ФІ́ЧАЎ Нікола (Уста Колю Фічэта; 1800, г. Дранава, Балгарыя — 1881),
балгарскі архітэктар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў эпохі Балг. адраджэння. Прафес. адукацыі не меў. Яго пабудовы ў традыцыях нац. балг. дойлідства, адметныя маляўнічасцю, арган. сувяззю з наваколлем: заезны дом Хаджы Ніколы ў г. Тырнава (1858—62), мост цераз р. Янтра ў г. Бяла (1865—67) і інш.
т. 16, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ДРЫ,
вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Кобрын—Дзівін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад горада і 13 км ад чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. 802 ж., 260 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 17, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯРЫ́СЫ,
вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл., на р. Брагінка Верхняя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г.п. Брагін, 139 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Хойнікі. 505 ж., 212 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
кліматычны курорт у Гомельскай вобл., за 15 км ад г. Гомель, на беразе р. Сож, паблізу вял. масіву хваёвага і мяшанага лесу. Засн. ў 1923 у радавым маёнтку Бонч-Бруевічаў. Клімат умерана кантынентальны. Лек. фактары: спрыяльны клімат і ландшафтныя ўмовы. Пясчаны пляж. Уключае санаторый для лячэння неактыўных форм туберкулёзу, дом адпачынку, абл. дзіцячы рэўматалагічны санаторый, турбазу.
т. 17, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ СЛАБАДА́,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Да 1946 наз. Узніцкая Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва. 412 ж., 173 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛАЁЎКА,
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Грыбавецкага с/с і калгаса. За 26 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 62 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Нясета. 194 ж., 79 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШКІ́,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 98 км ад Мінска. 487 ж., 186 двароў (2003). Унітарнае прадпрыемства «Нёманскае». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗВІНА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета. За 10 км на У ад г.п. Шуміліна. 30 км ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. 489 ж. 191 двор (2003). Базавая школа. б-ка, Дом культуры. аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МІНСК,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 25 км на У ад г. Любань, 170 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 663 ж., 277 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМУСУ́КРА (Yamoussoukro),
сталіца (з сак. 1983) Рэспублікі Кот-д’Івуар. Размешчана за 260 км на Пн ад г. Абіджан, на шашы Абіджан—Буаке. 120 тыс. ж. (1996). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Рэзідэнцыя прэзідэнта «Дом партыі». Прам-сць: харч., дрэваапрацоўчая. У раёне Я. вырошчваюць каву, какава, ямс, бананы і інш. с.-г. культуры, гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз.
т. 18, кн. 1, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)