ХАТАЕ́ВІЧ Мендэль Маркавіч (22.3.1893. г. Гомель — 1.2.1939),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. З 1913 чл. Палескага к-таРСДРП. У 1914 арыштаваны і сасланы ў Сібір. У 1917 кіраўнік Гомельскай арг-цыі РСДРП(б), з вер. — чл.Паўн.-Зах.абл.к-таРСДРП(б), чл. выканкома Гомельскага Савета. У 1919 старшыня Гомельскага пав.-гар.к-та РКП(б), чл. Гомельскага рэўкома. У 1920 на Зах. фронце. З 1921 сакратар Гомельскага, з 1923 — Адэскага губкомаў РКП(б). У 1924—25 у апараце ЦКВКП(б). З 1925 сакратар Татарскага абкома, з 1928 Сярэдняволжскага крайкома ВКП(б). З 1932 сакратар ЦК КП(б)У, адначасова з 1933 Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. З 1937 2-і сакратар ЦК КП(б)У. У 1932—37 чл. Палітбюро ЦК КП(б)У. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1925—27, канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1927—30, чл.ЦК у 1930—37. Чл.ВЦВК (з 1922), з 1930 чл.ЦВКСССР. У 1937 рэпрэсіраваны, 27.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
аўстрыйскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Старэйшы сын І.Штрауса-бацькі. З уласным аркестрам гастраліраваў у многіх краінах свету (у ЗША праславіўся як «кароль вальса»). Абапіраючыся на традыцыі аўстр. нар.-танц. культуры і венскі муз. побыт, стварыў класічныя ўзоры венскага вальса і венскай танц. аперэты. Сярод твораў: аперэты «Лятучая мыш» (паст. 1874; у Бел. т-ры оперы і балета 1961; Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі 1966; Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі 1981), «Ноч у Венецыі» (паст. 1883; у Дзярж. т-ры муз. камедыі 1983), «Цыганскі барон» (паст. 1885; у Бел. т-ры оперы і балета 1960; Дзярж. т-ры муз. камедыі 1997) і інш.; шматлікія вальсы. у т. л. «На цудоўным блакітным Дунаі», «Казкі венскага лесу», «Жыццё артыста», полькі, кадрылі, маршы, галопы. На муз. Ш. пастаўлены балеты «Блакітны Дунай» у Бел. т-ры оперы і балета (1958), «Штраусіяна» ў Дзярж. т-ры муз. камедыі (1992). Аўтар каля 500 твораў танц. музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВО́РСКІ Станіслаў Іванавіч (16.4.1915, г. Брэст — 5.2.1988),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю БДТ-1 (1938), працаваў у гэтым т-ры. З 1939 у Заслаўскім калгасна-саўгасным, у 1939—41 і з 1945 у Пінскім, у 1954—85 у Магілёўскім абл.драм. т-рах. Акцёр характарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэн. выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата. Сярод роляў: у Заслаўскім т-ры — Маргун, Шмігельскі («Партызаны» К.Крапівы); у Пінскім т-ры — Левановіч і Нічыпар, Здаравеня («Хто смяецца апошнім». «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), фон Кубэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), патэр Сарыні («Іспанцы» М.Лермантава), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Аркадзь («Платон Крэчат» А.Карнейчука); у Магілёўскім т-ры — Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Мякішаў («Пад адным небам» А.Маўзона), Мікалай II, Мікіта Сямёнавіч («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Дульскі («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), клоун Бом («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ЦКАЯ МО́ВА,
мова якутаў, адна з цюркскіх моў (усх. галіна, уйгура-агузская група). Пашырана ў Рэспубліцы Саха (Якуція), часткова ў Амурскай, Магаданскай, Сахалінскай абл., Таймырскай і Эвенкійскай аўт. акругах Расіі. Вылучаюць 4 групы гаворак: цэнтр., вілюйская, паўн.-зах., таймырская. Я.м. ўласцівы: у фанетыцы — паслядоўны сінгарманізм; у марфалогіі — аглюцінацыя, выкарыстанне асабовых займеннікаў 1-й і 2-й асобы адз. л. толькі ў асн. склоне, існаванне (акрамя 6 асн. склонаў, агульных з інш.цюрк. мовамі) прыватнага, творнага, сумеснага, вінавальнага зборнага і 2 параўнальных склонаў; сінтаксіс пераважна тыпова цюркскі; у лексіцы шмат запазычанняў з манг., эвенкійскай і рус. моў. Першы тэкст на Я.м. (пераклады малітвы) выдадзены ў 1705 у Амстэрдаме. Агульнанар. пісьменнасць з 1922 (алфавіт С.А.Наўгародава), з 1929 алфавіт заменены на лацінку, з 1939 — на аснове рус. графікі. Літ. мова развілася на базе размоўнай мовы цэнтр. раёнаў Якуціі. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30) — Э.К.Пякарскі.
Літ.:
Убрятова Е.И. Якутский язык // Языки народов СССР. М., 1966. Т. 2;
Дьячковский Н.Д. Звуковой строй якутского языка. Ч. 1—2. Якутск, 1971—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1.звычайнамн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.
2.Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Анямець, здранцвець (пра рукі, ногі і пад.). Хутчэй інстынктыўна, чым свядома, я ўсхапіўся на ногі, каб пабегчы, нырнуць у гарод, і ў той жа момант паваліўся на зямлю — ад доўгага, нерухомага сядзення ў мяне закляклі ногі, і я не мог на іх стаяць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1.каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук.Колас.
2.дакаго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засілі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Злавіць у сіло. Засіліць птушку.
2. Павесіць. — Цару і ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з’елі б або на горкай асіне засілілі б.Сабаленка.
3.Абл. Зачэрпнуць. Махорка, нагнуўшыся, засіліў жменяй ваду і плюхнуў сабе на шчокі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрынду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Разм. Цацка, забаўка. [Янкі], прадаўшы індзейцам розныя падробленыя пад пацеркі дрындушкі, вярнулі свае .. долары адразу ж назад.Кавалёў.
2.Абл. Прыпеўка. Кірмашнікі гулялі... Толькі час ад часу з расчыненых акон хаты несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні-дрындушкі.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ня, ‑і, м.
1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.Купала.
2.Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)