыкл вершаў «Беларускі сшытак» (у зб. «Радасць і гора»). На бел. мову творы Ш. перакладалі Э.Агняцвет, К.Кірэенка, Ю.Свірка, Н.Тулупава, Я.Янішчыц і інш.
Тв.:
Избранное. М., 1979;
Бел. пер. — Аляксандраўскі сад. Мн., 1979;
Зямная веліч: Вершы і паэма. Мн., 1982.
Г.Я.Адамовіч.
т. 17, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎПА́ЦІЙ КАЛАЎРА́Т, Яўпацій Львовіч Калаўрат,
легендарны рус. асілак, разанскі баярын, які ў 1237—38 гераічна змагаўся супраць мангола-тат. заваёўнікаў. Пра яго подзвіг расказвае стараж.-рус. «Аповесць пра спусташэнне Разані Батыем» (1-я пал. 14 ст.), якая ўвайшла ў шэраг пазнейшых рус. летапісаў. Паводле «Аповесці», Я.К. у 1237 выконваў даручэнне свайго князя ў Чарнігаўскай зямлі. Даведаўшыся пра нашэсце Батыя, ён спешна вярнуўся ў Разань, але застаў толькі папялішчы знішчанага горада. Сабраўшы 1700 воінаў («храбраў»), ён кінуўся наўздагон за Батыем, каб «выпіць смяротную чашу» разам з князямі, што загінулі ў Разані. Дагнаўшы мангола-татараў у Суздальскай зямлі, напаў на іх лагер і прычыніў ім значныя страты. Паводле «Аповесці», Я.К. і «храбры» біліся адзін з тысячай, а два з цьмою (10 тыс. чал.). Батый накіраваў супраць іх сваіх лепшых воінаў, але Я.К. рассек напапалам Хастаўрула, швагра Батыя, і забіў яшчэ многіх мангола-тат. асілкаў. Калі з дапамогай кідальных машын Я.К. усё ж быў забіты, Батый, уражаны яго мужнасцю і сілай, аддаў цела асілка «храбрам», якім загадаў захаваць жыццё і волю.
М.Г.Нікіцін.
т. 18, кн. 1, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЬКО́ Валеры Аляксеевіч (н. 29.8.1939, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Баранавіцкае мед. вучылішча (1958), БДУ (1967), Мінскую Вышэйшую парт. школу (1978). Вучыўся ў Мінскім мед. ін-це (1964—65). Працаваў фельчарам. З 1964 у газ. «Чырвоная змена», «Звязда», нам. гал. рэдактара час. «Здравоохранение Белоруссии», з 1972 у выд-вах «Беларусь», «Народная асвета», «Полымя». З 1992 дырэктар Бел. выдавецкага т-ва «Хата». Друкуецца з 1958. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999) і інш. любоў да прыроды, філасафічнасць, містыка, прызнанне сілы і дзейнасці малітваў, стараж. бел. абярэгаў, прыкмет. Аўтар навук.-папулярных кн. «З вудай і стрэльбай» (1974, з М.І.Палескім, Р.М.Сяргеенкам), «Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму» (1985, у сааўт.), «Размова з прыродай» (1990, з В.Э.Шомадзі), «Прыроды шчодрыя дары» (1992), «Дары лясоў, палёў, лугоў» (1994, абедзве з Н.І.Аляксейчык) і інш.
Тв.:
Гаворыць — Старажытны Рым, гавораць — пра Старажытны Рым: Афарызмы. прымаўкі, максімы. Мн., 2003.
т. 18, кн. 1, с. 447
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Omnia fames dulcia facit praeter se ipsam
Голад, апрача самога сябе, усё робіць салодкім.
Голод, кроме самого себя, всё делает сладким.
Гл.: Anima esuriens...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
валі́ць¹, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.
1. каго-што. Прымушаць па́даць.
Бура валіць лес.
В. з ног.
В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).
2. што. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.
В. усё ў адну кучу (таксама перан.: змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).
3. перан., што на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).
В. віну на іншых.
В. усё на абставіны.
|| зак. павалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены (да 1 знач.) і звалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены.
|| наз. ва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
В. лесу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.
1. каго-што. Злічыць нанава.
П. кнігі паўторна.
2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.
П. прысутных.
3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.
П. недахопы.
4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.
П. фунты ў кілаграмы.
5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.
П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.
◊
Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).
|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.
Плаціць па пералічэнні.
|| наз. пералі́к, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
за́раз, прысл.
1. Цяпер, у сучасны момант.
Я з. заняты.
2. У самым хуткім часе, неўзабаве.
З. я вам усё раскажу.
3. Толькі што, зусім нядаўна.
Расказаная з. гісторыя.
4. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж час.
Трэба з. жа ўсё праверыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ат, выкл.
1. Пры перадачы непрыемнасці, адчаю. —
Ат, усё роўна!
2. Пры перадачы бестурботнасці, нядбаласці. —
Ат, што пра тое казаць.
Ат, што там доўга гаварыць...
3. Пры выказванні нязгоды, рашучага адмаўлення. —
Ат, не крывіце душой.
4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці. —
Ат, знайшлі каго слухаць!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́бар, -у, м.
1. гл. выбраць.
2. Тое, з чаго можна выбраць.
Вялікі в. тавараў.
3. Аб тым, хто выбраны, што выбрана.
Адобрыць чый-н. выбар.
◊
Без выбару — без разбору, не выбіраючы.
Чытаць усё без выбару.
На выбар — выбраць паводле меркавання.
Даць на выбар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)